Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 29.04.2024, 00:23

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 6 7 8 9 10 ... 36 37 »
Прэм’ер-міністр Ісландыі Іахана Сігурдадоцір (на першым здымку злева) зарэгістравала шлюб са сваёй сяброўкай – пісьменніцай і журналісткай Янінай Леасдоцір (на першым здымку справа), з якой раней знаходзілася ў грамадзянскім саюзе.
Яны заключылі афіцыйны сямейны саюз пасля таго, як 27 чэрвеня ў Ісландыі ўступіў у дзеянне новы закон, які дазваляе аднаполыя шлюбы.
68-гадовая сацыял-дэмакратка Сігурдадоцір прыйшла да ўлады ў лютым 2009 года (гл. другі здымак) – праз сем гадоў пасля рэгістрацыі ў 2002 годзе грамадзянскага шлюбу з Леасдоцір. Такім чынам ісландская прэм’ер-міністр стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які не хавае сваёй сексуальнай арыентацыі.
Категория: Навіны | Просмотров: 925 | Добавил: Viator1975 | Дата: 03.07.2010 | Комментарии (0)

1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Праз дзесяцігоддзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна, у тым ліку і наша. Гэты дакумент стаў адным з першых міжнародных актаў, да якіх далучылася суверэнная Беларусь. Гэта адбылося ў 1991 годзе.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 761 | Добавил: viator | Дата: 15.06.2010 | Комментарии (0)

Міністарка працы Урсула фон дэр Ляйен (на здымку) мае сур’ёзныя шанцы стаць прэзідэнткай Нямеччыны. Канцлерка ФРГ Ангела Меркель назвала яе сваёй фаварыткай.
Урсула фон дэр Ляйен лічыцца ўзорнай маці і жонкай: яна мае сямёра дзяцей. У яе жыцці не было ніводнага карупцыйнага ці сексуальнага скандалу. Таму Урсула фон дэр Ляйен з’яўляецца адным з палітыкаў, якія карыстаюцца вялікай сімпатыяй грамадзянаў Германіі. Яе працу на пасадзе міністаркі працы станоўча ацэньваюць 66% немцаў.
Нагадаем, надоечы Хорст Кёлер, папярэдні галава германскай дзяржавы, падаў у адстаўку. Федэрал ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 654 | Добавил: viator | Дата: 14.06.2010 | Комментарии (0)

Сярод краін свету Беларусь займае трыццаць трэцяе месца па спрыянні мацярынству. Гэта вынікае з рэйтынгу "Mothers’ Index” (Матчыны паказчыкі). Яго ў адзінаццаты раз склала міжнародная грамадская арганізацыя "Save the Children” (Ратуйце дзяцей).
Крытэры дадзенага рэйтынгу – гэта індыкатары становішча жанчын (здароўе, адукаванасць, палітычны і эканамічны статус) і дзяцей (магчымасць карыстацца медыцынскімі і адукацыйнымі паслугамі).
Найлепш мамам жывецца ў скандынаўскіх краінах і ў нашых антыподаў: Нарвегіі, Аўстраліі, Ісландыі, Швецыі, Даніі, Новай Зеландыі, Фінляндыі. У Нарвегіі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 687 | Добавил: viator | Дата: 10.06.2010 | Комментарии (0)

У Беларусі жыве больш за 1785000 дзяцей. Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009 годзе было афіцыйна прызнана, што 19472 непаўналетніх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (у 2008 годзе – 16310). Гэта азначае, што ў сям’і дзіцяці пагражае фізічнае, псіхалагічнае, сексуальнае насілле або неналежны дагляд. Пад дзяржаўную апеку летась трапілі 3838 непаўналетніх – на 417 менш, чым пазалетась.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у школьнікаў, асабліва ў падлеткаў 15 – 17 гадоў, адзначаецца тэндэнцыя росту захворванняў (у тым ліку хранічных). Разам з тым дзіцячая смяротнасць у Беларусі застаецца самай нізкай сярод рэспублік СНД: летась гэты паказчык складаў 4,7 на тысячу народжаных жывы ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 766 | Добавил: viator | Дата: 10.06.2010 | Комментарии (0)

