Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 20:52

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя слухачы!
Віцяблянка Надзея Сцяпанава вусна паведаміла, што атрымала ад нас “Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей”. Для яе гэта была прыемная неспадзяванка.
У гэтым жа духу ў сваім лісце выказаўся і Валяр’ян Здановіч з Горадні. Ён піша: “У час майго дзяцінства аб такім слоўніку можна было толькі марыць”. Спадар Здановіч прыгадвае, што за Саветаў такога тыпу літаратура ўвогуле пераўтварылася ў дэфіцытную. Нават руска-польскі слоўнік “можна было купіць з вялікай цяжкасцю дзе-небудзь у сталіцы”.
Жыхарка вёскі Новы Двор Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці Альдона Родзевіч напісала, што ў сувязі з глабальным крызісам яе цікавяць праграмы на эканамічную тэматыку. Гэтыя матэрыялы ёсць у сетцы перадач. Выглядае на тое, што наша слухачка задаволеная ўзроўнем сюжэтаў на эканамічныя тэмы.  
На чарговы гендэрны конкурс прыходзяць новыя допісы. Віцяблянка Марыя Палынская і гарадзенец Валяр’ян Здановіч прыслалі грунтоўныя працы. Заходнебеларускі слухач адказаў на 10 старонках, а ўсходнебеларуская прыхільніца выклала свае меркаванні на васемнаццаці бачынах.
Спадарыня Палынская піша: “Вельмі вам удзячная за аб’яўлены конкурс пра ролю жанчын у сусветнай гісторыі. Нават у наш адукаваны час грамадства не прызнае ў поўнай меры раўнапраўны ўдзел жанчын ва ўсіх сферах жыцця”. На думку віцяблянкі, у шэрагу краін роля жаночага полу дагэтуль зведзена да нараджэння дзяцей і абслугоўвання хатняй гаспадаркі. Марыя Палынская працягвае: “Дзякую тым людзям, якія мэтанакіравана адстойваюць правы і свабоду жанчын, імкнуцца палепшыць іх лёс. Мне неаднойчы прыходзілася бачыць і адчуваць самой прыніжаючае стаўленне да патрэб і здольнасцей жанчын”.
Валяр’ян Здановіч піша: “Таксама вырашыў прыняць удзел у конкурсе, хаця вельмі цяжкая справа вызначыць самых папулярных жанчын свету, колькі іх было ва ўсе часы разумных і прываблівых...”. І тут наш сталы слухач адразу ж згадвае імёны вельмі вядомых францужанак і амерыканкі. Аднак гэтае пералічэнне – толькі ўступ да вялікага спісу сусветных, польскіх і беларускіх жанчын. Да імя кожнай асобы наш гарадзенскі сябра дадаў дэталёвы расповед пра чалавека.
Нагадваю, што да завяршэння гендэрнага конкурсу застаюцца толькі чатыры тыдні. Варта паспяшацца, калі вы жадаеце паўдзельнічаць у ім. Паўтараю ўмовы конкурсу.        
Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Між іншым, ужо вядома, што ўяўляе сабой гран-пры конкурсу. Гэта –  каштоўная рэч. А, дакладней, радыёпрыёмнік “Grundig” з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. За такую высакаякасную апаратуру варта пазмагацца! 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не хвалюйцеся. Яго тэкст можна знайсці на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды.
Сардэчна дзякую ўсім тым, хто напісаў у рэдакцыю ў апошні час.
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых адказаў на конкурс, а таксама лістоў на іншыя тэмы. Спадзяюся, што вы таксама будзеце дасылаць прывітанні і віншаванні ў наш музычны канцэрт па заяўках. Я чакаю рапартаў пра чутнасць нашых перадач. 
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Мы працуем у дыяпазонах дваццаці пяці і на трыццаці аднаго метра. А 16.30 паводле менскага часу Варшаву чутно на частотах 9440 і 11975 кілагерц. А 19.30 Польскае радыё для замежжа можна прыняць на 9670 кГц.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (02.05.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1297 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.