Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 20:10

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Недзіцячая праблема з дзетсадамі
Вялікай праблемай у Польшчы з’яўляецца недахоп дзіцячых садкоў. Сёлета больш за 440 тысяч дзяцей ва ўзросце ад трох да пяці гадоў не змогуць наведваць дашкольныя ўстановы. "Праз пяць год месца хопіць амаль усім,” – абяцае ўрад.
Зараз у краіне налічваецца больш за адзін мільён малых ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. Аднак не ўсе бацькі змогуць цешыцца месцам для свайго дзіцяці ў садку. Польшча займае ў Еўропе адну з апошніх пазіцый па забяспечанасці дашкольнымі ўстановамі. З кожным годам сітуацыя паляпшаецца, але да сярэднееўрапейскага ўзроўню палякам яшчэ далёка. У Еўропе сярэдні паказчык наведвання дзецьмі садкоў складае каля 90%, а ў Польшчы – 60%.
Калі дзіця не мае шанцаў трапіць у дашкольную ўстанову, то дзяржава страчвае двойчы: у эканамічным і адукацыйным плане.
Па-першае, з дзіцём павінна застацца маці, якая пазней можа мець праблемы з працаўладкаваннем. Па-другое, часам за дзецьмі даглядаюць бабулі і дзядулі, якія вымушаныя раней сыходзіць на пенсію, а, па-трэцяе, досыць часта бацькі наймаюць няню, якой плацяць нелегальна, у выніку чаго дзяржава не атрымлівае падаткаў.
У адукацыйным плане дзіця губляе найлепшы час, бо даўно даведзена, што перыяд ад 3 да 4 гадоў – гэта час засвойвання асноўных ведаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі Джэймс Гекман лічыць, што інвестыцыі ў чалавечы капітал у самым маладым узросце даюць найбольшую аддачу: вышэйшы ўзровень дабрабыту, лепшае здароўе і нават меншы ўзровень злачыннасці.
Найменшыя шанцы трапіць у садок маюць трохгадовыя дзеці. Месца ў дашкольных установах ёсць для 46% з іх. Застацца дома будуць вымушаныя больш за 200 тысяч дзяцей. Вырашэннем праблемы могуць быць прыватныя садкі, але кошты ў іх у некалькі разоў вышэйшыя, чым у дзяржаўных.

Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (17.05.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 942 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.