У Гданьску адбылася канферэнцыя па справе правоў дзяцей. На ёй было заяўлена, што 68% палякаў падтрымліваюць біццё дзяцей у выхаваўчым працэсе. Паводле ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марэка Міхаляка, нягледзячы на высокі працэнт прыхільнікаў выхавання папругай, польскае грамадства мяняецца – за год іх колькасць зменшылася на 9%. У 2010 годзе ў Польшчы ўвайшоў у жыццё закон, які ўдасканальвае абарону правоў дзяцей. Аднак як паказвае практыка, вельмі шмат судовых справаў наконт біцця дзяцей зачыняецца без прысуду. Падобным чынам сітуацыя насілля выглядае і ў польскіх школах. Марэк Міхаляк падкрэслівае, што частка справаў не афішуецца і што гэта павінна змяніцца.
Источник: http://www.radyjo.net |