Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 28.04.2024, 10:44

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія радыёслухачы!
У гэтай перадачы я працягну агляд лістоў, якія прыйшлі на віцебскую скрынку прыблізна з 13 па 20 снежня. Цягам згаданага часу паступіла каля дзесятка допісаў. Пошту ад Мікалая Буснюка з Магілёўскай вобласці ды ад Васіля Завадскага са сталічнага рэгіёну я ўжо разглядаў у мінулай перадачы. Зараз чарга лістоў Яўгеніі Цюркінай з Магілёва і Аляксандра Мазго з Віцебска.
Пачнём з пісьма майго земляка. Спадар Мазго піша: “...з перадач Польскага радыё слухаю ў суботу толькі “Рэдакцыйную пошту”. Усе астатнія прымаць проста няма сіл: сыходжу рана-ранюсенька, вяртаюся пазней за 6 гадзін. Пасля гэтага нічога няма ахвоты слухаць, тым больш навіны. Затое мой бацька вас прымае, відаць, штовечар з 16.30. Ён у мяне без вестак пражыць не можа”.
Аляксандр Мазго – дасведчаны радыёаматар, і таму не можа не напісаць пра чутнасць нашых трансляцый. Паводле яго, а 16.30 менскага часу прыём на абедзвюх частотах до чатырох балаў. Праўда, мацней ідзе 7180 кілагерц. З 17.00 крыху чуюцца перашкоды ад ТрансСусветнага радыё, якое працуе на 7170 кГц.
DX-іст сцвярджае, што з 20.00 на сярэдняй хвалі адчуваецца ўплыў перадатчыка з Прыднястроўя. Гэты транслятар мае магутнасць 1000 кілават і працуе на суседняй частаце 1548 кілагерц.
Начная праграма на 612 кГц суправаджаецца ўвесь час нейкім гудзеннем, але ў вёсцы гэты выпуск чуецца на 3 – 4 балы.
Віцяблянін Мазго прапанаваў правесці вялікі DX-конкурс сярод радыёаматараў. Ну што скажаш – цудоўная ідэя. Аднак яе ажыццяўленне патрабуе немалых сродкаў. Гэта выдатна разумее спадар Мазго, і таму просіць пэўнай падтрымкі. Дадаючы, што я, вядучы “Рэдакцыйнай пошты” Юрый Сцяпанаў, – апошняя надзея. Не ў тым сэнсе, што неяк мушу прафінансаваць ініцыятыву нашага актыўнага слухача, а што павінен дапамагчы знайсці рэсурсы на згаданы конкурс.
Я не стаў бы перабольшваць свае здольнасці ў пошуку грантаў ад фундатараў. Бо знайсці грошы ад спонсараў – гэта сапраўды мастацтва. Ці, дакладней, навука. Называецца “фандрэйзінг”. Некаторыя яшчэ кажуць “фандрайзінг”.
Фандрэйзінгам лепей займацца ад імя і з дапамогай нейкай структуры. Напрыклад, грамадскага аб’яднання. Тады шанцы атрымаць падтрымку на тую ці іншую ідэю рэзка вырастаюць.
Дарэчы, і сама ініцыятыва мусіць быць арыгінальнай. Апроч таго, ідэя павінна адпавядаць зацікаўленням спонсараў. Фундатар, які спецыялізуецца, скажам, у галіне роўнасці палоў, ніколі не будзе фінансаваць DX-конкурс.
Так што тут не ўсё так проста.
Але, перакананы, закідваць ідэю вялікага радыёаматарскага конкурсу не варта. Усё яшчэ можа атрымацца. Галоўнае, дбаць пра гэта.
А цяпер пераходжу да ліста нашай прыхільніцы Яўгеніі Цюркінай. Слухачка з Магілёва вельмі актыўна прымае Варшаву. Спадарыня Цюркіна надзвычай часта прысылае справаздачы аб чутнасці.
А нядаўна яна выказала падзяку за атрыманне падарунка за перамогу ў гендэрным конкурсе. Гэта было зроблена і па тэлефоне, і ў пісьме. У сваім лісце спадарыня Цюркіна піша: “У першы дзень, калі я прыёмнік прынесла з пошты, слухала ўсе перадачы, пачынаючы з 16.30 і да 24.00. У яго вялікія магчымасці. Але, слухаць, канешне, без перашкод немажліва”.
Далей нашая сяброўка характарызуе якасць прыёму ў Магілёве. Гэтую частку ліста адкладу на будучую перадачу. У сённяшнім выпуску ўжо проста бракуе часу.
Сардэчна дзякую ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю!       
Дарагія сябры! З нецярпеннем чакаю вашых новых лістоў на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Нагадваю, што тэксты гэтага і шмат якіх іншых выпускаў “Рэдакцыйнай пошты” можна знайсці на сайце “Крок да роўнасці”: www.gender.do.am.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (03.01.2009) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 689 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.