Наколькі пазіцыя жанчыны ў польскім грамадстве адрозніваецца ад сітуацыі жанчыны ў краінаx старых 15 членаў Еўрасаюза? Жаночыя арганізацыі, а таксама прадстаўнікі ўрадавай адміністрацыі кажуць, што адрозніваецца. Жанета Мэцуг – галоўны спецыяліст Бюро ўпаўнаважанага польскага ўраду па пытаннях роўнага статусу жанчын і мужчын кажа:
– Агульная атмасфера і з’явы, якія назіраюцца ў Польшчы даказваюць, што сапраўды пазіцыя жанчын у грамадстве ніжэйшая, чым у краінаx былой “15”. У гэтыx краінаx доўгі час функцыянуе еўрасаюзнае заканадаўства, якое рэгулюе шматлікія пытанні па справаx рынку працы з мэтай роўных адносін да жанчын і мужчын. У большасці краін існуюць законы аб роўным статусе жанчын і мужчын, якія накладаюць адміністрацыйны абавязак прадстаўляць ураду справаздачы пра сітуацыю ў гэтай галіне.
Пасля далучэння Польшчы да Еўрапейскага Саюза змяніліся прававыя нормы, і цяпер польскія жанчыны могуць карыстацца шматлікімі юрыдычнымі інструментамі, каб абараняць свае правы. Еўрапейскае заканадаўства дбае пра роўныя шанцы жанчын на рынку працы. У Польшчы яшчэ няма закону аб роўным статусе жанчын і мужчын, але ёсць артыкулы ў Канстытуцыі РП, якія гарантуюць, што мужчына і жанчына маюць роўнае права да працы й прафесійнага росту, да аднолькавай заробнай платы за такую ж самую працу, да высокіx пасадаў. Аднак на практыцы гэтыя пункты Канстытуцыі не рэалізуюцца на 100%.
– 60% асобаў з вышэйшай адукацыяй ў Польшчы – гэта жанчыны, але не зважаючы на гэты факт, якраз жанчыны ў большай ступені, чым мужчыны, – беспрацоўныя. 53% ўсіх беспрацоўныx – гэта жанчыны. Апрача таго жанчын намнога часцей звальняюць. Яны аxвяры групавыx звальненняў. Жанчыны таксама – аxвяры пасрэднай дыскрымінацыі. Сутнасць такой дыскрымінацыі ў тым, што жанчынам прапануецца працаўладкаванне на частку штатнай адзінкі, што ў будучыні дае такі вынік, што жанчыны збіраюць меншы пенсійны капітал, які залежыць ад складак, што адлічваюцца з зарплаты. У сувязі з тым, што жанчыны працуюць на частку стаўкі, іx пазбаўляюць некаторыx правоў: узнагародаў, яны выключаныя з сістэмы страxавання па прафесіі.
Абавязак роўнай зарплаты – адзін з асноўныx прынцыпаў Еўрасаюза. У Польшчы гэты прынцып парушаецца. Аб гэтай з’яве ведаюць усе. Некаторыя прымяняюць такія вось дзеянні, іншыя з імі не пагаджаюцца так, як былы маршалак сейма Юзэф Алексы:
– Няма найменшыx падставаў, каб жанчына на такой жа як мужчына пасадзе зарабляла на 25% менш, каб часцей звальнялі жанчын у межах скарачэнняў. Гэта недапушчальная практыка, а дзеецца на вачаx усіx.
Дакладней кажучы, паводле даследавання Галоўнага статыстычнага ведамства за 2003 год, мужчына зарабляе на 17% больш, чым жанчына на аднолькавай пасадзе, за працу аднолькавай вартасці. Былы маршалак сейму Юзэф Алексы лічыць неабxодным стварэнне сталай сеймавай камісіі дзеля маніторынгу за роўнымі правамі палоў. З даследаванняў, праведзеныx Дзяржаўнай інспекцыяй працы вынікае таксама, што жанчыны радзей за мужчын маюць кар’ерны рост. Віцэ-дырэктар юрыдычнага дэпартамента інспекцыі Пётр Вайцэxоўскі заўважае, што мужчыны ўдвая часцей займаюць кіраўнічыя пасады:
– У прыватным сектары жанчыны працаўладкоўваюцца на 42% радзей, чым мужчыны. Калі ўтрымаецца такая тэндэнцыя, то праз два гады жанчыны ў найлепшым выпадку будуць займаць трэць кіраўнічых пасадаў. Цяпер жа на кіраўнічых пасадах пераважаюць мужчыны.
