Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 06:10

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

За сексуальнае выкарыстоўванне падначаленых выбаршчыкі знялі мэра
Жыхары Ольштына (Варміньска-Мазурскае ваяводства, Польшча) шляхам рэферэндуму знялі з пасады прэзідэнта (мэра) горада. Ягонага адыходу запатрабавалі 25 тысяч чалавек, супраць выказаліся 18 тысяч. Яўка склала 32%, паведаміў Польскаму радыё старшыня гарадской камісіі па падліку галасоў Міраслаў Рагальскі. Ён адзначыў: “Рэферэндум адбыўся, паколькі ў ім узяло ўдзел не менш за 3/5 ад агульнай колькасці тых, хто выбіраў дадзены орган. Прэзідэнт горада Ольштын адкліканы са сваёй пасады”. Вынік рэферэндуму азначае, што пасаду страціць не толькі мэр, а і ягоныя намеснікі. Прэм’ер Польшчы Дональд Туск прызначыць камісара, які будзе кіраваць дзейнасцю мясцовай адміністрацыі да моманту, пакуль не будуць праведзеныя новыя выбары. Адкліканы ў народным галасаванні прэзідэнт не хацеў дабравольна падаць у адстаўку пасля маральна-этычнага скандалу вакол ягонай асобы. Працаўніцы ольштынскай ратушы абвінавацілі былога ўжо мэра ў сексуальным выкарыстанні падначаленых. Цяпер жыхары горада ўголас заявілі, што не хочуць, каб ён быў кіраўніком Ольштына.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (30.10.2008)
Просмотров: 824 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.