Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 20.04.2024, 07:45

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Добры дзень, дарагія слухачы!
Спяшаюся паведаміць, што гендэрны конкурс завершаны. Пераможцамі сталі сем чалавек. Яны правільна адказалі на пытанне віктарыны і напісалі творчую працу.
Я вырашыў нікога не абдзяляць увагай і ўзнагародзіць усіх пераможцаў.
Такім чынам, шэсць удзельнікаў атрымаюць радыёпрыёмнікі з кароткімі хвалямі. У гэтую групу трапілі: Ніна Каўпак і Наталля Шніпава з Віцебска, Альдона Родзевіч і Ірэна Маркевіч з Гарадзеншчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва ды Васіль Завадскі з Менскай вобласці.  
Гран-пры нашага конкурсу – радыёмагнітафон – будзе высланы жыхару беларускай сталіцы Міхаілу Шавелю.
Пры нагодзе хачу паведаміць, што ўсе ўзнагароды фундуюцца міжнароднай грамадскай праграмай “Крок да роўнасці”. На яе сайце www.gender.do.am размешчана большасць выпускаў “Рэдакцыйнай пошты”, прысвечаных нашаму конкурсу. Ужо з’явілася і тэкставая версія гэтай перадачы.
Да конкурсных прац мы будзем яшчэ вяртацца ў чарговых праграмах. А зараз я перайду да агляду карэспандэнцыі, якая прыйшла на віцебскую абаненцкую скрынку ў апошнія тыдні.        
Алесь Шустоўскі з Барысава напісаў у паштоўцы: “Дужа цікавыя звесткі агучвае праз эфір Беларускай рэдакцыі Польскага радыё ваенны гісторык Юры Грыбоўскі”. На думку нашага вернага слухача, варта расказаць у гэтай перадачы пра вайсковую тэхніку, ці, дакладней, аб нямецкім матацыкле “Zundap” узору 1938 года. 
Уладзімер Баброўнік з Гомеля напісаў, што слухае нас па прыёмніку “VEF-206”. Ён шкадуе, што часцяком была дрэнная чутнасць. Па назіраннях слухача, нашмат лепей прымаліся беларускамоўныя перадачы з Прагі (радыё “Свабода”) і са Стакгольма (радыё “Швецыя”). Але гэта тычылася летняга перыяду.
Спадзяюся, што ў новым вяшчальным сезоне Уладзімер Баброўнік будзе лепей чуць нашу станцыю. Ці, прынамсі, не горш.
Тымчасам зямляк спадара Баброўніка – Сяргей Балбасаў – засведчыў, што ў яго з прыёмам усё нармальна. Ён прыслаў рапарт аб чутнасці некалькіх праграм у новым сезоне. На малой радзіме Сяргея Балбасава, у Буда-Кашалёўскім раёне, якасць прыёму на кароткіх хвалях вельмі неблагая. На частотах 612 і 1557 кілагерц чутнасць нават палепшылася.
На захадзе краіны, у Пружанскім раёне Берасцейшчыны, слухач Мікалай Волчык таксама зафіксаваў даволі якасны прыём нашых трансляцый на кароткіх хвалях. На частаце 198 кілагерц праграмы ідуць амаль на адны “пяцёркі” паводле SINPO. На Пружаншчыне сярэднехвалевы эфір таксама радуе выдатнай якасцю.    
Мікалай Буснюк са Шклова, што на Магілёўшчыне, у сваім лісце апісвае цяжкасці з прызнаннем навукоўцамі ягонага рашэння гэтак званай “праблемы чатырох фарбаў”, над якой беспаспяхова б’юцца матэматыкі ўсяго свету больш за стагоддзе.
Сумняваюся, што рэдакцыя зможа дапамагчы пераадолець бар’еры, што ўзніклі ў нашага слухача. Я, напрыклад, вельмі далёкі ад матэматыкі.
У любым выпадку прашу спадара Буснюка не губляць з намі сувязі і кантактаваць з нашай радыёстанцыяй не толькі на навуковыя тэмы.
Чакаю вашых новых лістоў на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае лісты на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl. Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнэце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (15.11.2008) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 677 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.