Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 14:45

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія сябры!
Вячаслаў Сухарэбскі, наш пастаянны слухач з вёскі Русіны Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці, прыслаў водгук на гендэрныя матэрыялы, што з’яўляліся ў “Рэдакцыйнай пошце”. Гэта цікавы і неадназначны допіс.
Дазволю сабе падыскутаваць з некаторымі меркаваннямі нашага адданага слухача.
На пачатку ліста аўтар справядліва зазначае, што па гендэрным пытанні могуць быць розныя меркаванні. Спадар Сухарэбскі піша: “Тут неверагодная колькасць прапаноў і поглядаў, і да іх я таксама хачу далучыцца”.
Далей наш прыхільнік працягвае: “Па сваёй прыродзе жанчыне – гэта найперш маці сваіх дзяцей і выконвае яна сваю ролю ў сённяшнім часе так, як умее”.
Цяжка не пагадзіцца з Вячаславам Сухарэбскім, які лічыць, што няма сістэмнай дзяржаўнай палітыкі для падрыхтоўкі будучай маці. Не вядзецца гэтая стратэгічная праца сярод вучаніц старэйшых класаў, навучэнак сярэднеспецыяльных адукацыйных устаноў ці студэнтак ВНУ. Як мяркуе наш слухач, у навучанні педагогаў і медработнікаў няма адмысловай дысцыпліны, якая б рыхтавала б юнакоў і дзяўчат да сямейнага жыцця. Такі прадмет “павінен быць на выпускных экзаменах” у сярэднеспецыяльных і вышэйшых вучэбных установах.
Наш сябра перакананы, што “адукацыя і выхаванне ў гэтым накірунку напэўна знізяць колькасць разводаў і сямейных трагедый, безбацькоўства, дзіцячага сіроцтва”. Спадар Сухарэбскі лічыць, што лепш такую працу весці ў юнацкім узросце, бо “выпраўляць дрэнна арганізаваныя сямейныя адносіны” – гэта бесперспектыўная справа.
У адрозненні ад нашага слухача я ўпэўнены, што шанец змяніць сітуацыю ёсць заўсёды. І калі самі сужонцы не могуць палепшыць становішча, то паспрыяць гэтаму могуць іншыя людзі, напрыклад, псіхолагі. Ці ж ня так?
Вячаслаў Сухарэбскі з сумам канстатуе, што мінуў “час, калі большасць насельніцтва жыла ў сельскай мясцовасці”. Тады грамадства не ведала дамоў для сірот ці для састарэлых людзей, бо бацькі гадавалі дзяцей, а апошнія – у сваю чаргу – даглядалі сваіх старых маму і тату.
Прыхільнік Польскага радыё для замежжа ўпэўнены, што ў наш час адбываецца ненатуральнае сацыяльнае развіццё: растуць гарады, бо ўсе туды імкнуцца з вёскі. Гэта прывядзе да энергетычнага калапсу ў недалёкай будучыні – робіць выснову спадар Сухарэбскі.
Мне здаецца, гарады растуць ужо не адно стагоддзе. І адбываецца гэта па многіх прычынах. Адна з іх – эканамічны прагрэс. Менавіта дзякуючы яму з невялікага паселішча імкліва вырас буйны польскі горад Лодзь. Па той жа прычыне нямецкі Эсен цягам ХІХ стагоддзя павялічыў сваё насельніцтва ў 75 разоў! Я думаю, што не варта адмаўляцца ад эканамічнага развіцця толькі дзеля таго, каб захаваць патрыярхальную мадэль сям’і. 
Наш сябра верыць у тое, што “ў горадзе дзеці і юнацтва пазбаўлены строгага бацькоўскага і педагагічнага нагляду і па сваёй прыродзе больш прыхільны ўспрымаць негатыўныя з’явы з-за сваёй натуральнай недасведчанасці”.
Не згодны. Прычым прынцыпова! Я асабіста ведаю прыклады вельмі строгага выхавання ў горадзе. Галоўнае – не месца пражывання, а атмасфера ў сям’і і школе.
Да ліста Вячаслава Сухарэбскага я вярнуся праз тыдзень.
 
А зараз напомню пытанні і заданні першага этапу ваенна-гістарычнага конкурсу:
1. Калі пачалася і завяршылася Другая сусветная вайна?
2. Якія тры краіны здзейснілі акт агрэсіі ў дачыненні да Польшчы ў верасні 1939 года?
3. На якія дзяржаўныя ўтварэнні ажыццявілі напад германскія войскі 1 верасня 1939 года?
4. Пералічыце назвы ўсіх 9 армій і прынамсі адной аперацыйнай групы, якія абаранялі Польшчу ў верасні 1939 года.
5. Чым вядомае Вестэрплятэ?
6. Назавіце імя вядомага беларускага пісьменніка, які ў складзе марской пяхоты Войска Польскага ў 1939 годзе абараняў Гдыню.
7. Дзе і колькі часу адбывалася найбуйнейшая бітва вераснёўскай кампаніі?
8. Якая польская крэпасць працяглы час абаранялася ў верасні 1939 года?
9. Распавядзіце пра польскую абарону Варшавы, Львова і Горадні.
10. Колькі польскіх грамадзян загінулі, былі паранены і ўзяты ў палон падчас ваенных аперацый вераснёўскай кампаніі?
 
Гэтыя пытанні і заданні можна знайсці на нашым радыйным сайце www.radyjo.net, а таксама на старонках www.gender.do.am, www.schoolgender.do.am і www.eurouniver.info.
Калі ласка, высылайце адказы не пазней за 30 чэрвеня, бо будзе ўлічвацца дата паштовага штэмпеля. Каб Ваша праца хутчэй трапіла на конкурс, прашу адпраўляць свае адказы на беларускую абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. Яе адрас: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (27.06.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1344 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.