Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 20.11.2017, 04:53

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Акцыя “Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!”
Жанчыны з вялікім поспехам могуць вучыцца ў політэхнічных ВНУ і дасягаць выдатных вынікаў. Так лічаць арганізатары акцыі "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” ("Dziewczyny na politechniki!”). 22 красавіка ў 12 тэхвузах і 2 універсітэтах прайшлі Дні адчыненых дзвярэй. Для будучых студэнтак былі падрыхтаваны спецыяльныя лекцыі і паказальныя заняткі. Кіраўніца праекта "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” Біянка Савіньска ўпэўненая, што такія сустрэчы дапамагаюць пераканацца ў тым, якія перавагі дае прафесія інжынера. Выкладчыкі тэхвузаў таксама падкрэсліваюць, што жанчынам з тэхнічнай адукацыяй лягчэй знайсці месца на рынку працы. Аднак дагэтуль інжынерныя навукі мала папулярныя сярод прадстаўніц жаночага полу.
У політэхніках Польшчы вучыцца каля 10% студэнтак. Большасць з іх выбіраюць такія кірункі як біялогія, біятэхналогія, хімія, медыцынская інжынерыя. Сярод дзяўчат менш за ўсё папулярныя факультэты электронікі і робататэхнікі.
Напрыклад, у Гданьскай політэхніцы вучыцца амаль 8000 прадстаўніц жаночага полу (на здымку адна з выпускніц гэтай ВНУ, якая зараз працуе ў Лондане як экспертка Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця). Гэта толькі 35% ад усёй колькасці студэнтаў. Найбольш жанчын вучыцца на хімфаку (68 адсоткаў), найменш – на факультэце электратэхнікі і аўтаматыкі (4 працэнты).
"Існуючыя традыцыі, схільнасці і зацікаўленні моладзі немагчыма раптоўна змяніць. Патрабуецца час, каб сярод жанчын умацавалася ўсведамленне, што інжынерныя напрамкі таксама прызначаны для іх, – лічыць прафесар Ян Гадлеўскі, прарэктар па інфраструктуры і арганізацыі Гданьскай політэхнікі. – Мы не разлічвалі, што пасля першай або другой акцыі будзе рэзкае павелічэнне цікавасці дзяўчын да тэхнічных факультэтаў. Аднак статыстыка сведчыць, што з цягам часу усё больш жанчын пачынаюць вучыцца ў нашай ВНУ. У 2007/2008 навучальным годзе на першы курс мы прынялі 1322 жанчыны, у наступным годзе іх было на 527 больш, а ў бягучым навучальным годзе заняткі пачалі 1883 дзяўчыны”.
Акцыя "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” зладжана Адукацыйным фондам "Перспектывы” і Канферэнцыяй рэктараў польскіх тэхнічных навучальных устаноў.
Падобныя мерапрыемствы праходзяць у Нямеччыне, Аўстрыі і Швейцарыі ("Girls’ Day”), а таксама ў ЗША ("Women in Engineering”).
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radioporusski.pl і www.pg.gda.pl
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (05.05.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 533 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2017 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.