Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 20:22

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Добры дзень, дарагія слухачы!
Час ляціць імгненна. Здавалася: толькі нядаўна абвясцілі ўмовы гендэрнага конкурсу, а вось ужо і набліжаецца дата ягонага завяршэння – 31 кастрычніка. Часу засталося не так шмат. Таму, калі ласка, скарыстайцеся найбліжэйшымі тыднямі, каб заваяваць цікавыя ўзнагароды.
Нагадаю, што чарговы конкурс Беларускай службы ладзіцца нашай рэдакцыяй ды выканаўцамі міжнароднай  праграмы “Крок да роўнасці”. Мы прапаноўваем  вам, шаноўныя слухачы, адказаць на пытанне і паўдзельнічаць у творчым спаборніцтве. Конкурс тычыцца гендэрнай тэматыкі, гэта значыць, становішча мужчын і жанчын у грамадстве.
Матэрыялы па гэтай праблематыцы неаднаразова гучалі ў беларускамоўных перадачах Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, нашы журналісты, у адмысловых сюжэтах шмат распавядалі пра сітуацыю жанчын у Польшчы і Беларусі. У навінах і аглядах прэсы бывае інфармацыя пра становішча з гендэрам у розных краінах. Напрыклад, тут прыгадваюцца паведамленні пра Аўстралію, Францыю ці Турцыю, якія прагучалі ў апошнія месяцы.
Такім чынам, для пастаянных слухачоў нашых праграм і сталых наведвальнікаў рэдакцыйнага сайта www.radyjo.net тэматыка роўнасці палоў даволі знаёмая.
Ну, а цяпер пяройдзем да ўмоў конкурсу.
Усе слухачы, якія прышлюць верныя адказы на віктарыну, атрымаюць невялікія прызы. Тром пераможцам (гэта значыць тым, хто не толькі правільна адкажа на пытанне, але й дадаткова напіша творчую працу) будуць высланыя каштоўныя ўзнагароды.
А зараз – увага! – пытанне віктарыны: “Ці існуе Міжнародны дзень мужчын? Калі – так, то просім назваць ягоную дату”. Творчае заданне наступнае: калі ласка, напішыце, як у Беларусі адзначаецца 8 Сакавіка, і як можна адсвяткаваць Міжнародны дзень мужчын.
Цяпер пару слоў пра галоўныя ўзнагароды. Тры пераможцы, якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы, атрымаюць радыёпрыёмнікі. Натуральна, што прыймачы будуць з кароткімі хвалямі, каб можна было слухаць нашы перадачы а 16.30 ды 19.30 паводле менскага часу.
Паўдзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы. Так што сардэчна запрашаем!
Свае адказы на віктарыну і творчыя працы, калі ласка, накіроўвайце на беларускі адрас Польскага радыё для замежжа. Ён гучыць так: абаненцкая скрынка 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.  
Лісты на конкурс з адказамі на віктарыну і творчымі працамі прымаюцца да 31 кастрычніка бягучага года. У лістападзе будуць падведзеныя вынікі.
Прысылайце не толькі допісы на конкурсы, але й лісты на самыя розныя тэмы. Канечне ж, не забывайце адгукацца на перадачы Беларускай рэдакцыі. Вашыя меркаванні аб нашай працы значаць для нас вельмі шмат. Складайце рапарты аб чутнасці праграм з Варшавы. Гэтыя справаздачы істотна дапамогуць тэхнічным службам Польскага радыё для замежжа. Калі ласка, дасылайце заяўкі ў “Канцэрт віншаванняў”. Музычны падарунак спадабаецца вашым сваякам і знаёмым.
А пісаць у нашу рэдакцыю можна не толькі праз віцебскую паштовую скрынку. Нагадаю адрас у сталіцы РП: Беларуская рэдакцыя Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча. Ва Украіне маем наступны адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна. Таксама можна пісаць праз Інтэрнет на наступны e-mail: by@polskieradio.pl.
Шаноўныя сябры! Адпраўляючы свае лісты на любы з нашых адрасоў, калі ласка, не забывайце падаваць ваша поўнае імя і дакладны адрас, каб мы маглі спраўней кантактаваць з вамі.  
Не забывайма, што Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Прапануем рэгулярна наведваць наш рэдакцыйны рэсурс у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую і гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас нашага сайта ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (04.10.2008) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 738 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.