“Няма чаго хаваць”: аголеныя палітыкі жаночага полу
Польская партыя жанчын (“Partia Kobiet”) уразіла грамадскасць перадвыбарчым постэрам, на якім дамы прыкрываюцца толькі слоганам. “Мы шчырыя ды чуллівыя і целам, і душой”, – сцвярджаюць спадарыні. Як бачна на здымку, усе жанкі абсалютна голыя, а інтымныя месцы прыкрывае плакат з надпісам “Жаночая партыя. Польшча – гэта кабета”.
Постэр адпавядае перадвыбарчаму слогану партыі: “Усё для будучыні… і няма чаго хаваць”.
Для плаката знялася і лідэрка партыі Мануэла Грэткоўска: “Гэты постэр разбівае стэрэатыпы анахранічнага палітычнага свету, у якім правяць негаваркія мужчыны ў сваіх чорных строях з гальштукамі. Мы прыгожыя, аголеныя, ганарлівыя. Мы шчырыя і чуллівыя, целам і душой. Гэта – не парнаграфія, тут няма чаго разглядаць з пазіцыі сексу. Нашы твары разумныя, заклапочаныя. Усё, што нас цікавіць, гэта – будучыня і месца жанчыны ў грамадстве”.