Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Вторник, 19.03.2024, 14:40

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]
Прэса аб праграме [78]
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]
Артыкулы [0]
Гендер [25]
Каментары [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы

Всего материалов в каталоге: 167
Показано материалов: 1-10
Страницы: 1 2 3 ... 16 17 »

Аляксандр Пукшанскі, вядомы віцебскі журналіст, неабыякавы да розных гендэрных пытанняў. Ён прадстаўляе сваю пазіцыю па той ці іншай тэме ў адмысловай рубрыцы "Мужчынскі погляд".
Калі ласка, чытайце гэтыя меркаванні ніжэй. Запрашаем пакідаць свае каментары пасля любога з матэрыялаў Аляксандра Пукшанскага.
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Просмотров: 879 | Добавил: viator | Дата: 22.10.2010 | Комментарии (0)

Кожны падручнік павінен прайсці праверку з пункту гледжання наяўнасці ў ім стэрэатыпаў і дыскрымінацыйнага кантэксту, – лічыць упаўнаважаная польскага ўраду па роўных адносінах Агнешка Казлоўска-Раевіч (на здымку). Пра гэта яна выказалася падчас канферэнцыі "Антыдыскрымінацыйная адукацыя як выклік для адміністрацыі і судовай сістэмы”, што адбылася 16 траўня ў Варшаве.
Казлоўска-Раевіч лічыць, што кожны падручнік па кожным прадмеце павінен быць правераны экспертам па правах чалавека, які будзе ацэньваць, ці кніга не ўтрымлівае якой-небудзь дыскрымінацыі ў адносінах да любой сацыяльнай групы. Прапануецца, каб правяраліся нават падручнікі па матэматыцы.
Польскі досвед | Просмотров: 763 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: Viator1975 | Дата: 21.05.2012 | Комментарии (0)

Квоты ў бізнесе – гэта выдатны метад для павелічэння ўдзелу жанчын у кіраўніцтве кампаній. Так лічаць удзельнікі канферэнцыі, арганізаванай прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Польшчы. Варта за гэта змагацца, бо зараз жанчыны складаюць толькі 1/7 упраў кампаній.
Урадавая ўпаўнаважаная па роўных адносінах Агнешка Казлоўска-Раевіч хоча, каб праводзіўся маніторынг колькасці жанчын на кіруючых пасадах і велічыні іх заробкаў. Казлоўска-Раевіч рыхтуе таксама змены ў заканадаўстве, якія патрабуюць правядзення такой справаздачнасці.
Польскі досвед | Просмотров: 735 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: Viator1975 | Дата: 20.05.2012 | Комментарии (0)

У Гданьску адбылася канферэнцыя па справе правоў дзяцей. На ёй было заяўлена, што 68% палякаў падтрымліваюць біццё дзяцей у выхаваўчым працэсе. Паводле ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марэка Міхаляка, нягледзячы на высокі працэнт прыхільнікаў выхавання папругай, польскае грамадства мяняецца – за год іх колькасць зменшылася на 9%.
Польскі досвед | Просмотров: 803 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 24.02.2012 | Комментарии (0)

 
 
 
Шчыра вітаю ўсіх слухачоў нашага радыё!
Сёння я буду шмат гаварыць пра конкурс рапартаў, які завяршыўся ў леташнім снежні. Апроч таго, паўтару ўмовы чарговага кашубскага конкурсу. А найперш хачу падзякаваць за лісты, якія прыйшлі з пачатку года на віцебскую скрынку.
У прыватнасці, атрымана пошта ад Леанарда Аукштэля з Пінска Берасцейскай вобласці, Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці, Дануты Крупіцы з Ліды Гарадзенскай вобласці, Міхаіла Кобрына з Баранавіч Берасцейскай вобласці, Бярнарда Пакульніцкага з Гарадзеі Менскай вобласці, Аляксандра Ендзы з Ліды Гарадзенскай вобласці, Віктара Кавалёва з Магілёва і Міхаіла Маліноўскага з Баранавіч Берасцейскай вобласці.
Прэса аб праграме | Просмотров: 894 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 15.01.2011 | Комментарии (0)

Я зусім выпадкова высветліў, што апошнім часам у Віцебску назіраўся ажыятаж, звязаны з трусамі. І, як аказалася, народ цікавіўся не толькі смачным мясам ці жывымі сімваламі года. Было запатрабаванне на адпаведнае секс-адзенне.
Знаёмая кансультантка фірмы, якая пастаўляе эратычныя аксесуары, не памятае, каб у год, напрыклад, пацука было нешта такое. Тым больш… змеі, каня, тыгра.
Мо і нездарма? Пры ўпамінанні труса многія мужчыны пачынаюць фантазіраваць: вось бы зараз, як трус, як калісьці… А тое, што суграмадзяне ўсё большы інтарэс праяўляюць да сексу і таго, што з ім звязана, на мой погляд, адназначна палешшыць дэмаграфічную сітуацыю. Маю рацыю?
Наконт ажыятажу на эратычныя касцюмы. Думаю, усё ж не такі ён гіганцкі. Але, як той казаў, тэндэнцыя ёсць.
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Просмотров: 1192 | Добавил: viator | Дата: 30.12.2010 | Комментарии (0)

