Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 09.05.2024, 11:27

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Октябрь » 19 » У Беларусі афіцыйнае жаночае беспрацоўе зніжаецца
У Беларусі афіцыйнае жаночае беспрацоўе зніжаецца
11:09
Жаночае беспрацоўе ў Беларусі пайшло на спад, паведамілі карэспандэнтцы БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Паводле аператыўных даных, на 1 кастрычніка гэтага года на ўліку па беспрацоўі ў органах дзяржаўнай службы занятасці было 23,9 тыс. жанчын (на 3,6 адсотка менш, чым год таму). Прычым за верасень іх стала менш на 1,2 тыс. чалавек, а ў папярэднія месяцы колькасць беспрацоўных жанчын павялічвалася (за ліпень – на 600, за жнівень – на 1400). Дарэчы, да гэтага назіралася зніжэнне колькасці беспрацоўных жаночага полу: за чэрвень – на 0,7 тыс. чалавек, за май – на 0,6 тыс., за красавік – на 0,5 тыс. У цэлым жа беспрацоўных жанчын з 2003 года ў Беларусі стала менш у 4 разы.
Удзельная вага жанчын у структуры беспрацоўных на 1 кастрычніка дасягнула 56,6 працэнта (за верасень бягучага года яна вырасла на 0,3%, за жнівень – на 0,7 працэнтнага пункта, за ліпень – на 0,2%). А летась 1 кастрычніка гэты паказчык быў роўны 62,3%.
Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё беспрацоўных жанчын налічваецца па-ранейшаму ў Гомельскай і Берасцейскай абласцях (адпаведна 4,3 тыс. і 4,2 тыс. чалавек), менш за ўсё – у Менску (2,7 тыс.).
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.belta.by
Категория: Навіны | Просмотров: 653 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.