Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 06:21

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Шчыра вітаю вас, шаноўныя сябры!
Выказваю сардэчную падзяку ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа, якія прыслалі ў Беларускую службу лісты ў лютым і сакавіку. З некаторымі з гэтых допісаў я вас пазнаёмлю ў сённяшняй перадачы. Рэшта карэспандэнцыі – у тым ліку рапарты – будзе агучана ў наступных выпусках.
Наша рэдакцыя працягвае распаўсюджваць сярод слухачоў “Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей”.
Многія нашы прыхільнікі ўжо атрымалі кнігу і адгукнуліся лістамі на гэты прэзент. Напрыклад, сям’я Бярозкіных са Шчучына на захадзе Беларусі. Ці Бярнард Пакульніцкі з Менскай вобласці. Гэты слухач піша: “Шчыра дзякую за цудоўны падарунак ад Беларускай службы Польскага радыё для замежжа. Вельмі добры “Слоўнік для дзяцей...”, прыгожа аформлены, талкова выдадзены і карысны для навучання”.
Наш даўні сябра з Берасцейшчыны Алесь Смольскі таксама задаволены кнігай. Але адначасова і здзіўлены тым, што выданне патрапіла да яго. Паслухайма: “Хачу выказаць вам вялікі дзякуй за цудоўны слоўнік, які я ад вас атрымаў. Не зразумела, праўда, з якой нагоды вы мне яго прыслалі, таму што наколькі мне вядома прадугледжвалася, што яго атрымаюць пераможцы моўнага конкурсу, а я ў лік гэтых асоб ня трапіў па тэхнічных прычынах (мой e-mail да вас не дайшоў)”.
Сапраўды, спадар Смольскі мае рацыю. Нейкі час таму меркавалася, што кніга будзе ўзнагародай для ўдзельнікаў лінгвістычнага конкурсу. Але запыты пра выданне гучалі ня толькі ў лістах пераможцаў, а й у допісах іншых слухачоў. Да таго ж адносна нядаўна рэдакцыя атрымала даволі значную колькасць паасобнікаў слоўніка. Дык чаму ж не падарыць гэтае выданне нашым верным слухачам?
Пасля гэтага адступлення вяртаюся да ліста спадара Смольскага. Ён кажа: “...слоўнік сапраўды вельмі цікавы. У першую чаргу арыгінальнай, нязвыклай кампаноўкай матэрыялаў. Акрамя таго, усялякія прымаўкі і вершыкі, ды і малюнкі нішто сабе. Карацей кажучы, слоўнік – цудоўны, і вялікі вам за яго дзякуй”.
Алесь Жалкоўскі з Ліды ў Гарадзенскай вобласці – таксама атрымальнік нашага кніжнага падарунка. Ён піша: “Шчыра дзякую за дасланы мне слоўнік для дзяцей. Гэта, лічу, падарунак да майго дня народзін. Заўважу, што мая ўнучка, менчанка Насценька, у свой час паспяхова закончыла ў сталіцы курсы польскай мовы і была прэміявана паездкай у Польшчу. А зараз хай вывучаюць мову братоў-славян наш праўнук Мацейка, іншыя нашчадкі...”. 
Міхась Маліноўскі з Баранавіч Берасцейскай вобласці і Альдона Родзевіч са Шчучынскага раёна Гарадзеншчыны прыслалі адказы на новы гендэрны конкурс.
Нагадаю, ён абвешчаны напярэдадні 8 Сакавіка і тычыцца ролі жанчын у нацыянальнай і сусветнай гісторыі.
Больш падрабязна пра конкурснае заданне можна прачытаць на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды, у прыватнасці, гран-пры. А ім будзе прыймач “Grundig Yacht Boy 50”. Пра гэты высакаякасны прыёмнік я крыху распавяду праз тыдзень, у наступным выпуску “Рэдакцыйнай пошты”. Тады ж зноўку прагучаць умовы гендэрнага конкурсу.
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых адказаў на конкурс, а таксама лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (04.04.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1289 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.