Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 14:35

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Сардэчна вітаю ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Цягам апошніх дзён на радыйную скрынку ў Віцебску прыйшло некалькі лістоў. Мне таксама званіў магіляўчанін Віктар Кавалёў. SMS-паведамленні і тэлефанаванні паступалі ад Сяргея Балбасава з Гомельшчыны і ад Яўгеніі Цюркінай з Магілёва.
Я шчыра дзякую ўсім нашым прыхільнікам і прыхільніцам, якія пісалі і званілі цягам мінулага тыдня.
Сёння ў міні-рубрыцы "Пара слоў для DX-ісістаў” пра невясёлыя справы. Яны адлюстроўваюць пэўную тэндэнцыю ў сусветным радыёвяшчанні.
Вы памятаеце, што летась Стакгольм спыніў трансляцыі на Беларусь. Як аказваецца, гэта быў толькі пачатак. Сёлета радыё "Швецыя” фактычна будзе знішчана.  Яно цалкам спыніць вяшчанне на кароткіх і сярэдніх хвалях.  Радыё "Швецыя” будзе рабіць стаўку на сайты ў Інтэрнеце. На думку кіраўніцтва станцыі, галоўныя спажыўцы інфармацыі цяпер знаходзяцца ў Сеціве. Таму трансляцыі на КХ і СХ не апраўданы ні эканамічна, ні публіцыстычна. "Зараз сродкі могуць быць накіраваны туды, дзе ёсць неабходнасць у іх,” – сказаў дырэктар праграм Усяшведскага радыё Бьёрн Лефдаль. Рэсурсы пойдуць на ўмацаванне вяшчання па-арабску, па-самалійску, па-цыганску. Але насамрэч гэта ўнутранае вяшчанне ў FM-дыяпазоне. Яно вядзецца для людзей, якія жывуць у Швецыі і размаўляюць на згаданых мовах.
Перадачы на іншыя краіны – гэта зусім іншая справа. У Швецыі такое вяшчанне вядзецца больш за семдзесят гадоў. Цягам гэтага часу праграмы гучалі на адзінаццаці мовах: ангельскай, французскай, нямецкай, іспанскай, італьянскай, партугальскай, рускай, беларускай, эстонскай, латышскай, шведскай. Паступова іх колькасць скарачалася, і зараз засталіся толькі дзве мовы: руская ды ангельская. З сёлетняга 1 лістапада перадачы, накіраваныя на замежжа, будуць спыненыя. Унутранае вяшчанне па-ангельску захаваецца, а па-руску і гэтага не застанецца. Навіны ды іншыя матэрыялы пра каралеўства будуць толькі на рускамоўным сайце ў Інтэрнеце.
Я прагназую, што ў выніку колькасць людзей, якія атрымліваюць інфармацыю пра Швецыю, рэзка скароціцца.
Практыка паказвае, што захаванне вяшчання толькі ў Інтэрнеце моцна змяншае аўдыторыю радыё. Гэта прадэманстраваў досвед Міжнароднага радыё Славакіі. Дзякуй Богу, Браціслава ў час схамянулася і вярнулася на кароткія хвалі.
А што ўжо казаць пра выключна тэкставую версію інфармацыі! Ці многа карыстальнікаў у беларускамоўнага сайта Міжнароднага радыё Кітая? Не. Нават такі якасны рэсурс не прыцягвае вялікую масу карыстальнікаў. Сайт belarusian.cri.cn стаў бы больш папулярным, калі б Пекін вёў перадачы па-беларуску. І не ў Інтэрнеце, а на кароткіх і сярэдніх хвалях.
Шаноўныя слухачы! Запрашаю ўсіх вас маніторыць эфір Беларускай рэдакцыі. Да канца вясны вы можаце прысылаць свае справаздачы на конкурс рапартаў аб чутнасці. Яны павінны быць складзены паводле сістэмы SINPO з пазначэннем часу UTC. Колькасць рапартаў неабмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсе трэба адманіторыць усе нашы каротка- і сярэднехвалевыя частоты. Пераможцу чакае галоўны прыз – радыёпрыёмнік.
Наш берасцейскі слухач Алег Панько пытаўся, ці можна адпраўляць справаздачы на конкурс праз раздзел "eQSL” на нашым рэдакцыйным сайце. Думаю, не варта. Высланыя рапарты я магу і не пабачыць, бо не займаюся "eQSL”. Так што найбольш гарантаваны шлях да перамогі ў конкурсе – праз віцебскую скрынку. Яе адрас я агучу напрыканцы выпуску.
