Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 18.11.2017, 00:11

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед

В разделе материалов: 48
Показано материалов: 1-10
Страницы: 1 2 3 4 5 »

Кожны падручнік павінен прайсці праверку з пункту гледжання наяўнасці ў ім стэрэатыпаў і дыскрымінацыйнага кантэксту, – лічыць упаўнаважаная польскага ўраду па роўных адносінах Агнешка Казлоўска-Раевіч (на здымку). Пра гэта яна выказалася падчас канферэнцыі "Антыдыскрымінацыйная адукацыя як выклік для адміністрацыі і судовай сістэмы”, што адбылася 16 траўня ў Варшаве.
Казлоўска-Раевіч лічыць, што кожны падручнік па кожным прадмеце павінен быць правераны экспертам па правах чалавека, які будзе ацэньваць, ці кніга не ўтрымлівае якой-небудзь дыскрымінацыі ў адносінах да любой сацыяльнай групы. Прапануецца, каб правяраліся нават падручнікі па матэматыцы.
Польскі досвед | Просмотров: 311 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: Viator1975 | Дата: 21.05.2012 | Комментарии (0)

Квоты ў бізнесе – гэта выдатны метад для павелічэння ўдзелу жанчын у кіраўніцтве кампаній. Так лічаць удзельнікі канферэнцыі, арганізаванай прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Польшчы. Варта за гэта змагацца, бо зараз жанчыны складаюць толькі 1/7 упраў кампаній.
Урадавая ўпаўнаважаная па роўных адносінах Агнешка Казлоўска-Раевіч хоча, каб праводзіўся маніторынг колькасці жанчын на кіруючых пасадах і велічыні іх заробкаў. Казлоўска-Раевіч рыхтуе таксама змены ў заканадаўстве, якія патрабуюць правядзення такой справаздачнасці.
Польскі досвед | Просмотров: 300 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: Viator1975 | Дата: 20.05.2012 | Комментарии (0)

У Гданьску адбылася канферэнцыя па справе правоў дзяцей. На ёй было заяўлена, што 68% палякаў падтрымліваюць біццё дзяцей у выхаваўчым працэсе. Паводле ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марэка Міхаляка, нягледзячы на высокі працэнт прыхільнікаў выхавання папругай, польскае грамадства мяняецца – за год іх колькасць зменшылася на 9%.
Польскі досвед | Просмотров: 343 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 24.02.2012 | Комментарии (0)

Як паведаміла Польскае радыё для замежжа, 17 кастрычніка ў Польшчы адзначылі Дзень барацьбы з ракам грудзей. З гэтай нагоды ў многіх гарадах краіны адбыліся мерапрыемствы, якія заахвочвалі жанчынаў праходзіць мамалагічныя абследаванні.
У Еўрапейскім Саюзе кожныя дзве хвіліны фіксуецца выпадак захворвання ракам грудзей. З гэтай прычыны кожны год памірае 88,5 тысячаў жанчынаў.
У Польшчы штогод рэгіструюцца 12000 новых выпадкаў захворвання на рак грудзей, у тым ліку 5 тысяч смяротна небяспечных.
Польскі досвед | Просмотров: 571 | Author: Яраслаў Блінаў | Добавил: viator | Дата: 19.10.2010 | Комментарии (0)

Павялічэнне пенсійнага ўзросту для жанчын, скарачэнне дэкрэтнага адпачынку, а таксама ўвядзенне платнай вышэйшай адукацыі – такія рэвалюцыйныя змены могуць выратаваць Польшчу ад катастрофы на рынку працы. Комплексны план дзеянняў падрыхтавала група экспертаў па заказу Міністэрства працы.
Адмыслоўцы зазначаюць, што на польскім працоўным рынку ніколі не паўторыцца добрая леташняя сітуацыя, калі працавалі 16 мільёнаў чалавек. Праз паўтара дзесяцігоддзя працаваць будзе на адзін мільён менш, а праз 40 гадоў – менш ажно на 4 мільёны. Гэта вынік старэння грамадства. У 2060 годзе палякаў будзе на 1/6 менш, чым сёння.
Польскі досвед | Просмотров: 511 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 25.08.2010 | Комментарии (0)

