Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 28.04.2024, 07:10

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія слухачы!
На пачатку хачу падзякаваць тым нашым прыхільнікам, якія цягам апошніх тыдняў павіншавалі Беларускую рэдакцыю Польскага радыё з Калядамі і Новым годам. У прыватнасці, нам прыслалі свае віншаванні на паштоўках і ў лістах Валяр’ян Здановіч з Горадні, Аляксандр Смольскі і Мікалай Волчык з Берасцейшчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва.
Словы ўдзячнасці я таксама адрасую тым нашым слухачам, якія прыслалі пацверджанні аб атрыманні падарункаў за перамогу ў гендэрным конкурсе. Прызёр Міхаіл Шавель з Менска напісаў: “З вялікай радасцю паведамляю, што пасылку з радыёпрыёмнікам “Grundig” атрымаў своечасова, у канцы лістапада.
Я вельмі ўдзячны табе і Беларускай рэдакцыі Польскага радыё за цудоўны падарунак. Мая мара – выйграць у конкурсе радыёпрыёмнік – збылася. ...7 лістапада я адзначаў свой дзень нараджэння – мне споўнілася 74 гады. А на 75 годзе жыцця я атрымаў з Віцебска і Варшавы такі цудоўны падарунак!!!”.
Пры нагодзе хацеў бы растлумачыць, што гэтыя прызы куплены ў Польшчы, але не з’яўляюцца прэзентамі персанальна ад мяне ці ад Беларускай рэдакцыі нашага радыё. І высылаліся яны не з Варшавы, а з Віцебска. Радыёпрыёмнікі атрыманы ад міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”. Яе сайт гучыць так: www.gender.do.am. На ім можна знайсці тэксты многіх выпускаў “Рэдакцыйнай пошты” Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа. Так што, калі прапусцілі нейкі з папярэдніх аглядаў карэспандэнцыі, зазірайце. Тэксты перадач размешчаны ў раздзеле “Прэса пра нас”. Калі ласка, заглядайце, чытайце! 
Мікалай Волчык з Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці таксама пацвердзіў, што мае падарунак. Відаць, маецца на ўвазе высланы мною штодзённік на будучы год за ўдзел нашага слухача ў конкурсе расейскамоўнага вяшчання нашай станцыі. Гэта своеасаблівы суцяшальны прыз для вернага сябра Польскага радыё для замежжа, бо ліст спадара Волчыка не трапіў у час да нашых калег.
Сардэчна дзякую ўсім тым, хто ўжо напісаў у нашу рэдакцыю!       
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых новых лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (17.01.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 763 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.