Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 07:57

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Аліцыя Тысёнц выйграла другую судовую справу
Аліцыя Тысёнц (на здымку) з задавальненнем успрыняла рашэнне суда па справе, датычнай публікацыі, якая з’явілася на старонках папулярнага каталіцкага выдання “Gość Niedzielny” (“Нядзельны госць”). Жанчына, якая ў Страсбурзе (дэпартамент Ніжні Рэйн, Францыя) дамаглася кампенсацыі за адмову выканаць аборт, адчула сябе пакрыўджанай намёкамі штотыднёвіка, які сцвярджаў, што полька атрымала грошы за тое, што яна “не змагла забіць уласнае дзіця”.
Згодна з рашэннем суду ў Катавіцах (Сілезскае ваяводства, Польшча), выдавец ды галоўны рэдактар часопіса “Gość Niedzielny” павінны папрасіць прабачэння ў жанчыны, а таксама заплаціць ёй 30 тысяч злотых кампенсацыі за маральную шкоду.
Спасылаючыся на законы, лекары адмовіліся зрабіць аборт Аліцыі Тысёнц, якая мела значныя праблемы з вачыма. З-за цяжарнасці і родаў у 1999 – 2000 гадах зрок жанчыны яшчэ больш пагоршыўся. Зараз 36-гадовая Аліцыя Тысёнц – інвалід першай групы (носіць акуляры з лінзамі -25 дыоптрый). Разам з мужам яна гадуе трох дзяцей.
Тысёнц паскардзілася на адсутнасць магчымасці зрабіць аборт у Польшчы ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбурзе. У сакавіку 2007 года гэтая юрыдычная ўстанова прызнала Раду міністраў РП вінаватай у парушэнні артыкула 8 Канвенцыі пра абарону правоў чалавека ды асноватворных свабодаў. Суд вырашыў, што польскі ўрад мусіць выплаціць пацярпелай 25 тысяч еўра за маральную шкоду ды 14000 € у якасці кампенсацыі выдаткаў, звязаных з працэсам.
У Польшчы нормы заканадаўства, датычнага ажыццяўлення штучнага перапынення цяжарнасці, больш строгія, чым у многіх іншых краінах нашага кантынента.
 


Источник: http://www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (05.10.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 955 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.