Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 18.04.2024, 11:26

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Антыдыскрымінацыйныя акцыі » Антыдыскрымінацыйныя акцыі

Становішча жанчын на рынку працы ў Польшчы
План гендернага ўрока
“Становішча жанчын на рынку працы ў Польшчы. Праблема роўнасці палоў пры найме на работу”
 
Аўтарка: Магдалена Хонкіш, выкладчыца ІІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя ваенна-марскога флота РП у Гдыні (Польшча)
 
Абгрунтаванне ўрока:
Адной з прынцыповых мэт ЕС з’яўляецца прафілактыка ўсялякіх форм дыскрымінацыі жанчын, таму асноўным правілам усяго еўрасаюзнага заканадаўства (і таксама краін-членаў) з’яўляецца ўключэнне гендэрнай  роўнасці ва ўсе сферы дзейнасці дзяржавы (анг. gender mainstreaming), і, у прыватнасці, у дзве: роўнасці палоў на рынку працы і заробкаў ды  роўнасці жанчын у грамадстве. Аднолькавы ўдзел жанчын і мужчын, ліквідацыя дыскрымінацыі і дасягненне фактычнай роўнасці – прыярытэты ў юрыдычнай базе Еўрасаюза.
Гэта тым больш неабходнае, бо, нягледзячы на рэкамендацыі пра такую ж аплату працы, жанчыны ў ЕС, у тым ліку і ў “старых” краінах-членах, па-ранейшаму зарабляюць менш за мужчын, а іх удзел у грамадскім жыцці (асабліва ў нядаўна прынятых дзяржавах) адносна невялікі.
Канстытуцыя РП гаворыць, што ўсе роўныя перад законам, а новыя змены працоўнага кодэкса забараняюць дыскрымінацыю не толькі па прыкмеце полу, ўзросту, інваліднасці, расы, рэлігіі, палітычных перакананняў, прыналежнасці да прафсаюзаў, але і з кропкі гледжання на этнічнае паходжанне ці сексуальную арыентацыю.
 
Мэты (і вынікі) мерапрыемства:
 
Пасля завяршэння ўрока вучань/вучаніца павінен/павінна:
  • указаць сацыяльную і юрыдычную аснову роўнасці жанчын,
  • ведаць польскае заканадаўства, якое тычыцца роўнасці правоў,
  • характарызаваць сітуацыю ў Польшчы на аснове крыніц,
  • параўноўваць становішча жанчын і мужчын на рынку працы і заўважаць істотныя адрозненні,
  • адстойваць выкананне сваіх правоў.
Абсталяванне (дыдактычныя і дапаможныя матэрыялы):
  • урывак з канстытуцыі РП,
  • статыстычныя дадзеныя, якія датычацца розніцы ў заробках жанчын і мужчын у Польшчы (адрасы web-старонак у дапаможных матэрыялах),
  • выразкі з газет – абвесткі аб працаўладкаванні,
  • вялікія аркушы паперы і фламастэры.
Метады:
  • уступная лекцыя,
  • дыскусія,
  • аналіз статыстычных дадзеных,
  • праца ў групах.
Ход урока:
1. Лекцыя, якая ўводзіць вучняў у тэму (можна выкарыстаць матэрыялы, змешчаныя ў тэкстах і на пададзеных ніжэй Інтэрнет-старонках).
2. Прадстаўленне вучнямі прынесеных абвестак у прэсе (канцэнтрацыя ўвагі на фармулёўкі, што месцяцца ў аб’явах: ці наймальнікі шукаюць “маладых прадаўшчыц”, “жанчын ва ўзросце...” ці “мужчын ва ўзросце да 35 гадоў” і да таго падобнага).
Настаўнік павінен звярнуць увагу ў дыскусіі, што такія адносіны супярэчаць заканадаўству, а чалавек, які адчувае дыскрымінацыю, можа бараніць свае правы.
3. Праца ў чатырох групах па наступных заданнях:
група I – аналіз і прадстаўленне асноўных дакументаў у галіне раўнапраўя на рабоце,
групы  II – IV: а) аналіз тэкстаў, якія тычацца статыстычных дадзеных, b) падрыхтоўка слоўніка паняццяў, які ахоплівае праблемнае пытанне групы, c) стварэнне плакатаў з графікамі, d) падрыхтоўка да прэзентацыі сваіх напрацовак.
Тэматычныя напрамкі:
  • група I – прадстаўленне асноўных дакументаў у галіне раўнапраўя на рабоце (удзельнікі атрымліваюць адпаведныя матэрыялы);
  • група II – “Адрозненні ў аплаце па сектарах народнай гаспадаркі”;
  • група III – “Адрозненні па заработнай плаце ў паасобных спецыяльнасцях”;
  • група IV – “Месячны заробак па некаторых прафесіях”.
Настаўнік мусіць звярнуць увагу вучняў на раздзяленне роляў унутры групы, каб усе заданні былі рэалізаваны.
4. Прэзентацыя напрацовак (высноў) усімі групамі.
Дапаможныя матэрыялы:
1. Канстытуцыя Рэспублікі Польшча:
Арт. 32.1 Усе роўныя перад законам. Усе маюць права да роўных адносін з боку грамадскай улады.
Ніхто не можа быць дыскрымінуемы ў палітычным, грамадскім ці эканамічным жыцці па любой прычыне.
Арт. 33.1 Жанчына і мужчына ў Рэспубліцы Польшча маюць роўныя правы ў сямейным, палітычным, грамадскім і эканамічным жыцці.
У асаблівасці жанчына і мужчына маюць роўныя правы на атрыманне адукацыі, работы і на прасоўванне па службе, на аднолькавую аплату працы такой жа вартасці, на сацыяльнае забеспячэнне і на займанне пасад, выкананне функцый, а таксама на атрыманне публічных адзначэнняў і ўзнагароджанняў.
2. Раздзел “Жанчыны і мужчыны на рынку працы” на старонцы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення: www.stat.gov.pl.
3. Асноўная інфармацыя на тэму раўнапраўя жанчын і мужчын, напрыклад, заканадаўчая база, датычная права на працу:
www.oska.org.pl, www.praca.wp.pl.
Категория: Антыдыскрымінацыйныя акцыі | Добавил: viator (08.01.2009) | Автор: Магдалена Хонкіш
Просмотров: 2644 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.