Міністэрства аховы здароўя Польшчы заканчвае распрацоўку распараджэння, якое вызначае новыя стандарты родаў. Павялічэнне ролі акушэркі, магчымасць нараджаць дома ды лепшы догляд за жанчынай і плодам да родаў – гэта толькі некаторыя з палажэнняў, якія змешчаны ў распараджэнні міністра аховы здароўя.
У дакуменце з’віўся новы пункт, у якім гаворыцца, што жанчына мае права вырашаць разам з лекарам, дзе і як яна будзе нараджаць. Такім чынам зменіцца роля рожаніцы: яна не будзе ўспрымацца як аб’ект, а стане суб’ектам. Якія правы мае нараджаючая жанчына? Права на інфармацыю: лекар абавязаны падрабязна абмеркаваць план родаў. Жанчыне павінны дапамагаць акушэркі, калі яна захоча зменшыць боль нестандартным чынам (напрыклад, паслухаць ўлюбёную музыку), жанчына мае права нараджаць у пазіцыі, якую сама выбярэ. Нельга забараняць рожаніцы крычаць ці плакаць падчас родаў і г. д. У падрыхтоўцы распараджэння, якая працягвалася амаль год, удзельнічалі гінеколагі, акушэркі, прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя ды незалежныя эксперты з Фонду “Нараджаць па-чалавечы” (Fundacja “Rodzić po Ludzku”). Пасля грамадскіх кансультацый праект падпіша міністр аховы здароўя Эва Копач. Гэта адбудзецца цягам бліжэйшых тыдняў.
Источник: http://www.radyjo.net |