Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 06:52

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Фемінізацыя беларускай мовы [1]
Праблемы жанчын у Беларусі [3]
Даведачныя дапаможнікі [8]
Роўнасць і традыцыі [3]
Сексізм і яго праявы [1]
Гендэр і эканоміка [1]
Сям’я і гендэр [2]
Гендэрнае раўнапраўе [2]
Гендэр і выхаванне [1]
Гендэр і мэты глабальнага развіцця [2]
Праблема гвалту ў дачыненні да жанчын [1]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Гендер » Фемінізацыя беларускай мовы

Фемінізацыя беларускай мовы
Ці часта хтосьці з нас у штодзённым ці задумваецца над тым, як трэба казаць: канцлер ці канцлерка Ангела Меркель, дырэктар ці дырэктарка, лекар ці лекарка? Доўгі час пытанне фемінізацыі – выкарыстання жаночай формы назваў пасадаў, прафесіяў і пэўных іншых катэгорыяў – замоўчвалася. Зараз усё часцей у Еўропе і ў Беларусі даследчыкі ўздымаюць гэтую тэму.
Дыскусія на гэтую тэму адбылася нядаўна ў Менску. Інстытут нямецкіх даследаванняў у Менску арганізаваў семінар пад назвай “Мова й пол”. Акрамя таго прайшла дыскусія, прысвечаная пытанням, звязаным з актуальным станам і праблемамі выкарыстання жаночых формаў асабовых назоўнікаў у нямецкай, беларускай ды іншых роднасных мовах. Кажучы па-навуковаму, размова ішла пра “фемінізацыю мовы” ў лінгвістычнай, літаратуразнаўчай й этналагічнай перспектывах. Больш падрабязна пра гэтую дыскусію ды пра сітуацыю з фемінізацыяй назваў пасадаў, прафесіяў у беларускай мове мы размаўляем з адным з удзельнікаў семінара, культуролагам Уладзіславам Івановым.
Уладзіслаў Іваноў: Семінар быў арганізаваны з дапамогай Інстытуту нямецкіх даследаванняў у Менску. Арганізатарка гэтага праекта ды семінара – лінгвістка і перакладчыца Ірына Герасімовіч. Дзякуючы ёй усе зацікаўленыя – немцы й беларусы – змаглі сабрацца й паразмаўляць пра фемінізацыю назваў пасадаў, прафесіяў і пэўных іншых катэгорыяў.
Чаму Вы зацікавіліся гэтай тэмай?
Уладзіслаў Іваноў: Тэма вельмі актуальная. У Беларусі ўжо шмат гадоў праводзяцца даследаванні па гэтым пытанні. У нашай мове існуюць два стандарты: “наркамаўка” й “тарашкевіца”. Калі разглядаць гэтыя стандарты на прыкладзе газет “Звязда” й “Наша Ніва”, то мы бачым прынцыповае адрозненне ў пытанні ўжывання жаночых назваў пасадаў. “Звязда” ніколі не фемінізуе альбо зрэдчас, тады як газета “Наша Ніва” фемінізуе амаль усе назвы пасадаў і прафесіяў. Гэтае адрозненне ўразіла даследчыкаў, і мы вырашылі патлумачыць, чаму такое адрозненне склалася ў беларускай мове.
Чаму склалася такая сітуацыя?
Уладзіслаў Іваноў: У прынцыпе, прычынаў шмат. Асноўная – дамінаванне рускай мовы. Як вядома, “наркамаўка” трапіла пад вельмі моцны ўплыў рускай мовы цягам XX стагоддзя, калі нормы беларускай мовы былі набліжаныя да расейшчыны. Як вядома, у рускай мове пытанне фемінізацыі пасадаў нават не паўстае. Калі й узнікае, то тлумачыцца спецыфікай гутарковай мовы, але не з’яўляецца літаратурнай нормай. Тады як у беларускай класічнай мове – “тарашкевіцы” – усё наадварот. Фемінізацыя назваў пасадаў – гэта літаратурная норма.
Паводле ініцыятаркі й арганізатаркі семінара, зварот да гэтай тэмы – гэта свядомы выбар. Пытанне фемінізацыі мовы рэдка прысутнічае на афіцыйным узроўні і ў рамках традыцыйнай адукацыі. Спроба агучыць гэтую тэму – гэта жаданне паўплываць і змяніць сітуацыю, – мяркуе лінгвістка Ірына Герасімовіч.
Ірына Герасімовіч: Хацелася закрануць пытанне, якое не часта разглядалася ў межах традыцыйнай адукацыі. Тады як тэма існуе й праблема існуе. Маю тут на ўвазе вельмі практычныя моманты: якую форму слова ўжываць, калі пішацца афіцыйны ліст. Такія пытанні вельмі рэдка закранаюцца.
Што значыць фемінізацыя мовы?
Ірына Герасімовіч: Гэта значыць, як на моўным узроўні адлюстроўваецца тое, што пазіцыя жанчыны ў грамадстве змяняецца. У беларускай мове насамрэч добрая сітуацыя, таму што на ўзроўні дыялектаў ёсць вельмі багаты патэнцыял, з якога можна чэрпаць формы словаў і потым ужываць у літаратурнай мове. Але, на жаль, у афіцыйным моўным ўжытку гэтыя дыскусіі не існуюць. Самы яскравы прыклад на цяперашні час – гэта сітуацыя з нямецкай канцлеркай. Хто яна: канцлер Германіі альбо канцлерка Германіі? У традыцыі “тарашкевіцы” абсалютна нармальна казаць канцлерка Германіі, але ў афіцыйных беларускіх СМІ мы бачым канцлер Германіі Ангелу Меркель. Больш за тое, мы маем дачыненне з моўнымі формамі, якія ўсё яшчэ не сфармаваліся, яны паўстаюць. Менавіта таму згаданая тэма мяне зацікавіла. Гэта тое, на што можна ўплываць, калі мы нешта вербалізуем, прагаворваем, шукаем розныя варыянты.
Далейшай фемінізацыі беларускай мовы спрыяе наяўнасць багатага моўнага матэрыялу, пашырэнне ўжывання жаночых формаў у літаратурнай мове ды зацікаўленне лінгвістаў.

Паводле матэрыялу Юрыя Ліхтаровіча,  журналіста Беларускай рэдакцыі замежнага вяшчання Польскага радыё.
Тэкст узяты з
www.radyjo.net
Апрацоўка матэрыялу зроблена Юрыем Сцяпанавым



Источник: http://www.radyjo.net
Категория: Фемінізацыя беларускай мовы | Добавил: viator (28.03.2008) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1320 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.