Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:46

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Грамадская кампанія “Люблю. Не крычу. Не б’ю. Прысвячаю час!”
Гэта лозунг новай сацыяльнай кампаніі супраць гвалту і прымусу ў сям’і, якая праходзіць у Польшчы. Плакаты, рэкламныя ролікі і грамадскія акцыі будуць пераконваць палякаў у тым, што варта прысвяціць больш часу на размовы і выхаванне дзяцей.
У Польшчы ў грамадстве ўтрымліваецца высокі працэнт падтрымкі выкарыстанню фізічных формаў уздзеяння ў сям’і. Паводле меркавання спецыялістаў, ахвярамі гвалту ў сям’і найчасцей становяцца жанчыны і дзеці. Супраць гэтых настрояў і перакананняў будзе змагацца сацыяльная акцыя пад назвай “Люблю. Не крычу. Не б’ю. Прысвячаю час”. У акцыі возьмуць удзел вядомыя акцёры і журналісты, якія будуць пераконваць палякаў, што любячыя бацькі не толькі не б’юць дзяцей, але хочуць і ўмеюць з імі размаўляць і бавіць час.
У акцыі будуць удзельнічаць шматлікія міністэрствы і палітыкі, якія хочуць змяніць заканадаўства, каб абмежаваць выкарыстанне гвалту ў сем’ях. На думку Конрада Вайтэркоўскага з Нацыянальнага цэнтра кампетэнтнасці, аднаго з арганізатараў акцыі, большасць палякаў не разумеюць,  чаму нельга біць непаўналетніх: “У Польшчы 50 працэнтаў насельніцтва згодныя, каб выкарыстоўваліся цялесныя кары ў дачыненні да дзяцей. 69% бацькоў прызнаюць, што фізічныя пакаранні з’яўляюцца метадам выхавання, які найбольш выкарыстоўваецца. Гэта – ніякі не метад, гэта параза бацькоў. Гэта значыць, што ўсе іншыя сродкі не прынеслі выніку. Наша кампанія скіраваная да бацькоў. Яе мэта – паказаць, што вельмі важна не вучыць дзяцей агрэсіі. Трэба імкнуцца з імі размаўляць, каб даць ім любоў, добрыя адносіны і цёплую атмасферу ды пачуццё бяспекі. Ніколі немагчыма даць дзіцяці пачуццё бяспекі, калі на яго крычаць, б’юць і выкарыстоўваюць”.
Пытанне ўжывання сілы і гвалту ў сям’і становіцца ўсе часцей аб’ектам грамадскай увагі. У шматлікіх еўрапейскіх краінах недзяржаўныя арганізацыі ў супрацоўніцтве з дзяржорганамі ладзяць сацыяльныя кампаніі, каб змяніць падыход людзей да згаданай праблемы.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net


Источник: http://www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (06.09.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 911 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.