Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 13:58

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Добрага часу сутак для ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Сёння ў нас будзе крыху незвычайны пачатак перадачы. Я адчыню яе конкурсам. Гэта даволі нечакана нават для мяне: надоечы паступіла прапанова зладзіць яшчэ адну віктарыну пра ўсходнюю частку польскага Памор’я. Чаму ж не выкарыстаць такую магчымасць?
Вы памятаеце, што нядаўна быў конкурс пра Кашубскі край, які месціцца ў Памор’і. Большасць удзельнікаў выдатна адказалі. Пераможцы выйгралі цікавыя ўзнагароды. Тым, каму гэтае зрабіць не ўдалося, атрымаюць суцяшальныя прызы. Усе падарункі я вышлю ў другой палове красавіка. Што гэта будуць за ўзнагароды, пакуль дакладна не ведаю. Але зусім не тое, што дагэтуль атрымлівалі ўдзельнікі нашых віктарын.
І, канешне ж, гэта не будуць прома-матэрыялы Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа. Кажу, каб вы, дарагія сябры, не блыталі. Слухач з Берасця Алег Панько палічыў значок, які папулярызуе нашу службу, падарункам за конкурс. Не, гэта не так. Цягам трох гадоў такія рэчы рассылаліся і раздаваліся нашым прыхільнікам. Дарэчы, спадар Панько атрымаў апошні значок. Іх проста больш няма ў мяне…
Новы конкурс тычыцца Гданьска. Віктарына даволі простая: я кажу пачатак сказа, а вы, шаноўныя слухачы, яго завяршаеце. Вам даюцца на выбар дзве версіі. Трэба выбраць правільную. Конкурс нагадвае тэст. Усе тыя, хто верна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 2 траўня 2010 года на віцебскую скрынку. Яе адрас прагучыць пазней.
Я два разы прачытаю заданні: зараз і напрыканцы "Рэдакцыйнай пошты”. Такім чынам, пачынаю:
1. Горад Гданьск з’яўляецца цэнтрам…
a …Паморскага ваяводства. b …Гданьскага ваяводства.
2. Сучасны слоган Гданьска – гэта…
a …"Morze możliwości” (па-беларуску "Мора магчымасцяў”). b …"Nec temere, nec timide” (па-беларуску "Без страху, але з разважлівасцю”).
3. 408 крокаў у неба. Столькі ступенек трэба пераадолець, каб апынуцца на вежы…
a …ратушы гэтак званага "Głównego Miasta” (па-беларуску "галоўнага горада”). b …гданьскага касцёла Святой Панны Марыі.
4. Незалежны самакіруемы прафесійны саюз "Салідарнасць” узнік у Гданьску роўна…
a …30 гадоў назад. b …20 гадоў назад.
5. На ўскраіне Гданьска ёсць штучная выспа, якая прыцягвае турыстаў выдатнымі пляжамі. Яна называецца…
a …востраў Алавянка. b …выспа Сабешэўска.
Пераходжу да гістарычнай міні-рубрыкі. У ёй каротка асвятляюцца некаторыя пытанні, звязаныя з польскай даўніной і яе даследаваннямі.
Пакуль я распавядаю пра ўсеагульныя з’езды гісторыкаў.
У 1989 годзе адбыўся чатырнаццаты з іх. Ён праходзіў у Лодзі і тычыўся трох тэматычных блокаў: "Рэвалюцыі напрыканцы XVIII стагоддзя”, "Вялікія гарадскія агламерацыі XIX і XX вякоў”, "Другая сусветная вайна”.
Пра чарговы з’езд вы пачуеце роўна праз тыдзень.
Пераход на летні час выклікаў асаблівую цікавасць да прыёму на новых частотах. Але тут слухачоў чакалі пэўныя непрыемнасці. Сяргей Балбасаў, радыёаматар з Гомельшчыны, у тэлефоннай размове паведаміў, што для яго пачатак новага вяшчальнага сезона быў не вельмі ўдалы. У мінулую нядзелю гадзінная перадача Беларускай рэдакцыі проста не з’явілася ў належны час на частаце 11955 кілагерц. Пайшла з сярэдзіны. DX-іст губляецца ў здагадках: што ж гэта магло быць?
А што хочаце. На станцыях і ў эфіры бывае рознае. Пра гэта наша сённяшняя "Пара слоў для DX-істаў”.
