Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:22

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Чаму ўсё менш маладых мужчын вучыцца ў ВНУ?
На гэтае пытанне на старонках выдання "Dziennik. Gazeta Prawna” адказала прафесарка варшаўскай эканамічнай ВНУ Ірэна Катоўска, аўтарка рапарту "Грамадскі дыягназ”.
Гэтыя сумныя звесткі звязаны з адменай усеагульнага воінскага абавязку ў Польшчы. Ужо няма пудзіла для адзінокіх ці бяздзетных мужчын, і цяпер у ВНУ стараецца паступіць толькі той, хто сапраўды хоча. Гэта паказвае крохкасць сістэмы, на якой грунтаваўся працэс вышэйшай адукацыі: замест таго, каб вучыцца для сябе і сваёй будучыні, мужчыны масава шлі ў ВНУ толькі таму, каб не трапіць у армію. 2/3 маладых жанчын у Польшчы з’яўляюцца студэнткамі, а больш за палову мужчын выбіраюць працу, а не вучобу. Гэта матэрыяльна выгодна, але на кароткі час. У будучыні мужчыны стануць менш канкурэнтаздольнымі на рынку працы і ў выніку прайграюць ад рашэння не працягваць вучобу.
Прафесарка Катоўска бачыць складаную праблему ў тым, што мужчыны не паступаюць у ВНУ. Факт, што жанчыны пераважаюць сярод студэнтаў гуманітарных і некаторых іншых факультэтаў, можа прывесці да таго, што ў гэтых галінах навукі пачне дамінаваць жаночы пункт гледжання, што ў выніку прывядзе да фальсіфікацыі рэчаіснасці.
Іншае важнае пытанне – гэта пагроза банкруцтва прыватных ВНУ, якія існавалі ў асноўным за кошт маладых мужчын, што хаваліся ад арміі.
Паглыбіцца таксама праблема адзінокіх людзей, якая можа ўзнікнуць у выніку нежадання мужчын пашыраць веды. Прафесарка Катоўска падкрэслівае, што жанчыны неахвотна звязваюць свой лёс з горш адукаванымі партнёрамі. І таму вучоная адзначае, што ў Польшчы будзе мноства дыпламаваных старых дзеваў.
Прафесарка лічыць, што праз нейкі час маладыя палякі зразумеюць, што трэба вучыцца, бо стануць мала зарабляць, будуць сябе горш адчуваць побач з добраадукаванай дзяўчынай. І тады вышэйшая адукацыя зноў стане для мужчын каштоўнасцю самой па сабе, а не толькі сродкам, каб не ісці ў войска.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (05.03.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 806 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.