У нас у правінцыі кажуць, што наш горад, як вялікі ложак, таму як не старайся… Усё роўна, грамада "прыйдзе” ў твой ложак.
У апошні час цудоўна разумею людзей, якія глядзяць тэлевізійны праект "Дом”. Шчыра, дарэчы, прызнаюся, сам падсеў на яго. Гляджу і адпачываю душой!
Але ж так і не скеміў: у чым сэнс гэтай праграмы? Каб "знайсці сваё каханне”? Дык чаму тады жыццё ў праекце працягвае маладая сямейная пара? Ды ўжо з немаўлём і з цешчай?! Так, ён і яна пазнаёміліся падчас праекта. І што цяпер усё жыццё будуць жыць на халяву? Яшчэ і бабулю з дзедам на праект зацягнуць?!
Перыядычна гляджу "Дом”, бо, па-першае, прыгожых дзяўчат там нямала. Адметна, што чым больш зграбную фігуру і прывабненькі тварык мае гераіня, тым, судзячы па паводзінах, найбольшай дурніцай яна з’яўляецца... Як правіла.
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Просмотров: 837 | Добавил: viator | Дата: 29.12.2010 | Комментарии (0)

Летась больш за восемдзесят чалавек з Віцебскай вобласці былі ў вышуку. Яны хаваліся ад крымінальнага пераследавання за няўплату аліментаў.
Нядаўна аднаго такога знайшлі. Зусім выпадкова. Яго затрымалі ажно ў Расіі, дзе ён і спадзяваўся схавацца ад "фінансавага доўгу”. Учыніў злачынства і яго затрымалі, а потым высветлілася, што ён яшчэ і беларускі аліментшчык са стажам. Праваахоўныя органы нашай краіны шукалі яго за няўплату аліментаў з верасня 2007 года. Тады ён кінуў жонку з малалетнім дзіцём. І па даных на кастрычнік 2010 года, запазычыў па аліментах больш за 5,6 мільёны рублёў. Пасля таго, як мужчына адсядзіць за расійскім дротам, яго, безумоўна, дэпартуюць у Беларусь. Тут ён павінен выплаціць запазычанасці па аліментах і таксама адбыць пакаранне.
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Просмотров: 928 | Добавил: viator | Дата: 29.12.2010 | Комментарии (0)

А некаторыя, аказваецца, сварацца, каб… узбудзіцца.
А чаму б не пагаварыць пра "войны” паміж ім і ёй? Вось вам і гендэрная праблема. Ці хто каго любіць, той таго чубіць?


Ванная – пераможца ў рэйтынгу
Хто не сварыўся з мужам або жонкай? Дык кіньце ў мяне камень, калі такога асабіста вы не рабілі. Таксама маю добры вопыт.
Між іншым, як высветлілі амерыканскія вучоныя, самае "папулярнае” месца сямейных сварак – ванны пакой (а пра што вы падумалі?). З-за таго, што цюбік з пастай не закрыў, што нешта не там паклала, што не так штосьці павесіў… Больш за тое, высветлілася, што раніцай ў сварцы ў ваннай даволі часта ўдзельнічаюць і дзеці, і цешча, і брат, і сват, – усе тыя, хто жыве ў адной кватэры. Весела, адным словам.
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Просмотров: 907 | Добавил: viator | Дата: 29.12.2010 | Комментарии (0)

В последний раз правительство Республики Беларусь отчитывалось в ООН о выполнении Конвенции о ликвидации всех форм дискриминации в отношении женщин в январе 2004 года на 30-й сессии Комитета по женской конвенции (далее по тексту «Комитет CEDAW»). В Комитет CEDAW правительство Беларуси представило отчёт, объединяющий четвёртый, пятый и шестой периодические доклады и охватывающий период с 1994 по 2001 годы. В Комитет CEDAW также был представлен Альтернативный отчёт, подготовленный двумя неправительственными организациями Беларуси – ОО «Женское независимое демократическое движение» (ОО «ЖНДД») и ОО «Ассоциация молодых христианских женщин».
Праблемы жанчын у Беларусі | Просмотров: 1018 | Добавил: viator | Дата: 29.12.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.