Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 06:31

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Для гандляроў жывым таварам нядрэнныя заробкі ў Польшчы
Пасля ўваходу ў Еўрасаюз Польшча прыцягвае гандляроў жывым таварам. Як вынікае са звестак Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, за перыяд 1997 – 2007 гадоў  у краіне зафіксавана амаль дзве тысячы выпадкаў гандлю людзьмі, у пераважнай большасці жанчынамі. Аднак спецыялісты няўрадавых арганізацый адзначаюць, што гэта толькі нязначная частка ад сапраўднай колькасці.  Паводле Фонду супраць гандлю жанчынамі і рабству “La Strada”, сярод ахвяраў пераважаюць украінкі, шмат таксама грамадзянак Малдовы, Балгарыі, Румыніі і Беларусі. Усё часцей сустракаюцца афрыканкі. Жанчыны трапляюць у заходнія краіны і спадзяюцца, што знойдуць добрааплачваемую працу. Аднак часта яны аказваюцца ў публічных дамах Заходняй Еўропы – асабліва ў Нямеччыне й Скандынавіі. 
Прадстаўніца “La Strada” Іаанна Гарньер адзначае, што гандаль жывым таварам – гэта не толькі прастытуцыя, але й нявольніцкая праца. Яна пагаджаецца, што пасля далучэння да еўрапейскай супольнасці Польшча стала адным з папулярных месцаў такой дзейнасці: “Ужо шмат гадоў Польшча з’яўляецца больш-менш прывабным рынкам для працаўнікоў з Усходу: з Украіны, Беларусі, у меншай ступені з Расіі, у цэлым з былых савецкіх рэспублік. Прывабнай – гэта значыць такой краінай, куды можна прыехаць, знайсці працу і зарабіць грошы. Трэба аднак дадаць, што ў гэтым плане Польшча не адрозніваецца ад іншых дзяржаў Еўрасаюза. Ёсць запатрабаванне на дзяшовую працоўную сілу. Работнік з Усходу таннейшы, чым паляк. Калі такую асобу працаўладкоўваюць нелегальна, не трэба плаціць страхоўку і падаткі. Гэткая сітуацыя прыводзіць да таго, што лягчэй можна падмануць і раскруціць гандаль людзьмі”.
Іаанна Гарньер адзначае, што многія прыязджаюць і не ведаюць, што трапяць у публічны дом ці на прымусовую працу. Аднак часта жанчына свядома хоча заняцца прастытуцыяй, бо гэта добрааплачваемая праца. На думку прадстаўніцы “La Strada”, не мае значэння, ці жанчына дабраахвотна займаецца прастытуцыяй, ці яе змушаюць, бо ў любым выпадку гэта незаконна: “Нават калі жанчына прыняла рашэнне, што будзе займацца прастытуцыяй, яна не пагаджаецца на тое, каб быць ахвяраю гандлю і насілля. Менавіта так пазней здараецца: ёю кіруюць, змушаюць рабіць розныя рэчы, забіраюць грошы. Калі ў некаторых заходніх краінах прастытуцыя з’яўляецца дазволенай, то гэта не азначае, што такім жа становіцца сутэнёрства. Законы, якія легалізуюць публічныя дамы, прывялі да развіцця сутэнёрства. Пазней пачынаецца запужванне жанчын. Прыходзіць сутэнёр і пачынае казаць, што такая жанчына яму дорага абыходзіцца, яна павінна больш працаваць за меншыя грошы. Гучаць словы тыпу: “Калі адмовішся прымаць кліентаў, то будзеш пакараная: прыйдзе “сябрук” і “навучыць” цябе, што трэба рабіць””.
Іаанна Гарньер кажа, што ніхто добраахвотна не пагаджаецца на гандаль і на насілле. Польскае заканадаўства кажа, што асобы, якія займаюцца гандлем людзьмі нават з іх згоды, падлягаюць пазбаўленню волі да трох гадоў.
“La Strada Беларусь” дае жанчынам парады, як выехаць на працу за мяжу й не трапіць у непрыемную сітуацыю. Прадстаўніца гэтай праграмы Галіна Цюрына адзначае, што вельмі шмат жанчын звоняць, аднак не ўсе карыстаюцца парадамі спецыялістаў. “Гарачая лінія” “La Strada” (бясплатны нумар 8-801-100-8-801) аказала інфармацыйную і прамую дапамогу больш за 14 тысячам чалавек, якія пазванілі цягам васьмі гадоў.
Галіна Цюрына кажа, што беларуская “La Strada” атрымлівае шмат тэлефанаванняў ад жанчын, якія збіраюцца на працу ў суседнюю Польшчу: “Найчасцей гэта нейкія швейныя майстэрні, фабрыкі, пераважна звязаныя з вытворчай сферай. У практыцы беларускай “La Strada” было толькі некалькі выпадкаў, калі былі парушаныя правы беларускіх мігрантаў у Польшчы. Згаданыя прыклады не былі звязаныя з гандлем людзьмі. Гэта быў выпадак незаконнага затрымання дакументаў і няпоўнай аплаты за працу”.
Як адзначае спн. Цюрына, гандаль жывым таварам найчасцей датычыць сітуацыі, калі жанчына спрабуе працаўладкавацца пры дапамозе неправераных фірмаў. У такіх выпадках амаль няма магчымасці дапамагчы.
Паводле спецыялістаў, праблема гандлю людзьмі будзе паглыбляцца, бо для злачынцаў Заходняя Еўропа становіцца ўсё больш прывабным рынкам. Як кажа кіраўнічка польскага Фонду супраць гандлю жанчынамі і рабству “La Stradа” Стана Бухоўска, гэты бізнес вельмі даходны – на ўзроўні збыту наркотыкаў ці продажу зброі. Асобы, якія займаюцца гандлем жывым таварам, адчуваюць сябе бяспечна, бо даказаць іх віну вельмі складана. Гэта пацвярджае статыстыка польскай пракуратуры. З 1995 года 2885 чалавек абвінавачаны ў гандлі жывым таварам. Толькі 200 з іх былі асуджаныя.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.radyjo.net


Источник: http://www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (28.01.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 865 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.