Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 21:05

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Добрага часу сутак, паважаныя радыёаматары!
Гендэрны конкурс выклікаў вялікую слухацкую зацікаўленасць. І гэта нягледзячы на тое, што стаяла не вельмі простая задача. Але хай пра тое выкажуцца самі ўдзельнікі радыёконкурсу. Паслухайма!  
“На свеце многа слаўных жанчын. У ліку іх нямала прадстаўніц Беларусі ды суседніх з ёю краін: Расеі, Польшчы, Украіны. Шмат іх у іншых еўрапейскіх дзяржавах. І каб толькі пералічыць усіх знакамітых жанчын, што жылі ці яшчэ жывуць на Зямлі, спатрэбілася б шмат часу і  вялікія стосы паперы,” – напісаў на гендэрны конкурс Міхаіл Шавель з Менска.
Сапраўды, гэта складаная задача выбраць лепшых з вялікага мноства выдатных прадстаўніц жаночага полу. Можна кагосьці абмінуць. Пра гэта гаворыць у сваім лісце наш баранавіцкі слухач Міхась Маліноўскі: “Як мне не сорамна, але мабыць, сярод славутых жанчын я не даў імя Жанны д’Арк. Немагчыма ўявіць гісторыю чалавецтва без гэтай Святой Францужанкі, якая паклала сваё жыццё на алтар вызвалення роднай зямлі!”.
Дарагія сябры! Вынікі нашага гендэрнага конкурсу хутчэй за ўсё стануць вядомыя праз тыдзень. Так што абавязкова настройвайцеся на чарговую суботнюю перадачу Беларускай рэдакцыі! Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы!  
Аляксандр Смольскі з Берасцейшчыны прыслаў справаздачу аб прыёме 10 выпускаў нашай станцыі. 5 з іх тычацца мінулага вяшчальнага сезона, і палова – бягучага. З сумам магу паведаміць, што наш верны слухач пераблытаў час UTC у гэты летні перыяд.
Растлумачу праблему. UTC – гэта адзіны час для ўсёй Зямлі. Па ім арыентуюцца ў многіх галінах жыццядзейнасці. І, канешне ж, радыёстанцыі складаюць на яго аснове свае расклады. Не зважаючы на тое, што мы пераводзім гадзіннікі ў канцы зімовага ці летняга перыяду, UTC застаецца нерухомым. Таму ўзімку адрозненне нашага часу ад агульнага планетарнага складае 2 гадзіны, летам – тры. Такім чынам, калі ў нас зімой 16.30, то паводле UTC будзе 14.30. Улетку 16.30 паводле Менска адпавядае 13.30 паводле агульнага планетарнага часу. Вось так.
Я нагадваю наш расклад на аснове UTC і летняга менскага часу. Калі ласка, уважліва паслухайце, запомніце ці запішыце. А 13.30 UTC (гэта 16.30 паводле Менска) Варшаву чутно на частотах 198, 9440 і 11975 кГц. А 16.30 UTC (гэта 19.30 паводле Менска) Польскае радыё для замежжа можна прыняць на дзевяці тысячах шасцістах сямідзесяці кілагерцах. На сярэдніх хвалях нас рэтранслююць а 17 гадзіне UTC (гэта 20.00 паводле Менска) на частаце 1557 кГц і а 21-ай UTC (гэта 24.00 паводле Менска) на 612 кілагерцах.
Між іншым, падобныя частотныя расклады я разаслаў некалькім дзесяткам нашых прыхільнікаў. Калі хтосьці жадае атрымаць гэты матэрыял, калі ласка, звяртайцеся з запытамі праз віцебскую абаненцкую скрынку. Яе адрас я неўзабаве агучу.
Паважаныя сябры! Я дзякую ўсім складальнікам пісем, справаздач пра чутнасць і музычных заявак, якія былі дастаўлены на віцебскі адрас нашай радыёстанцыі у апошнія дні.
Чакаю ад вас, дарагія слухачы, новай карэспандэнцыі на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (30.05.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1268 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.