Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 28.03.2024, 16:42

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Горача вітаю вас, паважаныя слухачы!
Сардэчна дзякую за лісты, якія прыслалі ў апошнія тыдні Марыя Доўгая з Віцебска і Уладзімір Баброўнік з Гомеля. Словы падзякі я таксама накіроўваю ў адрас нашых сталых карэспандэнтаў: Алеся Шустоўскага з Барысава, Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва і Мікалая Волчыка з Берасцейшчыны.
Сённяшняя і наступная перадачы будуць амаль цалкам прысвечаны адказам на допісы гэтых слухачоў.   
Марыя Доўгая прыслала ліст на гендэрны конкурс. Аднак ён спазніўся. Да таго ж адказ не быў поўным. Удзельніца конкурсу толькі напісала, што мужчынскае свята ёсць. Свой адказ спадарыня Доўгая падмацавала даволі цікавым малюнкам. Нягледзячы на такі сапраўды творчы падыход, праца не можа быць залічана, бо з яе не вынікае, як адзначаецца 8 Сакавіка і як адсвяткаваць Міжнародны мужчынскі дзень. 
Спадар Баброўнік займаецца музыкай, піша песні. Ён прапанаваў зрабіць запіс ягоных твораў пры дапамозе карэспандэнта. Мой журналісцкі досвед кажа пра тое, што якасць такой песні была б вельмі нізкай. Я перакананы, што запіс музыкі мусіць адбывацца ў адмысловай студыі, інакш мелодыя будзе сапсаваная разнастайнымі шумамі. Да таго ж, далейшая апрацоўка твору павінна весціся спецыялістамі высокага класа. А, як правіла, шэраговы карэспандэнт не з’яўляецца гукарэжысёрам.
Алесь Шустоўскі прыслаў паштоўку, у якой адгукаецца на дзве сталыя рубрыкі. Ён напісаў: “Карціць замовіць у беларускай рэдакцыі ПР раздрукоўку перадачы пра самалёт “Ме-109”, які быў на ўзбраенні ВПС фінаў падчас савецка-фінскай вайны (1939 – 1940 г.г.). Звесткі агучваў вядомы ваенны гісторык Юрый Грыбоўскі”.
На жаль, тэкставая версія згаданай перадачы не знаходзіцца на рэдакцыйным сайце www.radyjo.net. Будзьма спадзявацца, што гісторык Юрый Грыбоўскі перашле нашаму паважанаму слухачу з Барысава свае выказванні пра самалёт колішніх ваенна-паветраных сіл Фінляндыі.
Далей спадар Шустоўскі зноў падымае пытанне пра неабходнасць праграм, якія тычацца далёкіх краін. Паслухайма: “Наконт вашых шматхвілінных размоў пра Джыбуці, Эфіопію, Алжыр... – гэта занадта па-за ўсведамленнем еўрапейцаў, бо іх турбуюць больш блізкія праблемы стагоддзя”.       
Ну не ведаю, што ўсе жыхары нашага вялікага кантынента мяркуюць пра названыя краіны. Думкі ж слухачоў Беларускай рэдакцыі пра рубрыку аб далёкіх экзатычных дзяржавах цікавыя мне ды іншым журналістам нашай службы. Таму, калі ласка, выкажыцеся на гэтую тэму. Свае меркаванні накіроўвайце на адрас Польскага радыё для замежжа: абаненцкая скрынка 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Мікалай Волчык пацвердзіў атрыманне падарункаў за ўдзел у конкурсах нашага радыёканала. Наш верны сябра таксама напісаў, што ягонае захапленне гісторыяй і краязнаўствам недаспадобы мясцовым кіраўнікам. І дадаў: “Я задаволены падтрымкай “Палоніі””.
Далей аўтар ліста апісаў агульныя ўражанні ад нашых праграм: “Перадачы “Палоніі” заўсёды цікавыя рознай тэматыкай, лаканічнасцю, падборкай фактаў. Рэдакцыя выдатна падае інфармацыю, не займаецца агітацыяй і прапагандай”. Напрыканцы пісьма спадар Волчык дадаў: “Дзякуй вам за карысную для нас працу”.
Сёння я працягну чытаць творчую працу пераможцы гендэрнага конкурсу Міхаіла Шавеля з Менска. Ён апісаў адзначэнне 23 лютага і 8 Сакавіка за Саветаў: “У адной васьмігодцы, што ў Лагойскім раёне Менскай вобласці, настаўніцы павіншавалі ўсіх 4 настаўнікаў-мужчын з Днём Савецкай Арміі і ўручылі ім кнігі на суму ў 6 рублёў кожнаму. А праз тыдзень кожны мужчына-педагог гэтай школы ахвяраваў са сваёй зарплаты на падарунак жанчынам-настаўнікам па... 6 рублёў. Іх таксама арганізатары свята ўзнагародзілі творамі мастацкай літаратуры. Усіх павіншавалі, нікога не пакрыўдзілі: ні маральна, ні матэрыяльна”.
Іншыя працы ўдзельнікаў гендэрнага конкурсу вы пачуеце ў чарговых перадачах.
А зараз, на жаль, час развітвацца. Жадаю вам усяго найлепшага! Да сустрэчы ў наступным выпуску “Рэдакцыйнай пошты”!
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (13.12.2008) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 720 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.