Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 18:55

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Сардэчна вітаю вас, паважанае спадарства!
Мінула два тыдні з моманту нашай апошняй сустрэчы ў радыёэфіры. За гэты час на паштовую скрынку ў Віцебску прыйшло некалькі допісаў.
Галоўным чынам, гэта былі водгукі на агляд рапартаў, што прагучаў 11 кастрычніка. Свае назіранні за чутнасцю нашых перадач прыслаў з Барысава Алесь Шустоўскі. Ад радыёаматара Андрэя Гуркоўскага з Віцебска прыйшла справаздача аб чутнасці 11 нашых выпускаў. DX-іст з Буда-Кашалёўскага раёна Сяргей Балбасаў адправіў нам грунтоўны ліст пра ўмовы прыёму на Гомельшчыне Польскага радыё для замежжа. Некалькі рапартаў пошта даставіла ад магіляўчанкі Яўгеніі Цюркінай. Мікалай Волчык з Пружанскага раёна на Берасцейшчыне ацаніў чутнасць 9 нашых праграм. Прыём 15 перадач прааналізаваў жыхар Менска Вітаўт Мартыненка.
Шчыра дзякую ўсім нашым прыхільнікам за складанне рапартаў пра чутнасць. Ваша выдатная праца дазваляе дакладна ацаніць прыём на тэрыторыі ўсёй Беларусі.
Дарэчы, неўзабаве наступіць новы вяшчальны сезон. Таму будзе вельмі важна атрымліваць ад вас, шаноўныя сябры, чарговыя справаздачы пра чутнасць перадач з Варшавы.
Як вы цудоўна разумееце, не толькі на якасць прыёму рэагуюць нашыя прыхільнікі.
Ад некалькіх радыёаматараў прыйшлі лісты на гендэрны конкурс. Асобныя слухачы каментавалі сваю падрыхтоўку да адказу на віктарыну. Праца была нялёгкай. Напрыклад, слухачка з Гарадзеншчыны Альдона Родзевіч прыклала нямала намаганняў, каб адшукаць правільны адказ на пытанне віктарыны. Не адразу ўдалося трапіць на верны шлях і Яўгеніі Цюркінай з Магілёва. Вялікую конкурсную працу прыслаў Васіль Завадскі з Маладзечна ў Менскай вобласці. Напрыканцы свайго допіса ён кажа: “Мне вельмі прыемна папрацаваць над гэтай тэмай у 75 гадоў. Дагэтуль я многа чаго не ведаў”.
Міхаіл Шавель з Менска, Альдона Родзевіч, Яўгенія Цюркіна і Васіль Завадскі – слухачы, якія правільна адказалі на пытанне віктарыны і напісалі цікавыя творчыя працы.
Тыя, хто пакуль не паўдзельнічаў у гендэрным конкурсе або дапусціў памылку ў разгадцы таямніцы Міжнароднага дня мужчын, яшчэ маюць час да канца месяца. Паспрабуйце свае сілы. Сапраўды варта!  
Нагадаю, што гендэрны конкурс складаецца з двух частак: пытання і творчага задання.
Спачатку – віктарына. Вось яе пытанне: “Ці існуе Міжнародны дзень мужчын? Калі – так, то просім назваць ягоную дату”.
Творчае заданне наступнае: калі ласка, напішыце, як у Беларусі адзначаецца Восьмага сакавіка, і як можна адсвяткаваць Міжнародны дзень мужчын.
Пераможцамі конкурсу будуць лічыцца тыя, хто правільна адкажа на пытанне віктарыны і прышле творчую працу. Тры з іх атрымаюць радыёпрыёмнікі. Прыймачы будуць з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку і з кароткімі хвалямі.
Адказы на віктарыну і творчыя працы, калі ласка, накіроўвайце на беларускі адрас Польскага радыё для замежжа. Падпісвайце каперту вось так: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Непасрэдна ў рэдакцыю любая ваша карэспандэнцыя трапіць, калі вы вышлеце яе ў РП: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае допісы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (25.10.2008) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 698 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.