Не будзе абавязковай школьнай формы, аднолькавых праграм і падручнікаў
Дзеці ў польскіх школах зноў не будуць насіць абавязковую школьную форму. Такія змены прыняў сейм Польшчы. Школьная форма была абавязковай ва ўсіх школах, акрамя прыватных, з 1 верасня 2007 года. Гэтае правіла было ўведзена былым міністрам адукацыі Раманам Гертыхам, прадстаўніком праварадыкальнай партыі “Ліга польскіх сем’яў”.
Згодна з новымі зменамі, дырэктар школы можа ўвесці школьную форму па ўласнай ініцыятыве, бацькоў ці дзяцей. Навучальныя ўстановы, якія не ўвядуць такога абавязку, павінны ў сваім статуце запісаць, як на тэрыторыі школы павінны апранацца вучні.
З новага вучэбнага года ўстановы адукацыі таксама маюць права самастойна выбіраць падручнікі і праграму навучання. Экс-міністр Раман Гертых быў прыхільнікам таго, каб ва ўсіх школах вучыліся па аднолькавых падручніках і адной школьнай праграме.