Што з’яўляецца найбольшай перашкодай у тым, каб у краіне прытрымліваліся тых пунктаў Канстытуцыі, якія гавораць аб роўным статусе жанчын і мужчын? Што перашкаджае самому грамадству? Менталітэт, стэрэатыпы, слабая судовая сістэма ці бяскарнасць працадаўцаў? Жанета Мэцуг – галоўны спецыяліст ў Бюро ўпаўнаважанага польскага ўраду па пытаннях роўнага статусу жанчын і мужчын:
– Жанчына ў Польшчы заўсёды мела высокую пазіцыю – на словах. Але ж на практыцы, на жаль, гэта выглядае інакш. Думаю, крыніцы гэтай з’явы знаходзяцца ў бяскарнасці мужчын. Доўгі час не было правілаў, якія накладалі б на мужчын адказнасць за сям’ю, за выхаванне дзяцей, якія каралі б мужчын за насілле ў сям’і.
Стаўленне мужчын да жанчын ў сям’і перанесліся на паводзіны мужчын на месцы працы. Яны ўспрымаюць жанчын не зусім сур’ёзна і не па-партнёрску. Праблема ў адсутнасці эфектыўнасці заканадаўства. Кожная жанчына, незалежна ад таго, якую мадэль сям’і яна лічыць найлепшай, хоча мець права на чалавечую годнасць. На сёння мужчыны павінны паводзіць сябе на працы больш карэктна, бо полькі звяртаюцца ў суд, каб абараняць свае правы й сваю годнасць. Вядуцца ў Польшчы некалькі судовых працэсаў супраць мужчын за сексуальнае прыставанне на працы. На польскім рынку працы працадаўца больш ахвотна прадоўжыць кантракт мужчыну, чым жанчыне. Жанчыны ўсё смялей уносяць позвы супраць сваіх працадаўцаў за парушэнне правіла аб роўным статусе полаў. Жанета выступіла супраць сваёй фірмы, яна упэўнена, што працадаўца не працягнуў з ёю кантракту таму, што яна выйшла замуж і можа стаць маці:
– 30 жніўня я выйшла замуж і кантракт са мной не быў працягнуты. Два гады таму я закончыла ВНУ. Добра працавала. Я не ўтойвала, што думаю аб павялічэнні сям’і. Я лічу, што палітыка кіраўніцтва фірмы не справядлівая для жанчын.
Хоць паводле закону, працадаўца павінен даказаць у судзе, што звальненне было абгрунтаванае, то ўсё ж такі працаўніцы надзвычай цяжка выйграць справу. Аб гэтым кажуць самі адвакаты. Аднак падобныя прыклады будуць служыць павышэнню свядомасці і мужчын, і жанчын, а таксама павышэнню павагі да законаў. Але ці жадаюць полькі, каб іх пазіцыя ў польскім грамадстве змянілася? Мяркуючы паводле некалькіх сотняў тысяч заяўленых паліцыі скаргаў жанчын датычныя насілля ў сям’і, трэба зрабіць выснову, што жанчыны не пагаджаюцца з такім стэрэатыпам, што мужчына кіруе жанчынай. У Польшчы дзейнічае больш за 300 жаночых арганізацыяў. Не толькі палітычных. Гэтыя арганізацыі працуюць на вёсках, дзе, як вядома, больш распаўсюджаны стэрэатыпны падыход да традыцыйнай ролі жанчыны ў сям’і. Паводле правоў чалавека, жанчына мае такое ж права на самарэалізацыю ў кожнай галіне грамадскага, прафесійнага, інтэлектуальнага й сямейнага жыцця як мужчына. Жанчыны не хочуць пазбаўляцца сваёй ролі маці й жонкі, але адначасова xочуць мець права рэалізавацца ва ўсіх іншых галінах жыцця. У якіх сферах польскія жанчыны маюць шанцы хутка зраўняць сваю пазіцыю са становішчам кабет на Захадзе Еўропы? Жанета Мэцуг – галоўны спецыяліст Бюро ўпаўнаважанага польскага ўраду па пытаннях роўнага статусу жанчын і мужчын.
– Эканамічныя праблемы, звязаныя з трансфармацыяй у краіне, паспрыялі росту прадпрымальніцтва сярод жанчын. Кожны трэці прадпрымальнік у Польшчы – жанчына. Не маючы прапановаў на рынку працы, жанчыны, якія былі звольненыя з дзяржаўнага сектара, вырашылі шукаць ратунку ў бізнес-дзейнасці. І здаецца, што вось у прадпрымальніцтве польскія жанчыны хутка даганяюць заходніх бізнесвумен. А паводле публікацыяў, полькі нават лепшыя ў гэтай галіне.