29 сакавіка вяшчанне дзяржаўнай радыёстанцыі "Коль Ісраэль” нечакана перарвалася на цэлую гадзіну – з 12.00 да 13.00 мясцовага часу. Кіраўніцтва паведаміла, што эфір спыніўся з-за адключэння электрычнасці ў тым раёне Іерусаліма, дзе знаходзяцца студыі. Аднак ніякіх перабояў з падачай электраэнергіі не было. Насамрэч прычынай экстраардынарнай падзеі стала пасхальная ўборка ў радыйнай сталоўцы. Адзін з прыбіральшчыкаў заліў вадой два блокі сілкавання. Узнікла кароткае замыканне. Электрычнасць адключылася. Тэхнікі спрабавалі перавесці радыёстанцыю на аўтаномнае сілкаванне ад генератара, які стаіць на радыёстанцыі на выпадак надзвычайнага здарэння, аднак старая тэхніка працаваць адмовілася. Трансляцыя з іерусалімскай студыі спынілася. Аварыя адбылася незадоўга да выпуску навін, і вяшчанне перавялі ў Тэль-Авіў: дыктар чытаў паведамленні па тэлефоне з тамтэйшай студыі.
Вяртаючыся да заўвагі спадара Балбасава, скажу, што хутчэй за ўсё наш эфір на 11955 кілагерцах быў. Проста яго моцна забілі перашкоды ад рускамоўнай праграмы "Голасу Турцыі”, які працуе на той жа частаце з 13.00 да 14.00 UTC.
Беларуская рэдакцыя Польскага радыё для замежжа і міжнародная грамадская праграма "Крок да роўнасці” распачалі новую серыю гендэрных конкурсаў. Яны будуць праходзіць увесну, летам і ўвосень 2010 года.
Цыкл гендэрных радыёгульняў складаецца з віктарыны, конкурсу і дыскусійнага абмеркавання.
Пераможцы кожнага з этапаў атрымаюць разнастайныя падарункі. Напрыклад, мабільныя тэлефоны і радыёпрыёмнікі з лічбавым наборам частаты.
Канешне, будуць і выніковыя галоўныя ўзнагароды. Гэта паездка ў Польшчу дзесьці напярэдадні Калядаў. Яе змогуць выйграць прынамсі два пераможцы. Гран-пры атрымаюць толькі тыя асобы, якія будуць удзельнічаць ва ўсіх гендэрных радыёгульнях. Прэтэндэнты на галоўныя ўзнагароды павінны не толькі прыслаць паспяховыя працы, але і давесці, што яны з’яўляюцца слухачамі Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, можна адгукнуцца на форму або змест праграм Беларускай рэдакцыі альбо скласці справаздачу аб чутнасці хаця б адной перадачы на кароткіх ці сярэдніх хвалях.
Конкурсы ладзяцца ў межах праекта "Крок да роўнасці: гендэрная асвета як важны элемент у працэсе стварэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”. Падарункі фінансуе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Калі ласка, падрыхтуйцеся, каб занатаваць пытанні і заданні віктарыны. Гатовыя? Пачынаю дыктаваць!
1. Ці з’яўляецца 8 Сакавіка святочным днём у Польшчы?
2. Што такое "Маніфа”?
3. Прывядзіце прыклад трох польскіх грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца гендэрнай праблематыкай.
4. Назавіце палітычную партыю, якая канцэнтруецца на змаганні за правы полек.
5. Польскі ўрад мае ўпаўнаважаную па пытаннях раўнапраўных адносін да жанчын і мужчын. Назавіце імя і прозвішча чалавека, які зараз выконвае гэтую функцыю.
Калі ласка, прысылайце свае адказы на віктарыну да 9 траўня 2010 года ўключна.
І выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Сюды ж адпраўляйце таксама адказы на конкурс пра Гданьск. Нагадваю пытанні ды варыянты адказаў на іх:
1. Горад Гданьск з’яўляецца цэнтрам…
a …Паморскага ваяводства. b …Гданьскага ваяводства.
2. Сучасны слоган Гданьска – гэта…
a …"Morze możliwości” (па-беларуску "Мора магчымасцяў”). b …"Nec temere, nec timide” (па-беларуску "Без страху, але з разважлівасцю”).
3. 408 крокаў у неба. Столькі ступенек трэба пераадолець, каб апынуцца на вежы…
a …ратушы гэтак званага "Głównego Miasta” (па-беларуску "галоўнага горада”). b …гданьскага касцёла Святой Панны Марыі.
4. Незалежны самакіруемы прафесійны саюз "Салідарнасць” узнік у Гданьску роўна…
a …30 гадоў назад. b …20 гадоў назад.
5. На ўскраіне Гданьска ёсць штучная выспа, якая прыцягвае турыстаў выдатнымі пляжамі. Яна называецца…
a …востраў Алавянка. b …выспа Сабешэўска.
Правільна адказаць на конкурс вам дапаможа наш рэдакцыйны сайт www.radyjo.net. Заходзьце на яго: чытайце тэксты, глядзіце здымкі, слухайце нашы перадачы!
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (03.04.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 659 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.