Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 07:10

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Дэкрэтны водпуск у Польшчы будзе даўжэй на 2 тыдні. Потым – на шэсць
З 2009 года міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы намерана на два тыдні павялічыць дэкрэтны водпуск для мацярок, якія нарадзілі адно дзіця. Пазней будзе ўведзена магчымасць добраахвотнага падаўжэння дэкрэту на дадатковыя 6 тыдняў.
Прапанаваныя змены з задавальненнем успрымаюць трэд-юніёны. Ежы Лянгер з Незалежнага самакіруемага прафсаюза “Салідарнасць” (“Solidarność”) падкрэслівае, што прафаб’яднанне будзе падтрымліваць усе дзеянні на карысць сям’і. Паводле ягонага меркавання, большасць наймальнікаў мусіць паважаць права на дадатковую – хаця і неабавязковую частку – дэкрэтнага водпуску. Е. Лянгер: Гэтае рашэнне нагадвае японскае правіла. Яны там таксама маюць права на дадатковы дэкрэтны, але ён неабавязковы, і таму ім не карыстаюцца, баючыся страціць працу. Але я спадзяюся, што гэта будзе датычыць толькі часткі польскіх наймальнікаў, бо большасць з іх са зразуменнем адносіцца да гэтага пытання й будзе ставіцца да маладых жанчын так, як і ў дачыненні да сваёй сям’і. Паводле слоў Малгажаты Русевіч з Польскай канфедэрацыі прыватных працадаўцаў “Левіафан” (“Lewiatan”), увядзенне неабавязковай часткі дэкрэтнага адпачынку з’яўляецца крокам у добрым напрамку. Аднак гэтае правіла ды звязаныя з ім гарантыі працаўладкавання некарысныя для наймальнікаў, бо прывядуць да адсутнасці працаўніка й абавязковай рэарганізацыі працы. Замена работніка выклікае выдаткі, звязаныя з пошукам новага часовага  працаўніка. А гэта можа прывесці да пэўнага застою ў фірме. Таму “Lewiatan” папярэджвае, што “прадаўжэнні”, “гарантыі працаўладкавання” могуць некарысна паўплываць на бізнес. Да таго ж, новаўвядзенні могуць адмоўна адбіцца на палітыцы прыняцця жанчын на працу ў фірму.
Бізнесоўцы лічаць, што ўрад найперш павінен сканцэнтравацца на скарачэнні дадатковых выдаткаў, якія працадаўца нясе, прымаючы на работу маладую кабету, бо ўжо цяпер фірме лепш прымаць мужчыну. Прадпрымальнікі за тое, каб урадоўцы ўзмацнілі намаганні, каб яслі ды дзіцячыя садкі былі больш даступнымі. Зараз, паводле польскага заканадаўства, дэкрэтны водпуск на першае дзіця працягваецца 18 тыдняў, на другое й кожнае наступнае – 20 тыдняў. Частку з гэтага перыяду (28 дзён) можа сядзець у дэкрэтным бацька немаўляці, калі маці вырашыць скараціць свой водпуск.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net ды www.interia.pl
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (18.09.2008)
Просмотров: 857 | Комментарии: 4 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.