Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 05:54

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя сябры!
Мікалай Рыбакоў, жыхар Копысі, што на Віцебшчыне, прыслаў ліст, у якім закрануў некалькі грамадскіх праблем. У полі зроку слухача – дэвальвацыя беларускай валюты, барацьба за цвярозасць. Спынюся на апошняй. На думку спадара Рыбакова, змаганне са злоўжываннем алкагольнымі напоямі не мае сэнсу: людзі ўсё роўна знаходзяць выйсце. Асабліва на мяжы двух абласцей. Слухач прыводзіць наступны прыклад: “... у пасёлку Копысь 6 і 13 лютага былі... дні цвярозасці, забаранілі гандаль гарэлачнымі напоямі. Дык мясцовыя жыхары хто праз мост, хто па лёду праз раку Дняпро пацягнуліся ў “прэзідэнцкую” краму ў вёсцы Александрыя”. Калі ж у Магілёўскай вобласці бываюць дні цвярозасці, то землякі беларускага прэзідэнта бягуць атаварвацца ў Копысь, якая знаходзіцца на Віцебшчыне.
Напрыканцы свайго ліста спадар Рыбакоў з сумам канстатуе: “Знікла ў Беларусі паняцце “талака”. Цяпер кожны сам за сябе. Шкада. Але ж рана ці позна адбудзецца адраджэнне традыцый, фальклору, культуры”. Слухач перакананы, што маленькія ўсходы ўжо з’яўляюцца.
Цалкам згодны з гэтым меркаваннем. 
Сёння я зноў вяртаюся да цытавання ліста Бярнарда Пакульніцкага, жыхара Гарадзеі, што ў Менскай вобласці. Нагадаю, што наш адданы слухач у сваім допісе адрэагаваў на планы будаўніцтва на Астравеччыне атамнай электрастанцыі. Гэты край – малая радзіма аўтара ліста. Ён тут нарадзіўся і жыў працяглы час. Спадар Пакульніцкі піша пра магчымы ўплыў радыяцыі праз прадукты харчавання:
“На Астравеччыне развітая сельская гаспадарка. Пры спрыяльным надвор’і зямля дае добры ўраджай зернавых, бульбы, гародніны, кармавых траваў і г. д. Цяпер зерне і бульба, гародніна і садавіна будуць пагражаць людзям прымешанай да прадуктаў харчавання радыяцыяй. Жывёльны статак, выкармлены на прыпраўленай заразай траве і сене дасць ужо неэкалагічна чыстае мяса і малако”.
Наш слухач задае пытанні пра радыяцыйны кантроль сельгаспрадукцыі, вырабленай на землях, якія накрыла чарнобыльская навала: “Ну, а харчовыя прадукты ў Беларусі – наколькі яны бяспечныя цяпер? А атручанае зерне куды ідзе?”
Бярнард Пакульніцкі робіць сумную выснову: “У нас адсутнічае прынцыповая навуковая ацэнка даволі распаўсюджаных выпадкаў вытворчасці і рэалізацыі насельніцтву рэспублікі забруджаных прадуктаў харчавання”. Наш прыхільнік пытаецца: нават калі сельгаспрадукцыя праходзіць кантроль і трапляе ў гандаль, дзе гарантыя, што яна зусім бяспечная для спажывання?
У сваім допісе спадар Пакульніцкі далей разважае пра ўздзеянне радыяцыі на чалавека. Але гэты ўрывак прагучыць роўна праз тыдзень.
Выказваю падзяку ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю!       
Тыдзень назад я абвясціў чарговы гендэрны конкурс. Зараз дазволю сабе зноў паўтарыць ягоныя ўмовы. Такім чынам, увага!
Калі ласка, назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня бягучага года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы конкурсу атрымаюць цікавыя прызы. 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не перажывайце. Умовы яшчэ раз прагучаць у наступнай “Рэдакцыйнай пошце”. Апроч таго, інфармацыя пра конкурс размешчана на сайтах беларуска-польскай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, спонсара ўзнагародаў: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am.
Сёння я спадзяваўся прааналізаваць шэраг рапартаў, аднак час змушае перанесці гэтую справу на больш позні тэрмін.
Дадам толькі, што Польскае радыё для замежжа выпусціла новую серыю QSL-картак. Гэта выявы розных гарадоў. Але не здымкі, а малюнкі. Неўзабаве некаторыя радыёаматары атрымаюць такія пацверджанні.
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнэце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (14.03.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1190 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.