|
Галоўная » 2010 » Сентябрь » 19
Колькасць дзяцей, якія паміраюць да пяцігадовага ўзросту, зменшылася на 1/3 на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў: з 12,4 мільёнаў у 1990 годзе да 8,1 мільёна летась. Пра гэта паведаміў Дзіцячы фонд ААН (UNICEF). ЮНІСЕФ канстатаваў, што кожны дзень памірае каля 22 тысяч дзяцей. Гэта на 12000 менш у параўнанні з 1990 годам. Каля паловы гэтых лятальных выпадкаў прыпадае на пяць краін: Індыю, Нігерыю, Конга (Кіншаса), Пакістан і Кітай.
Надалей найбольшая смяротнасць сярод дзяцей назіраецца ў дзяржавах гэтак званай Чорнай Афрыкі (г. зн. на поўдзень ад Сахары), дзе да 5 года жыцця памірае 1/8 усіх дзяцей. Гэта ў дваццаць разоў больш, чым у развітых краінах.
Категория: Навіны |
Просмотров: 714 |
Добавил: viator |
Дата: 19.09.2010
|
|
Былая прэзідэнтка Чылі Мішэль Бачэлет прызначаная кіраўнічкай новай структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Падраздзяленне будзе адказваць за паляпшэнне становішча жанчын. Рашэнне пра стварэнне гэтага органа прыняла Генеральная Асамблея 2 ліпеня гэтага года. Абвяшчаючы аб прызначэнні Мішэль Бачэлет, кіраўнік ААН Пан Гі Мун сказаў, што робіць гэта з пачуццём асаблівага задавальнення: "Займаючы пасаду амаль чатыры гады таму, я быў поўны рашучасці аб’яднаць чатыры падраздзяленні, якія займаюцца жаночым пытаннем, у адзіную магутную, дынамічную і эфектыўную структуру, якая будзе прасоўваць інтарэсы жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце. Спадарыня Бачэлет валодае якасцямі сусветнай лідэркі, тонкім палітычным
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 709 |
Добавил: viator |
Дата: 19.09.2010
|
|
Жанчыны па-ранейшаму слаба прадстаўлены ў дзяржаўных органах краін Еўропы. Пра гэта сведчыць апошняе даследаванне Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Доля жанчын у нацыянальных парламентах складае ў сярэднім не больш за 20%. Не лепш з жаночым полам у міністэрствах. Толькі Швецыя змагла дамагчыся амаль поўнай гармоніі: тут жанчыны складаюць амаль палову прадстаўнікоў як заканадаўчай, так і выканаўчай улады. У Арменіі і Украіне доля жаночага полу сярод парламентарыяў не дасягае нават 10 адсоткаў. Эксперты лічаць, што ўдзел жанчын у прыняцці рашэнняў неабходны для таго, каб інтарэсы гэтай часткі грамадства ўлічваліся пры распрацоўцы дзяржаўнай палітыкі.
Категория: Навіны |
Просмотров: 706 |
Добавил: viator |
Дата: 19.09.2010
|
|
|
|
|
Статыстыка |
|
|