Маршал сейма Браніслаў Камароўскі, які зараз выконвае абавязкі прэзідэнта краіны, падпісаў папраўкі ў Закон "Аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і”. У выніку забараняюцца цялесныя пакаранні дзяцей, узмацняецца юрыдычная і медыцынская абарона ахвяр насілля і асаблівы націск кладзецца на прафілактыку.
Кіраўнік ніжняй палаты парламента спадзяецца, што новае рашэнне паспрыяе барацьбе з негатыўнымі з’явамі ў польскім грамадстве. Браніслаў Камароўскі перакананы, што праблема хатняга гвалту тычыцца 80% жанчын.
Польскі досвед | Просмотров: 443 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 19.06.2010 | Комментарии (0)

Як паведаміла Польскае радыё для замежжа, 8 чэрвеня ў Польшчы ўступіў у дзеянне закон, якія прадугледжвае суровыя пакаранні за педафілію ды інцэст (кровазмяшэнне).
Паводле новаўвядзенняў у заканадаўства, прымусовыя палавыя кантакты з асобай, якая не дасягнула пятнаццаці гадоў, лічацца злачынствам. За гэта пагражае пакаранне ад 3 да 15 гадоў вязніцы.
Таксама забараняецца здымаць на камеру сексуальныя акты і размяшчаць іх у Інтэрнеце. За гэта пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі.
За педафілію ці кровазмяшэнне злачынец аўтаматычна трапіць ва ўстанову зачыненага тыпу на абавязковае фармакалагічнае лячэнне. Суд мае права накіраваць гвалтаўніка на прымусовую тэрапію адразу ж пасля яго выхаду на волю. Калі злачынца будзе ўхіляцца ад лячэння, то яго вернуць за краты.
Польскі досвед | Просмотров: 711 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 14.06.2010 | Комментарии (4)

Злачыннасць сярод непаўналетніх – гэта праблема, з якой змагаюцца многія краіны. Паводле дадзеных паліцыі, у Польшчы непаўналетнія складаюць каля 10% усіх правапарушальнікаў.
У перадачы Польскага радыё для замежжа на прыкладзе дзейнасці прытулку і папраўчай установы для 40 дзяўчат у варшаўскім мікрараёне Фаляніца (на паўднёва-ўсходнім ускрайку горада) гаворыцца аб праблемах непаўналетніх, калі яны трапляюць у выпраўленчую калонію пасля судовага прысуду. Дырэктар цэнтра Рамуальд Садоўскі і яго супрацоўніцы распавядаюць аб сваіх 13 – 18-гадовых падапечных, пра метады працы асяродка.
Польскі досвед | Просмотров: 490 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 07.06.2010 | Комментарии (2)

Вялікай праблемай у Польшчы з’яўляецца недахоп дзіцячых садкоў. Сёлета больш за 440 тысяч дзяцей ва ўзросце ад трох да пяці гадоў не змогуць наведваць дашкольныя ўстановы. "Праз пяць год месца хопіць амаль усім,” – абяцае ўрад.
Зараз у краіне налічваецца больш за адзін мільён малых ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. Аднак не ўсе бацькі змогуць цешыцца месцам для свайго дзіцяці ў садку. Польшча займае ў Еўропе адну з апошніх пазіцый па забяспечанасці дашкольнымі ўстановамі. З кожным годам сітуацыя паляпшаецца, але да сярэднееўрапейскага ўзроўню палякам яшчэ далёка. У Еўропе сярэдні паказчык наведвання дзецьмі садкоў складае каля 90%, а ў Польшчы – 60%.
Польскі досвед | Просмотров: 488 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 17.05.2010 | Комментарии (0)

Жанчыны з вялікім поспехам могуць вучыцца ў політэхнічных ВНУ і дасягаць выдатных вынікаў. Так лічаць арганізатары акцыі "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” ("Dziewczyny na politechniki!”). 22 красавіка ў 12 тэхвузах і 2 універсітэтах прайшлі Дні адчыненых дзвярэй. Для будучых студэнтак былі падрыхтаваны спецыяльныя лекцыі і паказальныя заняткі. Кіраўніца праекта "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” Біянка Савіньска ўпэўненая, што такія сустрэчы дапамагаюць пераканацца ў тым, якія перавагі дае прафесія інжынера. Выкладчыкі тэхвузаў таксама падкрэсліваюць, што жанчынам з тэхнічнай адукацыяй лягчэй знайсці месца на рынку працы. Аднак дагэтуль інжынерныя навукі мала папулярныя сярод прадстаўніц жаночага полу.
Польскі досвед | Просмотров: 532 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.05.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2017 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.