Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 06:09

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Горача вітаю вас, паважаныя слухачы!
За апошнія тыдні назапасілася шмат лістоў, якія прыслалі нашы актыўныя слухачы.
Аднак сёння я пачну агляд пошты не з допісаў сталых прыхільнікаў, а з карэспандэнцыі слухачоў, якія ўпершыню звярнуліся ў нашу рэдакцыю. Два лісты прыйшлі нядаўна і чымсьці нагадваюць адзін аднаго. Не, гэта – не блізкія па духу выказванні пра нашы праграмы, а падобныя просьбы дапамагчы з адрасамі пэўных устаноў.
Звычайна радыёстанцыі ігнаруюць такія пісьмы, але зараз зробім невялікае адступленне ад правілаў. Тым больш, што, можа быць, адказы на гэтыя лісты будуць карыснымі іншым нашым прыхільнікам.
 Пачну з карэспандэнцыі Фелікса Варвашэвіча з вёскі Макава Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Наш сябра піша: “...калі-некалі слухаю вашу перадачу. Я сам і мая мама – палякі і католікі. І ў нас да вас вялікая просьба”. Далей наш слухач піша, што яго цікавяць адрасы камісій па правах чалавека ААН і АБСЕ.
На шчасце, у Інтэрнеце пададзены каардынаты гэтых двух органаў. Камітэт (а не камісія) па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый размешчаны ў Жэневе на захадзе Швейцарыі.
Падобная структура, але ўжо Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе называецца Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Яна знаходзіцца ў польскай сталіцы Варшаве.     
Каардынаты гэтых устаноў будуць высланы спадару Варвашэвічу.
Станіслаў Халадовіч з Івацэвічаў, што ў Берасцейскай вобласці, распавядае ў сваёй заяве на радыё пра цяжкі лёс ягонага дзеда з боку маці. Прашчур нашага слухача Сільвестр Краўчык атрымаў спецыяльнасць ветэрынарнага лекара падчас службы ў даваеннай польскай арміі. Калі пачалася Другая сусветная вайна, яго зноў забралі служыць. У верасні 1939 года батальён, у якім змагаўся дзед нашага слухача, знішчыла пад Берасцем савецкая авіяцыя. Праз лясы ды балоты моцна паранены вайсковец вярнуўся ў родную старонку. Новыя, савецкія, улады ўнеслі Краўчыка ў спіс на адсяленне. Але неўзабаве Адольф Гітлер распачаў барацьбу з СССР і дзед не быў высланы. Аднак ягонае прозвішча трапіла ў партызанскі спіс на расстрэл. Камуністычныя “лясныя мсціўцы” захапілі дзеда і ягонага суседа Пахольскага. Апошняга забілі. Сільвестра Краўчыка адпусціў партызан з добрай душой. Ён папярэдзіў былога польскага жаўнера, каб той хаваўся і быў асцярожней па начах. І ў далейшым дзеда нашага слухача не закранула помста сталінскіх партызан. Але перажыць вайну яму ўсё ж не ўдалося. 15 жніўня 1944 года прашчур памёр ад тыфу.
Для Станіслава Халадовіча паведамляю адрас Цэнтральнага ваеннага архіва Польшчы: Centralne Archiwum Wojskowe, вуліца Czerwonych Beretów, дом 124, 00-910, Варшава, Польшча. Дыктую другі раз, але ўжо цалкам па-польску: Centralne Archiwum Wojskowe, ulica Czerwonych Beretów, blok 124, 00-910, Warszawa, Polska. 
Упершыню напісаў на Польскае радыё для замежжа і Мікалай Рыбакоў з Копысі, што ў Аршанскім раёне Віцебшчыны. Аўтар ліста нагадвае, што гэты пасёлак – малая радзіма Аляксандра Лукашэнкі: “...нават у амбулаторыі вісіць шыльда з надпісам “Тут нарадзіўся беларускі прэзідэнт””.
Спадар Рыбакоў інфармуе, што прымае перадачы на роднай мове з Варшавы, Прагі і Стакгольма. Але радыйная тэма – не галоўная ў допісе нашага сябра.
Мікалай Рыбакоў незадаволены з’яўленнем на беларускім і расейскім рынку сыру “Купалаўскі”. Ці, дакладней, “Купаловский”. Яго выпускае Аршанскі малочны камбінат.
Наш слухач лічыць, што – цытую – “з імя беларускага песняра Янкі Купалы зрабілі брэнд – гандлёвы знак” (канец выказвання). Спадар Рыбакоў звяртаўся з гэтым меркаваннем у розныя інстанцыі, не выключаючы вышэйшыя эшалоны свецкай і царкоўнай улады. З ліста вынікае, што нідзе наш прыхільнік не знайшоў зразумення.
А ці падтрымліваеце вы, дарагія слухачы, пазіцыю шаноўнага спадара Рыбакова? Калі ласка, напішыце!
Апроч таго, добра было б атрымаць ад усіх пераможцаў гендэрнага конкурсу паведамленні пра дастаўку падарункаў. Большасць з іх ужо напісалі, што пошта прыслала радыёпрыёмнікі. Але некаторыя слухачы, якія заваявалі ўзнагароды, пакуль маўчаць. Я буду вельмі ўдзячны за пацверджанні дастаўкі прызоў!
Сардэчна дзякую ўсім тым, хто ўжо напісаў у нашу рэдакцыю і хто толькі збіраецца гэтае зрабіць!       
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых новых лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (10.01.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 718 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.