Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:21

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Маладыя жанчыны часцей за ўсіх становяцца беспрацоўнымі
У Польшчы сярод беспрацоўных па-ранейшаму лідзіруюць маладыя жанчыны. Полькі надалей маюць праблемы з вяртаннем на працу пасля нараджэння дзіцяці. Сітуацыю не змяніў нават перагляд працоўнага кодэкса.
Дыскрымінацыя маладых маці з’яўляецца амаль агульнай з’явай: жанчын перасоўваюць на ніжэйшыя пасады, пазбаўляюць кар’ернага росту альбо ствараюць дадатковыя праблемы, калі тыя бяруць бюлетэні па хваробе дзіцяці.
– Даволі часта здараецца так, што маці вяртаецца на працу толькі дзеля таго, каб на наступны дзень быць звольненай, – паведаміў юрыст Вальдэмар Гуйскі, спецыяліст па працоўным кодэксе.
З рапарта міністэрства працы вынікае, што даволі вялікую групу беспрацоўных складаюць менавіта маладыя жанчыны. Чаму? Бо маюць праблемы са спалучэннем працы і мацярынства.
Дзякуючы датацыям з Еўрапейскага Саюза шмат жанчынаў рэгіструюць уласныя фірмы. У выніку ніхто іх не дыскрымінуе, а яны выдатна спалучаюць працу з мацярынскімі абавязкамі, лічаць эксперты.
Напрыканцы студзеня не працавалі каля 2,53 мільёнаў палякаў, у тым ліку 1024000 жанчын. Масавыя звальненні пачаліся больш за год таму. Летась працы пазбавіліся амаль 419 тысяч чалавек. Узровень беспрацоўя склаў 12,8%.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net, www.bezrobocie.org.pl i www.mpips.gov.pl
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (05.03.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 849 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.