Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 15:36

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Добры дзень, дарагія слухачы!
Адразу пераходжу да гістарычнага раздзела. Нагадаю, што працяглы час у ім гучыць кароткая інфармацыя пра з’езды Польскага гістарычнага таварыства. Шаснаццаты форум гэтай недзяржаўнай арганізацыі прайшоў ва Уроцлаве ў 1999 годзе. Даследчыкі даўніны абмяркоўвалі тэму, якую можна перакласці як "Пераломныя моманты ў гісторыі”.
Пра чарговы з’езд, калі ласка, слухайце ў наступную суботу.
За апошнія дні на віцебскую абаненцкую скрынку прыйшла разнастайная карэспандэнцыя. Я ад ўсёй душы дзякую яе аўтарам за кантакты з нашай станцыяй.
Сёння ў міні-рубрыцы "Пара слоў для DX-ісістаў” я нагадаю частоты нашых перадач. Раблю гэта вымушана, бо некаторыя нашы слухачы недастаткова добра азнаёмлены з новым, летнім, раскладам. Гэта бачна з асобных рапартаў пра чутнасць.
Такім чынам, расклад вяшчання Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа. А 13.30 і 16.30 паводле UTC нашы праграмы можна прыняць у дыяпазоне кароткіх хваль. Першая, гадзінная, перадача ідзе на частотах 11955 і 15480 кілагерц. Вечаровы 30-хвілінны выпуск гучыць на 11760 кГц.  А 17.00 і 21.00 паводле Сусветнага скаардынаванага часу прымаюцца на сярэдніх хвалях. Гэта гадзінныя рэтрансляцыі на частотах 1557 і 612 кілагерц.
Паважаныя сябры! Запрашаю ўсіх вас маніторыць эфір Беларускай рэдакцыі ў новым вяшчальным сезоне. Да 31 траўня вы можаце прысылаць свае справаздачы на конкурс рапартаў аб чутнасці. Яны павінны быць складзены паводле сістэмы SINPO з пазначэннем часу UTC. Колькасць рапартаў неабмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсе трэба адманіторыць усе нашы каротка- і сярэднехвалевыя частоты. Пераможцу чакае галоўны прыз – радыёпрыёмнік.
Наш даўні прыхільнік Мікалай Волчык з Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці піша, што яму цяжкавата адказаць на гендэрную віктарыну, бо складана сабраць звесткі на тэмы пытанняў і заданняў. Камп’ютэр у слухача адсутнічае, адпаведна няма  доступу ў Інтэрнет. У мясцовай бібліятэцы інфармацыі наконт віктарыны бракуе. Таксама не ўдаецца адсачыць увесь наш эфір, у якім могуць трапіцца конкурсныя падказкі. Але, цытую слухача, "ахвоты паўдзельнічаць хапае”.
Спадар Волчык абяцае, што адкажа на дыскусію пра парытэты ў палітыцы, бо мае дастаткова ведаў па гэтай тэме. Ён шмат гадоў адпрацаваў настаўнікам гісторыі. 
Нагадаю ўмовы тых конкурсаў, пра якія напісаў наш сябра. Цыкл гэтых радыёгульняў складаецца з віктарыны, конкурсу і дыскусійнага абмеркавання.
Яны ладзяцца ў межах праекта "Крок да роўнасці: гендэрная асвета як важны элемент у працэсе стварэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”. Падарункі фінансуе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Гендэрныя конкурсы пройдуць увесну, летам і ўвосень 2010 года.
Пераможцы кожнага з этапаў атрымаюць разнастайныя прызы. Напрыклад, мабільныя тэлефоны і радыёпрыёмнікі з лічбавым наборам частаты.
Зразумела, будуць і выніковыя галоўныя ўзнагароды. Гэта паездка ў Польшчу дзесьці напярэдадні Калядаў. Яе змогуць выйграць прынамсі два пераможцы. Гран-пры атрымаюць толькі тыя асобы, якія будуць удзельнічаць ва ўсіх гендэрных радыёгульнях. Прэтэндэнты на галоўныя ўзнагароды павінны не толькі прыслаць паспяховыя працы, але і давесці, што яны з’яўляюцца слухачамі Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, можна адгукнуцца на форму або змест праграм Беларускай рэдакцыі альбо скласці справаздачу аб чутнасці хаця б адной перадачы на кароткіх ці сярэдніх хвалях.    
А зараз – увага! – пытанні і заданні віктарыны.
1. Ці з’яўляецца 8 Сакавіка святочным днём у Польшчы?
2. Што такое "Маніфа”?
3. Прывядзіце прыклад трох польскіх грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца гендэрнай праблематыкай.
4. Назавіце палітычную партыю, якая канцэнтруецца на змаганні за правы полек.
5. Польскі ўрад мае ўпаўнаважаную па пытаннях раўнапраўных адносін да жанчын і мужчын. Назавіце імя і прозвішча чалавека, які зараз выконвае гэтую функцыю. 
Калі ласка, прысылайце свае адказы на віктарыну да 9 траўня 2010 года ўключна. І выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Сюды ж адпраўляйце таксама адказы на конкурс пра Гданьск. Нагадваю пытанні ды варыянты адказаў на іх:
1. Горад Гданьск з’яўляецца цэнтрам…
a …Паморскага ваяводства. b …Гданьскага ваяводства.
2. Сучасны слоган Гданьска – гэта…
a …"Morze możliwości” (па-беларуску "Мора магчымасцяў”). b …"Nec temere, nec timide” (па-беларуску "Без страху, але з разважлівасцю”).
3. 408 крокаў у неба. Столькі ступенек трэба пераадолець, каб апынуцца на вежы…
a …ратушы гэтак званага "Głównego Miasta” (па-беларуску "галоўнага горада”). b …гданьскага касцёла Святой Панны Марыі.
4. Незалежны самакіруемы прафесійны саюз "Салідарнасць” узнік у Гданьску роўна…
a …30 гадоў назад. b …20 гадоў назад.
5. На ўскраіне Гданьска ёсць штучная выспа, якая прыцягвае турыстаў выдатнымі пляжамі. Яна называецца…
a …востраў Алавянка. b …выспа Сабешэўска. 
Правільна адказаць на конкурс вам дапаможа наш рэдакцыйны сайт www.radyjo.net. Заходзьце на яго: чытайце тэксты, глядзіце здымкі,  слухайце нашы перадачы!
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (01.05.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 707 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.