|
У Віцебску (Беларусь) ажыццяўляецца праграма "Крок да роўнасці: уключэнне элементаў гендэрнай асветы ў беларускую сістэму адукацыі”. Яе выкананне грунтуецца на перадачы і адаптацыі ў сістэме сярэдняй і сярэднеспецыяльнай школы міжнароднага досведу ў правядзенні антыдыскрымінацыйных акцый. Беларускія грамадскія арганізацыі атрымліваюць разнастайную дапамогу ад Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска (Польшча).
Праграма мае на мэце папулярызацыю ідэі роўнасці палоў, замацаванне ў грамадскай свядомасці сацыяльнай ролі жанчыны як паўнапраўнай грамадзянкі і пераадоленне існуючых стэрэатыпаў, якія сур’ёзна ўскладняюць беларускам рэалізацыю сваіх уласных мэтаў. "Крок да роўнасці” адрасаваны да педагогаў. Менавіта гэтая прафесійная група адказная за адукацыю i выхаванне дзяцей і моладзі. Яна ўдзельнічае ў фармаванні перакананняў і пазіцыі маладых людзей, у тым ліку адносна сацыяльных роляў жанчыны і мужчыны.
Агульная мэта праграмы наступная: падтрыманне і развіццё ідэі гендэрнай асветы ў Беларусі ў межах ажыццяўлення Канвенцыі ААН па ліквідацыі ўсялякіх форм дыскрымінацыі жанчын.
Мерапрыемствы "Кроку да роўнасці” накіраваныя на ніжэйпералічаныя мэтавыя групы:
- непасрэдна – на настаўнікаў Віцебскай вобласці;
- ускосна – на школьную моладзь, іншых педагогаў і бацькоў вучняў, а таксама асоб, якія свае веды на конт роўнасці палоў і ажыццяўлення праекта бяруць са сродкаў масавай інфармацыі ды Інтэрнета.
Дзеянні, якія ўключае праект:
- навучанне педагогаў (розныя формы);
- ажыццяўленне мікра-праектаў (прапаноў, сцэнароў);
- дыскусіі;
- інфармацыйная кампанія (у тым ліку з дапамогай Інтэрнета і радыё).
|
|
Каляндар навінаў |
« Сентябрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
|
Статыстыка |
|
|