Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 07:56

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні дзіцяці для ўсіх жанчын. Але часова…
Польскія міністэрствы аховы здароўя і працы адмаўляюцца ад жорсткіх прынцыпаў выплаты аднаразовай дапамогі пры нараджэнні дзіцяці. Змены загадаў увесці кіраўнік ураду Дональд Туск.
Згодна з законам аб сямейнай дапамозе і распараджэннем міністра аховы здароўя, з лістапада 2009 года бацькі, якія хадайнічалі пра аднаразовую дапамогу пасля нараджэння дзіцяці, былі прымушаныя прадставіць пасведчанне, што маці з 10 тыдня цяжарнасці знаходзілася пад кантролем гінеколага і была мінімум на трох лекарскіх аглядах. Але шмат полек не паспелі трапіць да ўрача перад дзесятым тыднем. Ім адмовілі ў выплаце 1 тысячы злотых.
Цяпер згаданыя жанчыны змогуць атрымаць гэтую дапамогу. Прэс-сакратар ведамства аховы здароўя Пётр Алехна гарантаваў, што так будзе. Да таго ж ён пераконваў, што правілы будуць менш жорсткія: "Змена будзе зводзіцца да таго, што жанчыны, каб атрымаць аднаразовую дапамогу пры нараджэнні дзіцяці, будуць павінны прадставіць пасведчанне, што прынамсі раз у часе цяжарнасці былі на аглядзе ў гінеколага ці акушэркі… Зразумела, што тыя жанчыны, якія пасля 1 лістапада мінулага года не атрымалі дапамогі (бо яны не паспелі да канца 10 тыдня цяжарнасці наведаць доктара), змогуць зноў падаць заяву на дапамогу”.
Спадар Алехна падкрэсліў, што абавязак засведчыць лекарскі нагляд з дзесятага тыдня цяжарнасці не будзе цалкам ліквідаваны, а толькі прыпынены на два найбліжэйшыя гады: "Мы вернемся да гэтай ідэі, бо лічым, што згаданае правіла абгрунтаванае, бо і лекарам таксама важна, каб цыкл аглядаў ад пачатку цяжарнасці быў паслядоўны. Таму цягам двух гадоў, пакуль мы вернем правіла, хочам правесці інтэнсіўную інфармацыйную кампанію”.
Праца над спрашчэннем правілаў па выдзяленні аднаразовай дапамогі пры нараджэнні дзіцяці праходзіць ва ўрадавым цэнтры заканадаўства ў надзвычайным тэмпе. Ваганні выклікаў факт, што жанчыны часта нават не ведаюць пра цяжарнасць перад яе 10 тыднем альбо даведваюцца пра гэта настолькі позна, што з-за чэргаў не паспяваюць перад згаданым тэрмінам дачакацца прыёму ў гінеколага.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (05.03.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 787 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.