Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 20:49

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Сардэчна вітаю вас, паважаныя радыёслухачы!
У два першыя летнія тыдні прыйшло нямала пошты. Сярод яе ўжо ёсць і адказы на ваенна-гістарычны конкурс. Выглядае на тое, што ён выклікаў вялікае зацікаўленне слухачоў. Яно й не дзіва! Пераможцаў чакаюць выдатныя ўзнагароды, у тым ліку паездка ў Польшчу.
Аднак відавочна і тое, што конкурсная тэматыка стала немалым выклікам для тых, хто вырашыў пазмагацца за прызы. Пытанні і заданні першага туру дастаткова цяжкія. Дарэчы, не менш складанымі будуць наступныя два этапы радыёгульні. Каб правільна адказаць на іх, не варта спяшацца. І быць асцярожнымі! Старыя эсэсэсэраўскія крыніцы і многія сучасныя постсавецкія публікацыі не вымалюўваюць поўную карціну падзей Другой сусветнай вайны, таму можна не адразу знайсці адказы на некаторыя пытанні.
Між іншым, наша шматгадовая слухачка з Гарадзеншчыны Альдона Родзевіч пыталася ў тэлефоннай размове: “На якой мове можна пісаць конкурсную працу?”. Канешне ж, пажадана па-беларуску. Хоць зусім не абавязкова. Можна прысылаць адказы на польскай, украінскай ці рускай мовах. Менавіта на іх вяшчае наша радыё на ўсход Еўропы, ды і я карыстаюся імі штодня.
 
А зараз нагадаю пытанні і заданні першага конкурснага этапу:
  1. Калі пачалася і завяршылася Другая сусветная вайна?
  2. Якія тры краіны здзейснілі акт агрэсіі ў дачыненні да Польшчы ў верасні 1939 года?
  3. На якія дзяржаўныя ўтварэнні ажыццявілі напад германскія войскі 1 верасня 1939 года?
  4. Пералічыце назвы ўсіх 9 армій і прынамсі адной аперацыйнай групы, якія абаранялі Польшчу ў верасні 1939 года.
  5. Чым вядомае Вестэрплятэ?
  6. Назавіце імя вядомага беларускага пісьменніка, які ў складзе марской пяхоты Войска Польскага ў 1939 годзе абараняў Гдыню.
  7. Дзе і колькі часу адбывалася найбуйнейшая бітва вераснёўскай кампаніі?
  8. Якая польская крэпасць працяглы час абаранялася ў верасні 1939 года?
  9. Распавядзіце пра польскую абарону Варшавы, Львова і Горадні.
  10. Колькі польскіх грамадзян загінулі, былі паранены і ўзяты ў палон падчас ваенных аперацый вераснёўскай кампаніі?
Гэтыя пытанні і заданні можна знайсці на сайтах www.radyjo.net, www.gender.do.am, www.schoolgender.do.am і www.eurouniver.info.
Прашу вас высылаць адказы не пазней за 30 чэрвеня, бо будзе ўлічвацца дата паштовага штэмпеля. Каб ваша праца хутчэй трапіла на конкурс, калі ласка, адпраўляйце свае адказы на беларускую абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. Яе адрас прагучыць крыху пазней.
Нейкі час таму я абяцаў прачытаць меркаванне Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці пра колькасць савецкіх ахвяраў у гады Другой сусветнай вайны. Наш сталы слухач піша, што кожныя 20 гадоў падрастае новае пакаленне беларусаў, якое цікавіцца сапраўднымі фактамі пра мінуўшчыну. У тым ліку, і пра Другую сусветную вайну. А пра яе яшчэ далёка не ўсё сказана. На думку спадара Шустоўскага, варта верыць інфармацыі, што агучвалася па расійскай тэлевізіі 6 ліпеня 2007 года ў праграме “Весці”. Паводле таго паведамлення, на якое спасылаецца наш слухач, страты СССР падчас Другой сусветнай вайны склалі каля 40 мільёнаў.
Па маіх падліках, гэта азначае, што звыш 28 тысяч чалавек штодзённа гінулі ў кожны з 1418 дзён барацьбы з нацыстамі. Магчыма, так і было. Але звяртае ўвагу факт, што ў гістарыяграфіі цыркулююць вельмі адрозныя ацэнкі савецкіх страт у Другой сусветнай вайне. І прынамсі два разы адбываўся афіцыйны перагляд колькасці загінуўшых. Апошняя лічба – 27 мільёнаў. Яна, наколькі я памятаю, прагучала ў гады перабудовы. Цікава, чаму савецкія камуністы шмат дзесяцігоддзяў сароміліся назваць гэтую колькасць ахвяр Другой сусветнай? Заўсёды ж сцвярджалася, што СССР моцна пацярпеў ад сутыкнення з ІІІ рэйхам. Больш за ўсіх.
А што вы думаеце на гэты конт, дарагія слухачы? Найбольш абгрунтаваныя выказванні будуць узнагароджаныя. У якасці прызоў разашлю цікавыя кнігі пра Другую сусветную вайну. Чакаю вашых меркаванняў да канца лета.              
Апроч таго, спадзяюся атрымаць ад вас, шаноўныя сябры, лісты на іншыя тэмы, рапарты аб справаздачы, заяўкі ў “Канцэрт віншаванняў”.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (09.06.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 847 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.