|
Агульныя звесткі аб праграме "Крок да роўнасці”
Гендэрная асвета – неабходны інструмент для пабудовы ў Беларусі свабоднага грамадства на прынцыпах прыярытэтнасці правоў чалавека (дэмакратыя павінна "усведамляць і адчуваць” асаблівасці полу). Акрамя гэтага, яна важна для падтрымання сапраўднай нацыянальнай бяспекі дзяржавы: краіна не можа дазволіць сабе раскошу працягваць ігнараваць ці недавыкарыстоўваць патэнцыял любога полу, у прыватнасці, жанчын ва ўсіх сферах жыцця. Без гендэрнай асветы ў Беларусі немагчыма ні ўсвядомленая пабудова сапраўднай прадстаўнічай дэмакратыі, ні функцыянаванне прававой дзяржавы, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх грамадзян – і жанчын, і мужчын. Таму міжнародная праграма "Крок да роўнасці: уключэнне элементаў гендэрнай асветы ў адукацыйную сістэму Беларусі” закліканая стварыць устойлівы механізм падрыхтоўкі мультыплікатараў, якія будуць працаваць з педагогамі, навучэнцамі і іх бацькамі, змяняючы распаўсюджаныя стэрэатыпы пра сацыяльныя ролі мужчын і жанчын на больш прагрэсіўныя светапоглядныя мадэлі. Асвета ўзброіць выкладчыкаў і выхавацеляў сучаснымі ведамі ў галіне раўнапраўя палоў. Яна будзе спрыяць больш глыбокаму разуменню педагогамі сацыяльных і эканамічных інтарэсаў разнастайных грамадскіх груп, уключаючы, перш за ўсё, жаночае насельніцтва як буйную сацыяльна-палавую супольнасць. Паспяховая рэалізацыя праграмы стане штуршком для выкарыстання яе станоўчага досведу не толькі асобнымі педагогамі ці навучальнымі ўстановамі, але й сістэмай адукацыі на мясцовым, рэгіянальным ці нацыянальным узроўні.
|
|
Каляндар навінаў |
« Сентябрь 2023 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
|
Статыстыка |
 |
|