Пераходжу да гістарычнага раздзела. Нагадаю, што цягам некалькіх тыдняў тут гучыць летапіс форумаў найбольшай ў Польшчы арганізацыі даследчыкаў даўніны – Польскага гістарычнага таварыства. Пятнаццаты з’езд гэтай арганізацыі адбыўся ў Гданьску ў 1994 годзе. Ён меў назву "Вялікія і малыя айчыны”.
Пра наступны з’езд, калі ласка, слухайце роўна праз тыдзень.
Беларуская рэдакцыя Польскага радыё для замежжа і міжнародная грамадская праграма "Крок да роўнасці” распачалі новую серыю гендэрных конкурсаў. Яны будуць праходзіць увесну, летам і ўвосень 2010 года.
Пераможцы кожнага з этапаў атрымаюць разнастайныя падарункі. Напрыклад, мабільныя тэлефоны і радыёпрыёмнікі з лічбавым наборам частаты.
Канешне, будуць і выніковыя галоўныя ўзнагароды. Гэта паездка ў Польшчу дзесьці напярэдадні Калядаў. Яе змогуць выйграць прынамсі два пераможцы. Гран-пры атрымаюць толькі тыя асобы, якія будуць удзельнічаць ва ўсіх гендэрных радыёгульнях. Прэтэндэнты на галоўныя ўзнагароды павінны не толькі прыслаць паспяховыя працы, але і давесці, што яны з’яўляюцца слухачамі Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, можна адгукнуцца на форму або змест праграм Беларускай рэдакцыі альбо скласці справаздачу аб чутнасці хаця б адной перадачы на кароткіх ці сярэдніх хвалях.    
Цыкл гендэрных радыёгульняў складаецца з віктарыны, конкурсу і дыскусійнага абмеркавання.
Яны ладзяцца ў межах праекта "Крок да роўнасці: гендэрная асвета як важны элемент у працэсе стварэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”. Падарункі фінансуе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Калі ласка, падрыхтуйцеся, каб занатаваць пытанні і заданні віктарыны. Гатовыя? Пачынаю дыктаваць!
1. Ці з’яўляецца 8 Сакавіка святочным днём у Польшчы?
2. Што такое "Маніфа”?
3. Прывядзіце прыклад трох польскіх грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца гендэрнай праблематыкай.
4. Назавіце палітычную партыю, якая канцэнтруецца на змаганні за правы полек.
5. Польскі ўрад мае ўпаўнаважаную па пытаннях раўнапраўных адносін да жанчын і мужчын. Назавіце імя і прозвішча чалавека, які зараз выконвае гэтую функцыю. 
Калі ласка, прысылайце свае адказы на віктарыну да 9 траўня 2010 года ўключна. І выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Сюды ж адпраўляйце таксама адказы на конкурс пра Гданьск. Нагадваю пытанні ды варыянты адказаў на іх:
1. Горад Гданьск з’яўляецца цэнтрам…
a …Паморскага ваяводства. b …Гданьскага ваяводства.
2. Сучасны слоган Гданьска – гэта…
a …"Morze możliwości” (па-беларуску "Мора магчымасцяў”). b …"Nec temere, nec timide” (па-беларуску "Без страху, але з разважлівасцю”).
3. 408 крокаў у неба. Столькі ступенек трэба пераадолець, каб апынуцца на вежы…
a …ратушы гэтак званага "Głównego Miasta” (па-беларуску "галоўнага горада”). b …гданьскага касцёла Святой Панны Марыі.
4. Незалежны самакіруемы прафесійны саюз "Салідарнасць” узнік у Гданьску роўна…
a …30 гадоў назад. b …20 гадоў назад.
5. На ўскраіне Гданьска ёсць штучная выспа, якая прыцягвае турыстаў выдатнымі пляжамі. Яна называецца…
a …востраў Алавянка. b …выспа Сабешэўска. 
Правільна адказаць на конкурс вам дапаможа наш рэдакцыйны сайт www.radyjo.net. Заходзьце на яго: чытайце тэксты, глядзіце здымкі,  слухайце нашы перадачы!
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (24.04.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 667 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.