Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 20:54

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Шчыра вітаю вас, шаноўныя сябры!
Тыдзень назад я пачаў агучваць карэспандэнцыю, якая прыйшла ў першыя вераснёўскія тыдні.
У сённяшняй “Рэдакцыйнай пошце” працягну зачытваць і каментаваць лісты. Ці, дакладней, – як і ў мінулы раз – толькі адзін з іх. Бо на іншыя проста не хопіць часу! Ліст напісаны 7 верасня. Яго прыслаў Сяргей Магонаў з Кобрына, што ў Берасцейскай вобласці. Гэты слухач – наш даўні сябра. Таму прыемна, што ён адгукнуўся пасля адносна доўгага маўчання. Сардэчна дзякую нашаму пастаяннаму слухачу за ліст.
У ім спадар Магонаў піша: “Дасылаю гэтым разам рапарты аб прыёме ды некалькі заявак у “Канцэрт віншаванняў”.
Справаздачы аб чутнасці ў Кобрыне я прааналізую ў “Рэдакцыйнай пошце” 11 кастрычніка. У гэтым жа выпуску прагучаць водгукі слухачоў на прыём у іншых мясцінах. Думаю, будзе цікава параўнаць, як чуюцца перадачы нашай радыёстанцыі на кароткіх хвалях у розных рэгіёнах Беларусі.
Ну, а зараз, канешне ж, паслухаем, што далей піша Сяргей Магонаў. Ён працягвае: “Дзякуй, што скарысталіся мінулагоднім маім спісам віншаванняў”. Я перадам гэтыя словы кобрынскага слухача вядучай “Канцэрта...” Наталлі Грышкевіч. Наш сябра з Берасцейшчыны абяцае, што дашле новую порцыю заявак, таксама на цэлы год. Гэты спіс ужо будзе раздрукаваны, каб, як піша спадар Магонаў, “не здараліся памылкі з-за таго, што не заўсёды атрымліваецца прачытаць мае іерогліфы”.
Цікавая ідэя прыслаць адразу на цэлы год шмат заявак у “Канцэрт віншаванняў”, а толькі потым пры нагодзе дадаваць новыя! Думаю, іншым слухачам варта пераняць досвед нашага прыхільніка з Заходняй Беларусі. Калі ласка, прысылайце свае віншаванні і прывітанні заўчасна, яшчэ да пачатку новага года! І не паасобку, а цэлым спісам на 12 месяцаў! 
Сяргей Магонаў у сваім допісе таксама звяртаецца да тэмы гендэрнага конкурсу. Ён піша, што абавязкова прышле работу, але “крыху пазней, зараз шмат працы, а не хацеў бы пісаць усё ў спешцы!”. Я мяркую, гэта – істотны момант. Лепш спакойна падрыхтавацца: знайсці адказ пра Міжнародны дзень мужчын, напісаць развагі пра адзначэнне ў Беларусі 8 Сакавіка і толькі потым адпраўляць ліст у рэдакцыю. На гендэрны конкурс ужо прыходзілі працы ад некаторых слухачоў. Аднак нешта ім не ўдалося справіцца з віктарынай. Дарэчы, яны могуць паспрабаваць зноў адказаць на пытанне пра Міжнародны дзень мужчын. Можа быць, пашчасціць.  
Раю іншым слухачам таксама паспрабаваць свае сілы ў гендэрным конкурсе.
Нагадаю, што ён ладзіцца Беларускай рэдакцыяй Польскага радыё для замежжа і выканаўцамі міжнароднага праекта “Крок да роўнасці”. З умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца ў раздзеле “Абвесткі” на сайце www.gender.do.am. Паўтару адрас Інтэрнет-старонкі: www.gender.do.am.
Прысылаць свае конкурсныя працы ды лісты на іншыя тэмы можна на некалькі адрасоў.
Лепш за ўсё накіроўваць допісы на паштовую скрынку ў РБ. Падпісвайце каперту вось так: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Непасрэдна ў рэдакцыю ваша карэспандэнцыя трапіць, калі вы вышлеце яе ў РП: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае допісы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа кругласутачна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (27.09.2008) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 760 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.