Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 21:38

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Добры дзень, паважанае спадарства!
Іван Раткевіч з Горадні прапанаваў распачаць новую серыю праграм. Паслухайма вытрымку з ліста: “Увядзіце цыкл перадач пра вялікіх беларусаў (пачынаючы ад Францішка Скарыны і далей) – гэтага вам хопіць на цэлы год, калі будзе на тыдзень па 1 – 2 выпускі”. Наш адданы сябра ілюструе сваю ідэю наступнымі заўвагамі, што больш за 90% палякаў з’яўляюцца патрыётамі сваёй бацькаўшчыны, ведаюць сваіх вялікіх суайчыннікаў і ганарацца імі. Тымчасам нават свядомыя беларусы мала знаёмы з дасягненнямі знакамітых землякоў.
Спадар Раткевіч прыклаў да ліста спіс з 33 кандыдатур. Пералік вялікіх беларусаў пачынаецца з Францішка Скарыны, Кастуся Каліноўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча...
Што ж гэта надзвычай цікавая прапанова! А як ставіцеся да яе вы, дарагія слухачы?
З іншай ідэяй звяртаецца наш сталы слухач з Пінскага раёна Аляксандр Смольскі. Ён прапанаваў абвясціць конкурс на аснове перадач аб цікавых турыстычных месцах польскага марскога ўзбярэжжа. Узнагародай стала б паездка на Балтыку за кошт спонсарскай дапамогі, якую б атрымала Польскае радыё для замежжа.
Нічога не скажаш, выдатная ідэя! Хаця, як піша сам спадар Смольскі, не арыгінальная. Шмат гадоў нешта падобнае для сваіх слухачоў ладзяць міжнародныя радыёвяшчанні Румыніі і Славакіі.
Можа быць, гэтая прапанова калі-небудзь будзе рэалізаваная. На дадзены момант цяжка спадзявацца, што радыё хутка пераадолее існуючыя юрыдычныя і фінансавыя складанасці.
Але застанемся аптымістамі... 
З Барысава, што ў Менскай вобласці, прыйшоў допіс ад нашага даўняга слухача Алеся Шустоўскага. Ён просіць мяне агучыць у “Рэдакцыйнай пошце” інфармацыю наконт колькасці савецкіх ахвяраў у Другой сусветнай вайне. Я гэта абавязкова зраблю ў першай чэрвеньскай перадачы. Мяркую, што згаданая тэма зацікавіць шмат каго з нашых радыёслухачоў.    
Шаноўныя сябры! Толькі тыдзень застаецца да завяршэння нашага другога гендэрнага конкурсу. Напамінаю ўмовы ўдзелу ў ім.
Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Між іншым, ужо вядома, што ўяўляе сабой гран-пры конкурсу. Гэта –  каштоўная рэч. А, дакладней, радыёпрыёмнік “Grundig” з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. За такую высакаякасную апаратуру варта пазмагацца! 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не хвалюйцеся. Яго тэкст можна знайсці на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды.
Дарагія сябры! Я сардэчна ўдзячны нашым прыхільнікам, якія прыслалі лісты, рапарты і заяўкі ў “Канцэрт віншаванняў”.
З нецярпеннем чакаю новых допісаў у Беларускую рэдакцыю!
Калі ласка, звяртайцеся па наступнаму адрасу Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
У эфіры нас можна знайсці ў дыяпазонах дваццаці пяці і трыццаці аднаго метра. А 16.30 паводле менскага часу Варшаву чутно на частотах 9440 і 11975 кілагерц. А 19.30 Польскае радыё для замежжа можна прыняць на 9670 кГц.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (23.05.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1312 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.