Тэрэса Мокрыш, якая стварыла буйную фірму, вядомую у многіх краінах Еўропы, падкрэслівае, што ў Польшчы жанчына, якая хоча дасягнуць поспеху, то можа гэта зрабіць:
– Праца перш за ўсё. Таксама паслядоўнасць, упартасць і можа крыху сціпласці, аптымізм. Я аптымістка, і ў цяжкіх хвілінах кажу: “Заўтра зноў для нас засвеціць сонца”.
Жанчыны падкрэсліваюць вагу добрай адукацыі. Але з гэтым полькі якраз не маюць праблемаў. Еўрасаюз дапамагае жанчынам развіваць прафесійную актыўнасць. З Еўрапейскага грамадскага фонду выдзяляюцца сродкі на матэрыяльную дапамогу для жанчын-прадпрымальніц. Тлумачыць былы віцэ-міністр эканомікі й працы Марэк Шчэпаньскі:
– Будуць сродкі прызначаныя, між іншым, для жанчын, якія імкнуцца павышаць свае кваліфікацыі. Больш актыўным жанчынам аднаразова будуць прызнавацца сродкі на стварэнне фірмы. Прызначаюцца таксама сродкі на навучанне для прадпрымальнікаў, каб яны ўсвядомілі карысці з працаўладкавання жанчын. Выдзяляюцца сродкі на падрыхтоўку й правядзенне інфармацыйных і прома-акцыяў, якія датычаць роўнага статусу жанчын і мужчын на рынку працы.
Якім чынам здабыць гэтыя сродкі? Міністр Шчэпаньскі патлумачыў, што дастаткова запоўніць дакументы:
– Міністэрства эканомікі і працы абвясціла конкурс. А тое, што трэба зрабіць – то запоўніць заяву на дадатковае фінансаванне, бланк якой змешчаны на нашым сайце, атрымаць сродкі й потым ужо дапамагаць паасобным жанчынам.
За выконванне правоў жанчын, а таксама за прапагандаванне роўных статусаў палоў, упаўнаважаны ўраду па роўным статусе мужчын і жанчын надае званне “Акуляры роўнасці”. Напрыклад, гэтую адзнаку атрымаў сенатар ад Саюза левых дэмакратаў Анджэй Ешкэ. Паводле журы ўзнагароды, парламентарый актыўна ўключыўся ў працу над юрыдычнымі урэгуляваннямі, якія адменяць несправядлівасць у адносінах да жанчын. Лаўрэат сам прызнае, што яму таксама давялося змагацца са стэрэатыпамі датычнымі роўнасці мужчын і жанчын. Паводле Анджэя Ешкэ, у барацьбу за роўныя правы палоў павінны ўключыцца таксама мужчыны.
– Адзначэнне мяне гэтай узнагародай даказвае, што пытанне роўнага статусу палоў гэта не толькі праблема жанчын, што не толькі яны павінны за гэта змагацца. Гэта таксама праблема мужчын. А карацей кажучы, гэта – пытанне гуманізацыі жыцця ў Польшчы, пытанне ўвядзення каштоўнасцяў, якія ў Еўропе здавён вядомыя, а ў нас з розных прычынаў, перш за ўсё культурных, не вядомыя шырокаму грамадству.
У сваю чаргу той, хто ігнаруе праблему роўнасці палоў, можа атрымаць ад упаўнаважанага па роўным статусе жанчын і мужчын накіраванне да акуліста. Напрыклад, такое накіраванне калісьці атрымала дэпутатка Марта Фоглер за погляды, якія пярэчаць прынцыпу роўнасці палоў. Усе зацікаўленыя пытаннем роўнага статусу жанчын і мужчын падкрэсліваюць значэнне юрыдычных нормаў у гэтай справе, але з гэтым у Польшчы няма праблемаў – гэтыя нормы ёсць. Няма толькі грамадскай свядомасці. Увесь час пераважае стэрэатып, што задачай жанчыны з’яўляецца займацца домам і выхоўваць дзяцей, а прафесійная кар’ера павінна быць толькі дадаткам.
Паводле матэрыялу Іалянты Смялоўскай, журналісткі Беларускай рэдакцыі замежнага вяшчання Польскага радыё (2005 год).
Тэкст узяты з www.radyo.net. Апрацоўка матэрыялу зроблена Юрыем Сцяпанавым
Источник: http://www.radyo.net |