Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 04.05.2024, 17:58

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Февраль » 17
Міністр па правах меншасцяў Міхаэл Коцаб хоча прапанаваць чэшскаму ўраду разглядзець магчымасць усынаўлення/ўдачарэння дзяцей гомасексуаламі, што жывуць у зарэгістраваных партнёрскіх адносінах.
Партыя "зялёных” будзе імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб ажыццявіць праект Коцаба. Пра гэта заявілі старшыня партыі Онржэй Лішка і актывіст Іржы Грамада.
Супраць ідэі міністра выступаюць чальцы Хрысціянска-дэмакратычнай партыі і партыі "ТОР 09”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radio.cz
Категория: Навіны | Просмотров: 751 | Добавил: viator | Дата: 17.02.2010 | Комментарии (0)

Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўстрывожана тым, што медработнікі ўсё часцей ажыццяўляюць так званыя калечачыя аперацыі на жаночых палавых органах. Такія працэдуры ўключаюць частковае або поўнае выдаленне вонкавых геніталій, для якога няма ніякага медыцынскага абгрунтавання.
Як правіла, абразанне робіцца дзяўчынкам, маладзейшым за 15 гадоў. Абрад распаўсюджаны ў Афрыцы (на малюнку), у некаторых краінах Азіі і Блізкага Усходу, а таксама сярод імігрантаў у Паўночнай Амерыцы і Еўропе. Аперацыі на жаночых палавых органах (на здымках) могуць прыводзіць да цяжкіх крывацёкаў і праблем ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 792 | Добавил: viator | Дата: 17.02.2010 | Комментарии (0)

50% ураду Балівіі складаюць жанчыны. Гэтая паўднёваамерыканская рэспубліка існуе з 1825 года, але нічога падобнага ў ажыццяўленні прынцыпу роўнасці палоў яшчэ не ведала.
"Здзейснілася мая вялікая мара. Палову кабінета міністраў складаюць жанчыны, другую – мужчыны”, – заявіў прэзідэнт краіны Эва Маралес на ўрачыстай інаўгурацыі новага ўраду.
Сярод кіраўнічак розных ведамстваў ёсць спявачкі, адвакаткі, лідэркі грамадскіх арганізацый, эканамісткі і лекаркі. Акрамя таго, з 10 жанчын у новым ўрадзе Маралеса тры – індыянкі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.latindex.ru
Категория: Навіны | Просмотров: 696 | Добавил: viator | Дата: 17.02.2010 | Комментарии (0)

Эксперты Арганізацыі Аб’яднаных Нацый патрабуюць, каб любое магчымае пагадненне афганскіх уладаў з лідэрамі руху "Талібан” уключала абавязацельствы па абароне правоў жанчын.
Члены Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын у адмысловай заяве таксама настойваюць на ўдзеле афганак у любых падобных перамовах. Як вядома, прэзідэнт Хамід Карзай заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з талібамі. Экспертаў непакоіць адсутнасць яснай стратэгіі абароны жаночых правоў. Яны заклапочаныя таксама тым, што гэтак званы "прыгожы пол” не быў прадстаўлены ў Лондане на студзеньскай міжнароднай канферэнцыі па Афганістане.
Праваабаронцы ААН заклікаюць кабульскі ўрад перагледзець дыскрымінацыйныя законы і правілы, абапіраюч ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 675 | Добавил: viator | Дата: 17.02.2010 | Комментарии (0)

Міністэрства сацыяльнага забеспячэння Японіі прапануе беспрацэнтныя пазыкі, каб дапамагчы паслабіць фінансавыя цяжкасці для сем’яў, якім складана аплаціць навучанне дзяцей у поўных сярэдніх школах.
Хатнія гаспадаркі, якія не ў стане аплачваць вучобу па эканамічных прычынах, будуць штомесячна атрымліваць да 35 тысяч іен (прыкладна 390$), каб аплаціць пратэрмінаваныя рахункі.
Даследаванне міністэрства па справах асветы паказвае, што, па становішчу на леташні сакавік, больш за дзевяць тысяч навучэнцаў у прыватных поўных сярэдніх школах не аплацілі вучобу па эканамічных прычынах.
                  &nbs ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 698 | Добавил: viator | Дата: 17.02.2010 | Комментарии (0)

Лаура Чынчылья (на здымку) стане першай жанчынай на прэзідэнцкай пасадзе ў гісторыі Коста-Рыкі. Яе перамога на выбарах азначае, што жыхары гэтай цэнтральнаамерыканскай рэспублікі прагаласавалі за захаванне курсу кіруючай сацыял-дэмакратычнай Партыі нацыянальнага вызвалення.
50-гадовая Лаура Чынчылья падчас свайго чатырохгадовага праўлення збіраецца канцэнтравацца на паляпшэнні якасці аховы здароўя і адукацыі, а таксама на павышэнні грамадскай бяспекі.
Будучая прэзідэнтка мае дыплом палітолага. Чынчылья замужам за грамадзянінам Іспаніі. У яе ёсць сын.
Выбары галавы дзяржавы і 57 дэпутатаў кангрэса прайшлі без інцыдэнтаў. Міжнародныя назіральнікі назвалі іх узорнымі.
 
Категория: Навіны | Просмотров: 681 | Добавил: viator | Дата: 17.02.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.