Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 28.04.2024, 03:45

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Шчыра вітаю вас, паважаныя сябры!
Сёння, напярэдадні Міжнароднага дня жанчын, дазвольце сардэчна павіншаваць нашых слухачак з гэтым прыгожым святам і пажадаць цудоўнага веснавога настрою, сонечных усмешак, цеплыні пачуццяў. Адным словам, з Восьмым сакавіка!
З нагоды гэтага цудоўнага свята абвяшчаецца конкурс. Ён будзе працягвацца да канца вясны.
А цяпер умовы конкурсу. Калі ласка, назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня бягучага года на віцебскую абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы конкурсу атрымаюць цікавыя прызы. 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не перажывайце. Умовы яшчэ раз прагучаць у наступных двух перадачах “Рэдакцыйнай пошты”. Апроч таго, інфармацыя пра конкурс размешчана на сайтах нашага спонсара ўзнагародаў – міжнароднай праграмы “Крок да роўнасці”: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am.
Альдона Родзевіч з вёскі Новы Двор ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласці рэгулярна слухае нашы перадачы. Яна вядзе прыём на кароткіх, сярэдніх і доўгіх хвалях. Пра апошнія наша прыхільніца адгукаецца надзвычай пазітыўна: “Вельмі добра, што працуеце і на доўгіх хвалях, дзе чутнасць выдатная”.
Я салідарны з меркаваннем спадарыні Родзевіч пра тое, што нашу станцыю цяпер можна прымаць без асаблівых цяжкасцяў, было б толькі жаданне. Відаць, Польскае радыё для замежжа – адзінае ў свеце вяшчанне, якое выкарыстоўвае столькі спосабаў перадачы радыёсігнала на іншыя краіны. Нагадаю, што нашы праграмы можна пачуць у FM-эфіры, на кароткіх, сярэдніх і доўгіх хвалях, праз спадарожнік і Інтэрнет.
Некаторыя дзяржавы ўвогуле адмовіліся ад перадач на іншамоўную аўдыторыю. Аднак Варшава развівае каналы доступу да інфармацыі пра Польшчу. Гэта можна толькі вітаць. Ці не так, паважаныя сябры?
Вядомы радыёаматар Сяргей Балбасаў з вёскі Буда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ахарактарызаваў прыём нашых перадач на многіх частотах. Паслухайма: “Прагледзеўшы рапарт, які я адпраўляю вам з гэтым лістом, вы заўважыце: з усіх адсочаных мною перадач, ніводная на гэты раз не атрымлівае выніковай “пяцёркі””.
Сапраўды, справаздача аб чутнасці мноства нашых трансляцый і рэтрансляцый мае фінальныя “тройкі” і “чацвёркі”. Выглядае на тое, што ў першую палову лютага перадачы прымаліся на Гомельшчыне са значнымі цяжкасцямі.
Працяг аналізу чутнасці ў гэтым рэгіёне, калі ласка, слухайце роўна праз тыдзень.
Шаноўныя сябры! Зараз я зноў вяртаюся да разваг Бярнарда Пакульніцкага. Наш сябра з Меншчыны падзяліўся меркаваннямі пра стварэнне АЭС у Беларусі.
Наш слухач піша: “Сярод аргументаў “супраць” такія: блізка знаходзяцца населеныя пункты і АЭС будзе будавацца недалёка ад возера Нарач”.
Спадар Пакульніцкі працягвае:
“Чаму прадстаўнікі... улады на Астравеччыне праводзяць агітацыйна-тлумачальныя размовы, пераконваючы... жыхароў у экалагічнай бяспецы будучага праекта, абяцаючы ледзь не рай на зямлі ў выпадку будаўніцтва АЭС у раёне? Можна зразумець, што рашэнні на мясцовым узроўні прымаюцца пераважна па ўказанні з Менска”.
Тым не менш слухач не можа змірыцца з пазіцыяй тутэйшага чынавенцтва, якое – як ён піша – нават не думае пра будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. Бярнард Пакульніцкі працягвае: “Чаму людзі так мала задумваюцца аб шчасці і квітнеючым жыцці нашчадкаў? Напэўна, верх бярэ варты жалю эгаізм, які падштурхоўвае толькі ўладкаваць сваё жыццё, як мага камфортней”.
На гэтым я пакуль спынюся. Працяг разважанняў нашага слухача слухайце, калі ласка, праз тыдзень.
Выказваю падзяку ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю!       
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (07.03.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1438 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.