“Рэдакцыйная пошта” - Прэса аб праграме - Прэса аб праграме - Гендэрная бібліятэчка - Крок да роўнасці | Krok ku równości | Шаг к равенству

Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Среда, 07.12.2016, 21:13

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Шчыра вітаю ўсіх нашых прыхільнікаў!
Пошта цешыць вялікай колькасцю карэспандэнцыі ад вас. Струмень допісаў рэзка вырас у апошнія дні. Сярод лістоў дамінавалі адказы на конкурсы. Яно й не дзіва! На гэтым тыдні завяршыліся гендэрныя конкурсы. А напрыканцы радыёгульняў слухачы заўсёды актывізуюцца.  
Свае працы на розныя гендэрныя конкурсы прыслалі: гарадзенец Валяр’ян Здановіч, Віктар Васілевіч з Салігорска Менскай вобласці, берасцеец Алег Панько, Аляксандр Ганчароў з Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Святлана Шавель ды Міхаіл Шавель з беларускай сталіцы, Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці. 
Адказы на віктарыну пра Гданьск прыйшлі ад Дануты Крупіцы з Ліды Гарадзенскай вобласці, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Віктара Васілевіча з Салігорска Менскай вобласці, Язэпа Палубяткі з Мастоў Гарадзенскай вобласці, Міхаіла Шавеля і Святланы Шавель з Менска,  а таксама ад Валяр’яна Здановіча з Горадні.
Калі вы таксама жадаеце паўдзельнічаць у гэтым конкурсе, то, калі ласка, запішыце наш тэст:
1. У Гданьску штогод ладзіцца некалькі дзесяткаў маштабных міжнародных гандлёвых мерапрыемстваў. У прыватнасці, кожнае лета на працягу сямі з паловай стагоддзяў праводзіцца кірмаш…
a …святога Дамініка. b …бурштыну AMBERMART.
2. Вядомы філосаф нямецкага паходжання Артур Шапенгаўэр нарадзіўся ў Данцыгу…
a …20 верасня 1860 года. b …22 лютага 1788 года.
3. Тэмпературная шкала ўраджэнца Гданьска шырока выкарыстоўваецца ў побытавых мэтах на Ямайцы, у ЗША і Белізе. Будучы навуковец з’явіўся на свет у XVII стагоддзі ды меў імя і прозвішча…
a …Габрыэль Фарэнгейт. b …Ян Гевелій.
4. У апошняе дзесяцігоддзе горад на Матлаве штогод наведваюць 300 – 400 тысяч польскіх і замежных турыстаў. Многія з іх прыязджаюць, каб пабачыць аб’ект, які лічыцца  месцам, дзе пачалася Другая сусветная вайна. Гаворка ідзе…
a …пра крэпасць Віслаўсьце. b …пра Вестэрплятэ.
5. У Гданьску і на акаляючых тэрыторыях знаходзіцца адзін з найважнейшых ва Усходняй Еўропе цэнтраў здабычы і перапрацоўкі вуглевадародаў. Гэтая фірма прадае нафтапрадукты ў многіх рэгіёнах Польшчы і за мяжой. Яна называецца…
a …Гданьская энергетычная кампанія "Energa”. b …група "LOTOS”.
Лісты на конкурс неабходна прысылаць не пазней за 10 кастрычніка. Узнагароды высылаюцца адразу ж пасля атрымання правільных адказаў.
Ужо адпраўлены прызы Валяр’яну Здановічу, Яўгеніі Цюркінай і Міхаілу Шавелю. Язэп Палубятка і Данута Крупіца памыліліся ў адным з пяці пунктаў тэсту. Аднак яшчэ ёсць тыдзень. Можна зноўку паспрабаваць адказаць на конкурс.
Па традыцыі звяртаюся да ўмоў прыёму нашай станцыі.
