Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 27.04.2024, 17:27

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Сардэчна вітаю вас, паважаныя сябры!
Слухач Васіль Завадскі з Маладзечна на Меншчыне прыслаў ліст з нагоды атрымання радыёапаратуры за перамогу ў гендэрным конкурсе. Ён піша:
“Прыміце шчырую і вечную падзяку за такі вялікі падарунак як кароткахвалевы прымач “Grundig”. Калі бярэш яго ў рукі, душа радуецца. У гэтага прыёмніка вялікія магчымасці, можна слухаць многа радыёстанцый на любых хвалях. У мяне ён працуе без высунутай антэны, стаўлю ў вакне і слухаю”.
Крыху далей наш прыхільнік зноў вяртаецца да тэмы атрыманага прымача: “Чутнасць з яго вельмі добрая, і не трэба прыслухоўвацца ці падстройваць”.
У сваім лісце спадар Завадскі прыгадвае свае ўражанні пра абвяшчэнне прызёраў гендэрнага конкурсу: “Вельмі было прыемна слухаць 27 снежня перадачу аб пераможцах радыёвіктарыны, дзе ў эфіры гучала і маё імя”.
Да свайго допісу наш сябра з Маладзечна далучыў рапарт на тры перадачы за трэцяга, чацвёртага і пятага студзеня.
Наш прыхільнік з Горадні Валяр’ян Здановіч называе сябе “былым слухачом”, бо з моманту пераходу на зімовыя частоты ён страціў магчымасць сустракацца з намі ў радыёэфіры. Прычына? “Прыём на доўгіх і сярэдніх хвалях ў Горадні наогул адсутнічае (таксама як і ў летні час)”. У дыяпазоне 49 метраў а 16.30 паводле менскага часу на нашу трансляцыю накладваецца вяшчанне дзяржаўнага Беларускага радыё, якое “забівае” Варшаву. Крыху лепшая сітуацыя на кароткіх хвалях увечары. Вось як яе апісвае спадар  Здановіч: “А 19.30 на 49 м зрэдку ўдаецца пачуць вас, і то не цалкам і не кожны дзень”. Гарадзенец спадзяецца на лепшы прыём пасля пераходу на больш высокія частоты: “...чакаю, што з пераходам на летні час вы зноў вярніцеся на хвалю 31 м”, чутнасць на якой заўсёды была добрай і а 16.30, і а 19.30.
Магіляўчанка Яўгенія Цюркіна адгукнулася на паведамленне ў адным з нашых выпускаў. Яна піша:
“Калі я слухала перадачу а 16.30 20 снежня, то там у навінах было сказана, што падпісаны нашым кіраўніком Указ № 555, які стварае перашкоду ў дзейнасці арганізацый, якія займаюцца аздараўленнем чарнобыльскіх дзяцей за мяжой”. Далей спадарыня Цюркіна згадвае, што наша радыё паведаміла аб “круглым стале”, што адбыўся ў сядзібе Партыі БНФ у Менску. На гэтай сустрэчы былі абмеркаваны магчымыя наступствы Указа № 555.
На думку нашай прыхільніцы, адразу бачна, што прэзідэнцкі дакумент рыхтаваўся без кансультацый з грамадскімі арганізацыямі. У выніку ўзніклі ўскладненні з замежнымі партнёрамі. Яўгенія Цюркіна апісвае сітуацыю свайго аб’яднання: “...наша Магілёўская гарадская дабрачынная грамадская арганізацыя “Водгук” ладзіць аздараўленне дзяцей праз прадстаўніцтва ірландскай НДА “Chernobyl Children’s Project International”. Ніякіх заўваг у ніводнага з бакоў няма і не было. Аднак нашы беларускія дзеці перажывалі, што можа сарвацца іх адпачынак у Ірландыі ў дні зімовых канікул”. Наша слухачка далей распавядае, што замежнікам прыйшлося адмыслова прыязджаць у Беларусь за дзесяць дзён да ад’езду школьнікаў, каб падпісаць новае пагадненне пра аздараўленне малых. Тымчасам, папярэдняя дамова паміж бакамі задавальняла і ірландцаў, і беларусаў.
Выглядае на тое, што, апроч партыі БНФ, на праблемы, выкліканыя прэзідэнцкім указам, не звярнулі ўвагу іншыя грамадскія і палітычныя арганізацыі.
У іншым лісце Яўгенія Цюркіна выказвае свае адносіны да планаў будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Такую ж тэматыку абраў для допісу яшчэ адзін наш даўні сябра – Бярнард Пакульніцкі з Меншчыны. Гэтыя цікавыя лісты я агучу ў наступнай перадачы.        
А зараз шчыра дзякую ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю!       
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (24.01.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 741 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.