Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі высока ацаніў дзейнасць польскіх даследчыкаў і ўзнагародзіў 13 вынаходніц. Яны адзначаны за вялікія дасягненні ў прапагандзе нацыянальнай навуковай думкі. “Мы – таленавіты народ. І я думаю, што мы павінны гэта выкарыстоўваць нашмат лепей, чым дагэтуль”, – адзначыў кіраўнік краіны. Вучоныя, якія сабраліся ў Прэзідэнцкім палацы падказвалі, як гэтае можна зрабіць. Інжынер Зоф’я Пакорска сказала: “Мы павінны вярнуцца да таго, што было ў ІІ Рэчы Паспалітай. Віце-прэм’ер Квяткоўкі з’яўляўся вучоным, прэзідэнт Масціцкі таксама быў навукоўцам. Прэзідэнт і прэм’ер не абавязкова мусяць рабіць вынаходніцтвы, але павінны іх падтрымліваць”. Падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэзідэнт Лех Качыньскі нагадаў, што адзіную ў гісторыі Нобелеўскую прэмію ў галіне навукі атрымала полька – Марыя Складоўская-Кюры. Паводле дадзеных патэнтнага бюро, у апошнія гады сістэматычна павялічваецца колькасць вынаходніцтваў, якія ў Польшчы зрабілі жанчыны.
|