Пачну з частаты 1386 кілагерц. Улетку і ў пачатку верасня гэтая сярэдняя хваля не ішла ў віцяблян Андрэя Гуркоўскага і Аляксандра Мазго. Зараз, калі светлавы дзень стаў карацейшы,  сітуацыя пачала выпраўляцца. 19 верасня Аляксандр Мазго адрапартаваў, што на частаце 1386 кГц адносна неблагі прыём назіраецца ў другой частцы рэтрансляцыі. З 16.30 да 16.45 UTC чутнасць паводле SINPO была на 35543. Цягам наступных пяці хвілін яна палепшылася да 35544. Апошняя дзесяцімінутка прымалася дастаткова добра: 45544.
11 верасня ў Алега Панько на Берасцейшчыне чутнасць была значна лепшай. Да 16.30 UTC ацэнкі былі такімі: 45434. Наступныя пятнаццаць хвілін чутнасць была амаль выдатнай: 55445. З 16.45 UTC і да канца перадачы прыёму перашкаджала нейкая станцыя. У выніку маем 53443.
10, 11 і 18 верасня магіляўчанка Яўгенія Цюркіна прымала нашы вячэрнія перадачы на частаце 11760 кілагерц. Чутнасць усе тры разы была на адны "пяцёркі”.
Пры нагодзе інфармую, што за апошні час я выслаў QSL-карткі Аляксандру Мазго і Андрэю Гуркоўскаму з Віцебска, Сяргею Магонаву з Кобрына Берасцейскай вобласці, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны, Алегу Панько з Берасця.
Жыхар Ліды Гарадзенскай вобласці Максім Бажок прыслаў ліст. У сваім лаканічным допісе слухач інфармуе, што атрымаў прызы па выніках двух гданьскіх конкурсаў, пытаецца пра маўчанне Першай праграмы Польскага радыё на доўгіх хвалях і цікавіцца, як складаць рапарты паводле SINPO.
Пачну з апошняга. Некаторым слухачам я ўжо высылаў рэкамендацыі па складанні справаздач аб чутнасці. Неўзабаве і Максім Бажок атрымае такія падказкі.
Прыемна, што наш прыхільнік напісаў пра дастаўку прызоў. На жаль, не ўсе нашы слухачы гэтае робяць…
Пра сітуацыю І праграмы Польскага радыё я ўжо гаварыў у мінулай перадачы. Тады гэта быў водгук на тэлефанаванні трох нашых сяброў з Віцебска, Горадні і Гомельшчыны. Аднак ліст ад спадара Бажка якраз прыйшоў у дзень выхаду "Рэдакцыйнай пошты”.
Таму паўтару, што трансляцыя Польскага радыё на частаце 225 кілагерц адсутнічала па прычыне прафілактыкі ў перадаючым цэнтры. Зараз Першая праграма зноў чутна ў эфіры. Напрыклад, яна пастаянна прымаецца ў Віцебску. Уначы чутнасць даволі добрая.
Канешне, прыём не такі якасны, як калісьці. І пра гэта сённяшняя "Пара слоў для DX-істаў”.
Раней ПР мела больш моцны перадатчык у іншым месцы на самай высокай на радыёмачце ў свеце.
Яе стварэнне працягвалася 5 гадоў. Станцыя запрацавала 22 ліпеня 1974 года. Вежа важыла 420 тон i мела вышыню 646 метраў 38 сантыметраў.
Такая даўжыня мачты і два перадатчыкі па 1000 кілават давалі фактычную магутнасць у 3000 кВт. У выніку радыёстанцыя была адной з самых магутных у свеце.
Да 1 лютага 1988 года яна працавала на доўгай хвалі на частаце 227 кГц. Пазней станцыя перайшла на 225 кілагерцаў. З дапамогай звычайнага прыёмніка Першая праграма прымалася ў Казахстане, у Іраку, на тэрыторыі амаль ўсёй Еўропы і нават у Паўночнай Амерыцы.
Аповед пра вяшчанне Польскага радыё на доўгіх хвалях будзе працягнуты праз тыдзень.
Я выказваю сардэчную падзяку ўсім нашым слухачам, якія прыслалі лісты на віцебскую абаненцкую скрынку.
Запрашаю складаць новыя допісы на любыя тэмы, якія хвалююць вас. Дасылайце іх на адрас: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Сваю карэспандэнцыю вы можаце накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча. Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна. З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (02.10.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 312 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2016 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.