Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 28.04.2024, 01:20

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
Сардэчна вітаю вас, паважаныя радыёслухачы!
Пошта прыносіць мноства лістоў ад вас. За лютаўскія тыдні назбіралася нямала цікавых допісаў. У гэтай перадачы я паспрабую прачытаць некаторыя з апошніх вашых водгукаў.
Наш сталы сябра – барысаўчанін Алесь Шустоўскі – прыслаў паштоўку. Выглядае на тое, што на яе напісанне слухача падштурхнулі перадачы Беларускай рэдакцыі пра гісторыю. Спадар Шустоўскі перакананы, што зніклы крыж Еўрасінні Полацкай знаходзіцца ў Расіі. На думку аўтара паштоўкі, падчас вайны любы начальнік чыгункі ці прапускнога пункта ў першую чаргу даваў зялёнае святло санітарным цягнікам і камандам, якія суправаджалі дзяржаўныя каштоўнасці ці важныя архівы. Алесь Шустоўскі прыгадвае словы Панцеляймона Панамарэнкі пра тое, што нкусаўцы давезлі крыж да Магілёва. “Значыць, – робіць выснову барысаўчанін, – крыж Еўрасінні Полацкай узору 1161 года быў эвакуяваны на ўсход РСФСР у адмысловае сховішча Каменнага пояса – Урала ці ў іншы тайнік”.
Ірэна Маркевіч, якая жыве ў вёсцы Дзембарава ў Шчучынскім раёне на Гарадзеншчыне, прыслала ліст. У ім адказы на радыйныя анкеты, а таксама словы ўдзячнасці за падарунак. Слухачка атрымала яго за перамогу ў гендэрным конкурсе.
Пра дастаўку прыза таксама паведаміла зямлячка спадарыні Маркевіч Альдона Родзевіч. Яна напісала водгук на нашы перадачы. Выказванні слухачкі я прачытаю ў наступным выпуску “Рэдакцыйнай пошты”. 
Стос папер, якія тычыцца справы вакол наймення сыру “Купалаўскі”, зноў прыслаў Мікалай Рыбакоў, наш слухач з Копысі Аршанскага раёна. Дзякую за карэспандэнцыю! Я вельмі прашу нашага сябра напісаць нешта наконт беларускамоўных перадач Польскага радыё для замежжа. Перакананы, што гэта будзе цікава ўсім слухачам.   
Не забывае пра нашу рэдакцыю і адзін з найбольш актыўных беларускіх DX-істаў Сяргей Балбасаў з вёскі Буда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Наш верны сябра ў адным са сваіх лістоў піша: “Па-ранейшаму стараюся слухаць вашы перадачы, аднак не заўсёды гэта ўдаецца, таму што, акрамя праслухоўвання, ёсць яшчэ і іншыя справы. Але калі ўжо дарываюся да прыёмніка, то пры праслухоўванні стараюся адманіторваць усе вашы частоты. Павінен адзначыць, што на кароткіх хвалях чутнасць неблагая, але часам з 15.00 UTC на 7180 кілагерц здараюцца перашкоды ад “ТрасСусветнага радыё””.
Дарэчы, спадар Балбасаў складае шмат справаздач. Усе яны дэталёва характарызуюць прыём. Да рапартаў пра чутнасць перадач, якія праслухаў наш прыхільнік з Гомельшчыны, я вярнуся ў наступнай праграме.
Шаноўныя сябры! Сёння я працягваю знаёміць вас з лістом Бярнарда Пакульніцкага. Наш сябра з Меншчыны падзяліўся з намі думкамі наконт стварэння АЭС у Беларусі.
Спадар Пакульніцкі перакананы, што пытанне пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі павінна разглядацца рознабакова, свабодна і публічна. Цытую: “Вырашаць пытанне... трэба не ў цішыні кабінетаў і ўбаку ад грамадскай думкі, а галосна, бо людзям трэба ведаць поўную праўду пра тое, што ёсць атамнай энергетыкай і што нясе з сабою размяшчэнне АЭС на Астравеччыне”. 
Далей аўтар працягвае: “Складаныя праблемы, якія ўзнікнуць пасля будаўніцтва АЭС на Астравеччыне, залагоджваюцца або ўвогуле замоўчваюцца..., спрашчаюцца погляды і падыходы ў дачыненні да нацыянальнай экапалітыкі”. Згадваючы Чарнобыльскую  катастрофу і яе наступствы, Бярнард Пакульніцкі заўважае: “Мы ў большай ступені вучымся на крушэнні надзеяў, чым на поспехах”.
Наш слухач далей апісвае праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца жыхары Астравеччыны і суседніх тэрыторый, пасля будаўніцтва АЭС. Але пра гэта – у наступным аглядзе вашай карэспандэнцыі.
Шчыра ўдзячны ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю!       
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (28.02.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 665 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.