Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 28.04.2024, 13:50

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Добрага часу сутак, паважаныя радыёслухачы!
Адразу на пачатку хачу падзякаваць ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю. Лістоў нямала, таму ўтварылася чарга. І не малая!
Сёння я пачну нашу радыёсустрэчу з працягу вялікага і цікавага ліста Бярнарда Пакульніцкага, нашага слухача з Менскай вобласці. Крыху пазней я агучу варункі нашага рэдакцыйнага конкурсу. Таму раю прыгатаваць паперу, аловак ці асадку.
Спадар Пакульніцкі піша:
“...спецыялісты ў галіне атамнай энергетыкі сцвярджаюць, што няма бяспечнага ўзроўню радыяцыі для чалавечага арганізма, які б нізкі ён не быў. Згодна з даследаваннямі, праведзенымі ведамствам радыяцыйнай бяспекі ў Нямеччыне, захворванні лейкеміяй сярод дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў сустракаецца тым часцей, чым бліжэй яны пражываюць да адной з 16 дзеючых у краіне АЭС”.
На гэтай невялікай вытрымцы спыню цытаванне працы нашага прыхільніка. Працяг – на будучым тыдні.
У апошнія тыдні некалькі дзесяткаў слухачоў атрымалі “Польска-беларускі слоўнік для дзяцей”. Некаторыя з нашых прыхільнікаў адгукнуліся на гэта.
Мікалай Рыбакоў, жыхар Копысі, што на Віцебшчыне, напісаў нам: “Шчыры дзякуй за польска-беларускі слоўнік. Даслаў яго ў якасці падарунка пляменніку. Яму 5 годзікаў, але ж ужо навучацца ў нядзельнай установе, вывучае ангельскую мову, асновы музыкі, мастацтва”.
Міхаіл Бярозкін са Шчучына, што ў Гарадзенскай вобласці, таксама падзякаваў за слоўнік.
Віцябляне Ніна Каўпак і Сяргей Шэлегаў патэлефанавалі, што атрымалі гэтае выданне.
А вось магіляўчанка Яўгенія Цюркіна напісала ў sms, што пакуль толькі чакае слоўнік. Яна збіраецца падарыць кнігу ўнучцы. Ад спадарыні Цюркінай я таксама даведаўся, што іншы наш слухач – Аляксандр Смольскі з вёскі Пінкавічы Берасцейскай вобласці – атрымаў “Польска-беларускі слоўнік для дзяцей” перад Міжнародным днём жанчын.
Дарэчы, напярэдадні гэтага цудоўнага свята Беларуская рэдакцыя абвясціла чарговы гендэрны радыёконкурс. Таму зараз, калі ласка, паслухайце і запішыце ягоныя ўмовы.
Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар.
Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды.
Між іншым, ужо вядома, што ўяўляе сабой гран-пры конкурсу. Гэта –  каштоўная рэч. А, дакладней, радыёпрыёмнік “Grundig” з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. За такую высакаякасную апаратуру варта пазмагацца! 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не хвалюйцеся. Яго тэкст можна знайсці на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды.
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых адказаў на конкурс, а таксама лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (21.03.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1100 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.