Як паведаміла Польскае радыё для замежжа, 17 кастрычніка ў Польшчы адзначылі Дзень барацьбы з ракам грудзей. З гэтай нагоды ў многіх гарадах краіны адбыліся мерапрыемствы, якія заахвочвалі жанчынаў праходзіць мамалагічныя абследаванні. У Еўрапейскім Саюзе кожныя дзве хвіліны фіксуецца выпадак захворвання ракам грудзей. З гэтай прычыны кожны год памірае 88,5 тысячаў жанчынаў. У Польшчы штогод рэгіструюцца 12000 новых выпадкаў захворвання на рак грудзей, у тым ліку 5 тысяч смяротна небяспечных. Кожны год у кастрычніку, які з’яўляецца месяцам змагання з мамалагічнымі праблемамі, па ўсёй Польшчы праходзяць інтэнсіўныя інфармацыйныя кампаніі, якія заклікаюць жанчын рабіць прафілактычныя агляды ў анколагаў.
|