Пра гэта паведаміў сайт газеты "Наша Ніва”, якая перадрукоўвала вынікі даследавання на тэму "Чым кожная краіна славіцца або з чым асацыюецца”. Інфармацыя змешчана на старонцы www.informationisbeautiful.net. Яна абапіраецца на паведамленні сусветных СМІ.
А вось асацыяцыі з іншымі краінамі, якія падае дадзены сайт: Ірландыя вядомая якасцю жыцця, Коста-Рыка – шчасцем, Калумбія – какаінам, Бразілія – цукрам, Эквадор – бананамі, а Парагвай – гідраэлектрастанцыямі.
ЗША "праславілася” колькасцю серыйных забойцаў, Аўстралія – аўтамабільнымі злодзеямі, а Іспанія – абрабаваннямі. Канада – спажываннем садавінных сокаў, Нарвегія – кавы, Чэхія – піва, а Папуа-Новая Гвінея – колькасцю моваў у краіне. Нідэрланды ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 773 | Добавил: viator | Дата: 23.05.2010 | Комментарии (0)

Як вынікае з апытання грамадскай думкі, амаль 70% летувіскіх католікаў з’яўляюцца прыхільнікамі адмены цэлібату для ксяндзоў. Амаль палова рэспандэнтаў станоўча ставіцца да змены адносін Касцёла да пытання разводаў і магчымасці паўторнага шлюбу. Каля 45% удзельнікаў апытання падтрымліваюць выкарыстанне кантрацэптыўных сродкаў, супраць якіх рашуча выступае духавенства.
Сярод жыхароў Летувы 85 – 90% католікаў. Тым часам рэгулярна ў касцёл ходзіць толькі каля 15% летувісаў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 640 | Добавил: viator | Дата: 23.05.2010 | Комментарии (0)

Намеснік старшыні КНР Сі Цзінь-пін заявіў, што Кітай гатовы супрацоўнічаць з іншымі краінамі свету ў справе пашырэння сферы дзейнасці жанчын. Пра гэта ён паведаміў 20 траўня падчас сустрэчы з прадстаўніцамі розных дзяржаў, якія прыбылі ў Пекін для ўдзелу ў Сусветным жаночым форуме.
Сі Цзінь-пін сказаў, што кітайскі ўрад надае вялікую ўвагу павышэнню ролі жанчын ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Дасягненне сапраўднай гендэрнай роўнасці вызначана ў якасці асноўнай дзяржаўнай палітыкі Кітая ў галіне сацыяльнага развіцця.
Нагадаем, 20 траўня ў Пекіне пачаў сваю працу Сусветны жаночы форум. На ім абмяркоўваецца роля жанчын у эканамічным жыцці XXI стагоддзя.
     &nbs ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 700 | Добавил: viator | Дата: 21.05.2010 | Комментарии (0)

Надоечы ў Менску адбылася другая сустрэча ў межах дыскусійнага праекта "Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры”. Гаворка ішла пра жаночую беларускую прозу. З 2007 года ў серыі "Кнігарня "Нашай Нівы”” выйшлі два зборнікі дамскай прозы – "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” і "Пакахай мяне, калі ласка”. У галерэі "Ў” аўтаркі гэтых кніг, эксперты ды запрошаныя госці дыскутавалі пра тое, што такое сучасная беларуская жаночая проза, у чым яе адметнасць. Пра гэта карэспандэнтка Польскага радыё для замежжа Наталля Грышкевіч гутарыла з кіраўнічкай праекта Аляксандрай Дынько (на здымку).
А. Дынько: Нам удалося запрасіць людзей, якія, магчыма, ніколі не задумваліся пра тое, што ёсць жаночая проз ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 947 | Добавил: viator | Дата: 21.05.2010 | Комментарии (1)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.